З малаком і добрым настроем!

Зігуля, Н. З малаком і добрым настроем! : вядучы беларускі холдынг «Бабушкіна крынка» заваёўвае новыя рынкі збыту і радуе спажыўцоў смачнымі навінкамі / Нэлі Зігуля // Звязда. — 2020. — 11 лістапада. — С. 8—9.

Вядучы беларускі холдынг «Бабушкіна крынка» заваёўвае новыя рынкі збыту і радуе спажыўцоў смачнымі навінкамі.

Калектыў холдынга «Бабушкіна крынка» рыхтуецца да свайго прафесійнага свята з асабліва ўзнёслым настроем. Якраз у гэтыя восеньскія дні — 10—11 лістапада ў Мінску ўручаюцца ўзнагароды па выніках конкурсаў «Найлепшая прадукцыя года — 2020» і «ПрадЭкспа-2020: традыцыі, якасць, інавацыі». І сярод пераможцаў шмат вырабаў менавіта гэтага перапрацоўшчыка. Пра тое, што трэба для таго, каб быць лідарам і ўтрымліваць пазіцыі нават у складаны для эканомікі час, у размове з супрацоўнікамі гэтага буйнога беларускага холдынга.

Стымулюем нават будучых работнікаў

Душэўны лагатып у выглядзе бабулі з гарлачом, з якога яна частуе ўнука, сёння можна ўбачыць далёка за межамі Беларусі. Смачная прадукцыя холдынга «Бабушкіна крынка» заўсёды карыстаецца попытам i знаходзіць новых спажыўцоў. Ніякіх сакрэтаў тут няма. Поспех гэтага буйнога беларускага перапрацоўшчыка малака грунтуецца на такіх паняццях, як прафесіяналізм, якасць і павага да чалавека працы. Для шматтысячнага калектыву вельмі важна перш за ўсё стварыць умовы, прычым не толькі для саміх работнікаў, але і іх сем’яў.

— У нас існуе цэлая сістэма заахвочванняў, — кажа намеснiк генеральнага дырэктара па сацыяльных пытаннях Святлана СТАШЭЎСКАЯ. — Для падрыхтоўкі да школы на кожнае дзіця выплачваем істотную грашовую дапамогу. Па выніках навучальнага года бацькі дзяцей, якія закончылі школу на выдатна, таксама атрымліваюць прэмію. Бацькі студэнтаў маюць права на такія выплаты два разы на год па выніках семестра. Зноў-такі толькі за выдатныя адзнакі. Стымулюем нават будучых работнікаў. З тымі, хто абярэ для сябе прафесію, запатрабаваную на прадпрыемстве, і пойдзе на яе вучыцца, заключаецца дагавор і, калі адзнакі добрыя, плаціцца прэмія. Плюс гарантаванае працаўладкаванне на пяць гадоў пасля заканчэння ВНУ.

— Мы стараемся ахапіць нашых работнікаў клопатам і ўвагай, — дадае старшыня прафкама прадпрыемства Алена ШАЦІКАВА. — У калектыўна-працоўным дагаворы замацавана іх права на грашовую прэмію з нагоды дня нараджэння. Калі дата юбілейная, імяніннік атрымлівае 10 базавых велічынь. Да значных каляндарных свят таксама прадугледжана грашовае ўзнагароджанне і прадуктовы набор. Да нашага прафесійнага свята, напрыклад, усе атрымаюць матэрыяльную прэмію і на 160 рублёў прадукцыі розных беларускіх вытворцаў. Ну і, канешне, для дзяцей да 18 гадоў прадугледжаны навагоднія падарункі і запрашэнні на дзіцячыя ранішнікі.

Існуюць розныя варыянты дапамогі тым, хто жадае аздаравіцца. Пэўныя сумы на аздараўленне выплачваюцца ў залежнасці ад стажу работы. Гэта робіцца, каб зацікавіць людзей працаваць на прадпрыемстве. Акрамя ўсяго работнікі забяспечваюцца талонамі на харчаванне ў сталовай. А калі ў спецыяліста няма свайго жылля, яму даюць пакой у ведамасным інтэрнаце.

