Сергеенка, І. «Адукацыя павінна заставацца па-за палітыкай» : Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта прыняў удзел у абласной педагагічнай канферэнцыі ў Магілёве / Нэлі Зігуля // Звязда. — 2020. — 29 жніўня. — С. 3.
— Педагагічная грамадскасць павінна сканцэнтравацца выключна на прафесійнай дзейнасці — адукацыя па-за палітыкай, — з гэтымі словамі звярнуўся да прысутных падчас абласнога педсавета кіраўнік Адміністрацыі Прэ-зідэнта Рэспублікі Беларусь Ігар СЕРГЕЕНКА.
На традыцыйную педагагічную канферэнцыю ў зале абласнога Палаца культуры сабралася каля тысячы кiраўнiкоў устаноў адукацыі i педагогаў вобласці. Мінулы год, нягледзячы на тыя складанасцi, якія 6ылі выклiканы распаўсюджваннем каранавiруса, быў плённы. Па выніках 2019/2020 навучальнага года 68 % школьнiкаў маюць высокі ўзровень ведаў, сярэдні паказчык атэстата 8,5 бала і вышэй мае 31 % выпускнікоў сярэдняй школы, атэстаты з залатым і сярэбраным медалямі атрымаў 341 выпускнік. На рэспубліканскім этапе алімпіяды па навучальных прадметах у агульным рэйтынгу сярод абласцей каманда Магілёўскай вобласці заняла 1-е месца, на яе рахунку 36 дыпломаў.
— Мне прыемна, што Магілёўшчына займае лідзіруючае месца ў адукацыйнай сферы, — адзначыў Ігар Пятровіч. — Я падтрымліваю прапанову губернатара вобласці аб заахвочванні дзяржаўнымі ўзнагародамі тых настаўнікаў, якія падрыхтавалі выдатнікаў. Самы галоўны здабытак — гэта кадры, гэта вы і тыя, хто рыхтуюць школы да новага навучальнага года.
Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта адзначыў, што адна са складаных задач, якую прыйдзецца вырашаць у будучым, — гэта ўдасканаленне ўступных экзаменаў у ВНУ.
— Сістэма тэсціравання, якая рэалізуецца на працягу больш чым 10 гадоў, паказала сябе з найлепшага боку, але ёсць і праблема, — падкрэсліў выступоўца. — На этапе паступлення ў ВНУ, мы, як казаў Прэзідэнт, не бачым чалавека, як ён можа разважаць, думаць, раз-маўляць. Магчыма, не спатрэбіцца нешта кардынальна мяняць, проста працэс дапоўніцца жывымі зносінамі. Над вырашэннем гэтай задачы цяпер працуе Міністэрства адукацыі.
Ігар Сергеенка таксама нага-даў, што зараз вырашаецца пытанне аб паляпшэнні ўмоў работы настаўнікаў і аплаты іх працы.
— Я згодны з тымі пасыламі, якія ідуць з месцаў. Настаўнікі павінны быць максімальна разгружаны ад бюракратычных працэдур, ад празмернай валакіты, ад пісанiны, справаздачнасці, празмерных праверак, — падкрэсліў ён. — Калі мы з гэтага будзем зыходзіць, у вас застанецца больш часу для жывой работы з дзецьмі і бацькамі. Сёння трэба падняць і ролю класнага кіраўніка, і не толькі заклікам, але і матэрыяльным стымуляваннем. Не буду рабіць галаслоўных абяцанняў, але гэта пытанне знаходзіцца ў прапрацоўцы.
Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта не абышоў бокам і тую складаную палітычную сітуацыю, у якой апынулася краіна:
— Адукацыя павінна быць выхаваўчай. Мы сёння шмат кажам пра моладзь, яна крыху інфаныльная, бо вырасла ў стэрыльных умовах. Яна не бачыла тых складанасцяў на разломе канца 80-х — пачатку 90-х. Сёння знешнія сілы спрабуюць парушыць,
пасеяць недавер паміж людзьмі. I гэты боль, пачуццё нявызнача-насці пасяліліся ў сэрцах многіх нашых суайчыннікаў. Але мы не павінны даць сябе раскалоць на два лагеры. Недзяржаўныя СМІ зусім не паказваюць, хто правакаваў тыя масавыя беспарадкі, якія адбываліся ў Мінску. Актыўныя ўдзельнікі мітынгаў — моладзь, у тым ліку старшакласнікі і студэнты ВНУ. Падыход у нас павінен быць адзіны: тлумачыць, выхоўваць. Сёння мы перажываем самы няпросты перыяд у гісторыі нашай суверэннай Беларусі, і ад нашай пазіцыі, вашай, паважаныя педагогі, паколькі вы эліта грамадства, залежыць будучае краіны.
Старшыня Магілёўскага абл-выканкама Леанід ЗАЯЦ адзна-чыў, што настаўніцкая канферэнцыя — гэта добрая магчымасць падвесці вынікі мінулага года і паставіць задачы на будучыню, ацаніць, у які час мы жывём і працуем, якія павінны зрабіць крокі, каб у нашай краі не былі мір і спакой.
— На настаўнікаў сёння ўскладаюцца вялікія надзеі, бо яны займаюцца выхаваннем чалавека,
грамадства, — падкрэсліў губернатар. — Мы не маем карысных прыродных рэсурсаў, у нас няма нафты, алмазаў, золата, але беларускі народ не выжывае, а жыве. I гэта трэба захаваць. Знешнія сілы жадаюць забіць клін паміж народам і ўладай. Але не можа краіна стабільна развівацца, калі ёсць варожасць. Разбурыць проста, а вось захаваць цяжка.
Таксама ў рабоце абласной педагагічнай канферэнцыі прымалі ўдзел прадстаўнікі Міністэрства адукацыі, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, кіраўнікі ВНУ, настаўнікі. Яны казалі пра тое, што трэба прыкласці ўсе намаганні для выхавання маладога чалавека будучага. Чалавека думаючага і прымаючага рашэнні самастойна, а не пад уздзеяннем маніпулятараў чалавечай свядомасцю звонку.
Напрыканцы сустрэчы Ігар Сергеенка перадаў настаўніку фізікі магілёўскага абласнога ліцэя № 1, народнаму настаўніку Рэспублікі Беларусь Валерыю Барашкову віншаванні з 70-годдзем ад Прэзідэнта Беларусі.
Нэлі ЗIГУЛЯ