Сёмчана, Л. Арыенцір на новыя гарызонты : [Магілёўскі дзяржаўны эканамічны прафесійна-тэхнічны каледж падтрымлівает партнёрскія сувязі з Каледжам аўтаматызацыі і інфармацыйных тэхналогій № 20 Масквы] / Людміда Сёмчана // Настаўніцкая газета. — 2020. — 29 лютага. — С. 5.
3 2003 года Магілёўскі дзяржаўны эканамічны прафесійна-тэхнічньі кале дж падтрымлівае цесныя партнёрскія адносіньі з Каледжам аўтаматызацыі і інфармацыйных тэхналогій № 20 Москвы (КАІТ).
У рамках дагавораў аб супрацоўніцтве паміж установамі адукацыі каледжы-пабрацімы чатыры разы на год, двойчы з кожнага боку, абменьваюцца вопытам па розных напрамках дзейнасці. Выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій у адукацыйным працэсе, сацыяльная і псіхалагічная адаптацыя асоб з абмежаванымі магчымасцямі здароўя, арганізацыя ваенна-патрыятычнай і музейнай работы, фарміраванне здаровага ладу жыцця, удзел у прафесійных і творчых конкурсах і фестывалях — вось толькі некаторыя з вектараў узаемадзеяння.
Канструктыўнае партнёрства і плённая работа на працягу больш як 15 гадоў даюць падставу для адкрыцця новых граней супрацоўніцтва, нараджэння перспектыўных і ўзаемавыгадных праектаў, паглыблення сяброўскіх сувязей. Ужо ў 2020 годзе група з 5 работнікаў і 15 навучэнцаў на чале з дырэктарам Каледжа аўтаматызацыі і інфармацыйных тэхналогій № 20 Масквы Таццянай Іванаўнай Дзмітрыевай чарговы раз наведала наш каледж. Дзелавая і культурная праграма выязной прафесійнай стажыроўкі работнікаў і навучэнцаў КАІТ № 20 была шырокай, разнапланавай і не абмяжоўвалася рамкам! эканамічнага каледжа.
Па ініцыятыве прымаючага боку масквічы пачалі знаёмства з Беларуссю з Полацка, дзе наведалі Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт і Полацкі дзяржаўны хіміка-тэхналагічны каледж. Далей у планах быў візіт у Віцебскі дзяржаўны тэхнічны каледж, знаёмства з рэсурсным цэнтрам “Будаўнічыя тэхналогіі”, а таксама наведванне Клічаўскага аграрна-тэхнічнага каледжа і вывучэнне яго інфармацыйна-тэхналагічнай інфраструктуры.
Асноўная праграма стажыроўкі маскоўскіх гасцей праходзіла на базе Магілёўскага эканамічнага прафесійна-тэхнічнага каледжа, дзе адбыліся сустрэча з адміністрацыяй, канцэрт-прывітанне, падрыхтаваны творчымі калектывамі, экскурсія па ўстанове адукацыі з наведваннем музеяў і рэгіянальнага рэсурснага цэнтра па спецыяльнасцях “Тэхнічная эксплуатацыя аўтамабіляў” і “Эксплуатацыя і рамонт аўтамабіляў’’.
Работа секцый была арыентавана на прафесійныя інтарэсы ўдзельнікаў і мела практычнае значэнне. У лабараторыі тэхнічнага абслугоўвання аўтамабіляў для маскоўскіх і магілёўскіх навучэнцаў прайшлі майстар-класы: “Прымяненне сканера Bosch KTS 590 і праграмнага забеспячэння ESI[tronic] 2.0” з удзелам прадстаўніка дылерскага аўтацэнтра Bosch, а таксама “Дыягностыка і абслугоўванне паліўных фарсунак бензінавых рухавікоў” навучэнца МДЭПТК Валерыя Шкрэдава. Госці з Масквы прэзентавалі фільм пра сістэму і кірункі работы КАІТ № 20, падзяліліся вопытам удзелу ў гарадскіх, рэгіянапьных, усерасійскіх і міжнародных спаборніцтвах WorldSkills па кампетэнцыі “Фарбаванне аўтамабіляў”.
Распрацоўка тэматыкі іншых секцый вялася ў супрацоўніцтве з прадстаўнікамі Беларуска-Расійскага ўніверсітэта. Мадэратарам стартап-кансультацыі “Як заснаваць тэхналагічны стартап і не ўтапіць яго на ўзлёце?” выступіў дэкан эканамічнага факультэта БРУ Ілья Іванавіч Макавецкі. Студэнты БРУ сталі кіраўнікамі секцый “CYBER K: ад ружовых акуляраў да рэальнага стартапа”, ‘‘Стартаперамі не нараджаюцца — стартаперамі становяцца”. Таксама была арганізавана экскурсія ў Беларуска-Расійскі ўніверсітэт з наведваннем лабараторый “Плазменныя, тэрмамеханічныя і зварачныя тэхналогіі”, “Адытыўныя тэхналогіі”, адкрытых у рамках рэалізацыі праекта Саюзнай дзяржавы.
Вялікую цікавасць ва ўдзельнікаў з КАІТ №20 і МДЭПТК выклікаў семінар “Гарантаванне інфармацыйнай бяспекі аўтаматызаваных сістэм”. Слухачы абмяркоўвалі тэмы “Выяўленне і спыненне злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій” (дакладчык Павел Уладзіміравіч Кавалёнак, маёр міліцыі, старшы оперупаўнаважаны аддзела па раскрыцці злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій УУС Магілёўскага аблвыканкама), “Асноўныя складнікі інфармацыйнай бяспекі банка. Ключы шыфравання даных” (дакладчык Аляксей Крол, вядучы спецыяліст па ахове электроннай інфармацыі аддзела бяспекі і аховы Інфармацыі рэгіянапьнай дырэкцыі па Магілёўскай вобласці ААТ “Белаграпрамбанк”).
Значны пласт шматгадовага супрацоўніцтва двух каледжаў — знаёмства з культурна-гістарычнай спадчынай Беларусі і Расіі, чаму спрыяюць агульнасць культур, духоўнасці, сувязі славянскіх традыцый, памятныя гераічныя старонкі Вялікай Айчыннай вайны.
Кожны дзень знаходжання ў Беларусі гасцей чакала багатая культурная праграма: аглядныя экскурсіі па Полацку, Віцебску, Магілёве, наведванне Спаса-Ефрасіннеўскага манастыра, Сафійскага сабора, Дома-музея Марка Шагала, музея гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча — філіяла Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва, музейнага комплексу ‘‘Сялянская сяліба”, Клічаўскага краязнаўчага музея, мемарыяльнага комплексу “Усакіна” ў Клічаўскай партызанскай зоне, Магілёўскага абласнога краязнаўчага музея.
У фінале стажыроўкі, праграма якой, па водзывах удзельнікаў, была карыснай, а работа — плённай і захапляючай, былі ўручаны сертыфікаты. У час такіх сустрэч адбываецца абмен дасягненнямі ў адукацыйнай і культурнай сферы, паглыбляюцца прафесійныя веды, плануюцца і рэалізоўваюцца сумесныя праекты, мацнеюць добрасуседскія сувязі паміж народамі. Атмасфера сяброўства і ўзаемаразумення, якая панавала гэтыя дні ў МДЭПТК, сведчыць пра тое, што наперадзе — новыя гарызонты для развіцця і супрацоўніцтва.
Людміла СЁМЧАНА, выкладчык Магілёўскага эканамічнага прафесійна-тэхнічнага каледжа.