З’ядноўваюць народ сумесныя паездкі, конкурсы, спартыўныя спаборніцтвы. Работнікі холдынга задзейнічаны ва ўсіх буйных масавых мерапрыемствах і фестывалях. Сёлета, напрыклад, яны прымалі ўдзел у свяце «Александрыя збірае сяброў», Дні беларускага пісьменства. Дэлегацыя ад «Бабушкінай крынкі» актыўна ўдзельнічала ў жаночым форуме ў падтрымку квітнеючай Беларусі, што адбыўся ў Мінску.

Нядаўна ў рамках VI Экспартнага форуму «Беларусь Малочная» ў Мінску праходзіў рэспубліканскі конкурс «Miss Dairy Industry — 2020». Другое месца ў ім заняла начальнік сектара продажаў Юлія Кудасава. Яна прымала шчырыя віншаванні ад калег, а інфармацыя пра яе перамогу круцілася на святлодыёдным экране прадпрыемства на ўваходзе ў адміністрацыйны будынак цэлы тыдзень.

— Зараз мы рыхтуемся да конкурсу самых абаяльных і прывабных сярод работніц холдынга, — дзеліцца планамі Святлана Сташэўская. — Ён будзе называцца «Міс малочнага каралеўства» і праводзіцца напярэдадні Новага года ў Палацы культуры вобласці. За перамогу будуць спрачацца 14 нашых прыгажунь, якія перамаглі ў паўфінале. Мэта конкурсу — раскрыць талент супрацоўніц, аб’яднаць, бо ўдзельнічаюць жанчыны з розных філіялаў, падняць прэстыж работы ў дзяржаўнай арганізацыі, а таксама засяродзіць увагу на сямейных каштоўнасцях і здаровым спосабе жыцця.

Сакрэты якасці

Для холдынга клопат пра спажыўца не менш важны, чым пра свой калектыў. На «Бабушкіну крынку» паступае малако ад 156 сельскагаспадарчых арганізацый з 20 раёнаў вобласці — 86 % ад усёй той сыравіны, якая прыходзіцца на малакаперапрацоўчыя прадпрыемствы вобласці. У пікавыя месяцы — май — чэрвень холдынг штодзённа атрымліваў 1700 тон малака. I кантроль за якасцю вядзецца вельмі строгі.

— Штомесяц мы праводзім кантрольныя дойкі на асноўным статку і кожныя дзесяць дзён сярод навацеляў, — адзначае намесшк генеральнага дырэктара па сельскай гаспадарцы Аляксандр МАРТыНаў. — Гэта дапамагае своечасова выяўляць захворванні жывёл. Усё малако, якое трапляе на холдынг і яго філіялы, правяраецца ў лабараторыях на шчыльнасць, саматыку, тлушч, бялок і гэтак далей. У залежнасці ад вынікаў малаку прысвойваецца гатунковасць — экстра, вышэйшы і першы гатункі. Большасць малака — 65 % — мае клас экстра. Для нас вельмі важна, каб жывёлы былі здаровыя, а малако — якаснае.

Для аказання дапамогі па павышэнні якасці малака сельскагаспадарчым арганізацыям сыравіннай зоны на холдынгу створаны аддзел жывёлагадоўлі, дзе працуе 35 спецыялістаў. Большасць з іх урачы-артапеды, пяцёра супрацоўнікаў спецыялізуюцца на якасці малака, робяць дыягностыку статка, арганізуюць лячэнне, яшчэ некалькі займаюцца выключна даільным абсталяваннем. Аляксандр Мартынаў адказвае за падбор кармоў для жывёл і стварэнне для іх рацыёну.

Прафесіяналізм работнікаў аддзела жывёлагадоўлі дазваляе ў кароткія тэрміны дасягаць высокіх вынікаў. На даверным кіраванні холдынга знаходзіцца гаспадарка «Бабулін падворак». Яшчэ ў студзені сярэдні надой на карову тут складаў 13 літраў малака. На сённяшні дзень ён узрос да 20 літраў. 60 % малака ад гаспадаркі складае гатунак экстра і яшчэ 25 % — вышэйшы. З сакавіка гэтага года холдынгу на давернае кіраванне перадалі і бялыніцкую гаспадарку «Новая Друць», якая аб’яднала ў сабе шэсць калгасаў. Сярэдні надой на карову там складаў усяго два з паловай літра. Цяпер — дзевяць літраў! Гаспадарка дае сёння амаль 22 тоны малака, хоць яшчэ ў сакавіку аб’ём быў усяго шэсць тон. Сёння малако з «Новай Друці» на 75 % мае гатунак экстра і толькі 10 % першы. Да перадачы гаспадаркі на давернае кіраванне холдынгу ўсё малако было першага гатунку.— Мы зрабілі тэхабслугоўванне і рамонт даільных залаў, арганізавалі кантрольную дойку, выявілі хворых кароў, вызначылі ўзбуджальнік і падабралі патрэбныя ветпрэпараты для лячэння, — дзеліцца сакрэтам поспеху суразмоўнік. — Акрамя таго, мы падабралі кармы і склалі аптымальны рацыён. Гэта ўсё дапамагло выйсці на станоўчы вынік. Сёння асноўныя камбікармы для дзвюх гэтых гаспадарак мы робім самі. Атрымліваецца надзейней і на 30 % танней, чым калі б мы іх куплялі на спецыялізаваных камбікормавых заводах. Галоўная формула дасягнення высокіх вынікаў — гэта распрацаваць механізм і арганізаваць далейшы кантроль.

«Luxury» — райская асалода

Гэта новае марожанае, якое тут распрацавалі. Здавалася б, што межаў удасканаленню няма, але можна, аказваецца, перасягнуць сябе. З «Luxury» гэта сапраўды спраўдзілася. Пламбір, крэм-бруле, пламбір з кавай — м-м-м, як смачна.

— Гэта рэцэптура амаль ДАСТаўская, — кажа намеснiк галоўнага тэхнолага Вольга СЁМКІНА. — Тут па максімуме выкарыстоўваюцца натуральныя кампаненты — ванілін, кава, больш насычаны сіроп, вяршкі. Таму і смак атрымліваецца цудоўны.

Больш смачнымі аказаліся і сыркі гандлёвай маркі «Вясёлыя ўнукі» лінейкі «Luxury». Яны больш тлустыя і пяшчотныя на смак. Гэта ўжо прадукцыя прэміум-класа, бо ўтрымлівае больш пажыўных рэчываў.

У спісе сёлетніх топ-прадуктаў шэраг навінак. На «ўра» пайшоў кефір з кропам і біфідабактэрыямі. З яго дапамогай можна не толькі хутка здаволіць голад, але яшчэ і палепшыць мікрафлору кішэчніка — у ім вельмі высокі працэнт прабіётыкаў. Яны дапамагаюць арганізму змагацца з інфекцыямі, перашкаджаюць размнажэнню шкодных бактэрый, аднаўляюць слізістыя абалонкі пасля прыёму антыбіётыкаў. А ёгурты — з яблыкам, злакамі і семем ільну; чарнаслівам і льном; грушай, мёдам і злакамі; міндалем, чыа і ваніллю маюць высокі ўзровень бялку і клятчатку.

— Мы ўвесь час працуем над удасканальваннем асартыменту, складаем планы па новых распрацоўках і відах, — рэзюмуе Вольга Сёмкіна. — Але гэта вельмі тонкі працэс, тут шмат што залежыць ад наяўнасці таго ці іншага абсталявання, кампанентаў, іншых прычын. У год мы распрацоўваем пяць-шэсць новых груп тавараў.

Распрацоўка навінак — справа калектыўная, адзначае Вольга.

— Акрамя нас, тэхнолагаў, над стварэннем новай прадукцыі працуюць спецыялісты аддзелаў рэкламы і маркетынгу, збыту, — тлумачыць яна. — Мы пастаянна ездзім на новыя конкурсы, выстаўкі і кірмашы, каб убачыць навінкі. Кіраўніцтва не шкадуе грошай на вучобу, замежныя камандзіроўкі, бо ўсё гэта дапамагае знайсці новыя ідэі. Мы працуем з фірмамі-пастаўшчыкамі заквасачных культур, стабілізацыйных сістэм, напаўняльнікаў, якія таксама зацікаўлены ў распрацоўцы навінак. Тыя ж заквасачныя культуры нам пастаўляюць нават з Еўропы, мы атрымліваем запрашэнні паглядзець адпрацоўку іх тэхналогіі на месцах. Усё так імкліва мяняецца, што трэба не толькі ўвесь час павышаць кваліфікацыю, але і асвойваць сумежныя спецыялізацыі. Кіраўніцтва, паўтаруся, нас у гэтым падтрымлівае.

Холдынг шмат працуе і над упакоўкай. Бо, як той казаў, па адзенні сустракаюць. Закуплены новы аўтамат для ўпакоўкі ёгуртаў у так званыя збаночкі. У іх разліваюць і новы прадукт «Маслянка». Гэта кісламалочная вадкасць, якая ўтвараецца пры вырабе масла. У якасці напаўняльніка туды дадаецца печаны яблык або інжыр. «Вельмі карысны прадукт і не каларыйны, мы яго самі часта ўжываем», — звяртае ўвагу Вольга.

Адзін з інавацыйных прадуктаў, які паспяхова працягвае ўдасканальвацца на прадпрыемстве — грэчаскі ёгурт. У параўнанні з іншымі ёгуртамі, у ім утрымліваецца самая высокая доля бялку. Пры гэтым цалкам выключаны цукар. Грэчаскі ёгурт багаты кальцыем і каліем, што дазваляе ўмацоўваць касцявую сістэму і сардэчную мышцу.

Курс на мадэрнізацыю

У склад холдынга ўваходзяць амаль усе раённыя малакаперапрацоўчыя прадпрыемствы. I каб механізм працаваў спраўна, неабходна ўвесь час знаходзіцца ў стане мадэрнізацыі. Некалькі гадоў таму істотна абнавіўся бабруйскі філіял. Сёння ідзе асваенне новай вытворчасці па вырабе італьянскіх сыроў «Мацарэла» і «Бурата» на асіповіцкім прадпрыемстве. У хуткім часе плануецца рэалізаваць на слаўгарадскім філіяле інвестпраект «Тэхнічная мадэрнізацыя лініі вытворчасці сыроў і абсталявання станцыі другога пад’ёму».

— Гэта значыць, што павялічыцца якасць і асартымент прадукцыі, палепшацца санітарна-гігіенічныя ўмовы вытворчасці, прадпрыемства стане менш энергаёмістым, — паведамілі на прадпрыемстве.

Філіял спецыялізуецца на вырабе цвёрдых і паўцвёрдых сычужных сыроў, 95 % з якіх ідзе на экспарт. У асартыменце такія прэстыжныя маркі, як «Ларзак», «Грана», «Рэджыян», «Чорны герцаг з водарам адтопленага малака». Мадэрнізацыя аб’екта дазволіць вырабляць элітныя сыры з працяглым тэрмінам выспявання і атрымліваць штомесячна дадатковыя 40 тон якаснай прадукцыі.

Рэканструкцыя праводзіцца істотная, з улікам абнаўлення станцыі абезжалезвання і інжынерных сетак. Гэты праект будзе рэалізаваны ў адпаведнасці з Праграмай сацыяльна-эканамічнага развіцця паўднё-ваўсходняга рэгіёна Магілёўскай вобласці за кошт уласных сродкаў і крэдытаў Банка развіцця.

— Мы шмат увагі аддаём якасці прадуктаў, а яна залежыць ад стану нашых вытворчасцяў, — кажа генеральны дырэктар ААТ «Бабушкіна крынка» — кіруючая кампашя холдынга «Магілёўская малочная кампанш «Бабушкіна крынка» Генадзь СКІТОЎ. — Прадукцыю прадпрыемства ацанілі жыхары амаль 30 краін свету, у тым ліку ЗША, Францыі, Германіі, Саудаўскай Аравіі, Амана, Непала, Кітая. I геаграфія паставак павялічваецца. Мы ў пастаянным пошуку навінак, рынкаў збыту, надзейных партнёраў. Напярэдадні нашага прафесійнага свята хацелася б пажадаць усім, хто працуе ў гэтай галіне, дабра і росквіту. Няхай вам ва ўсім спадарожнічаюць поспех і ўдача. Шчасця і здароўя вам і ва-шым сем’ям! Са святам!

Візітоўка

А ці ведаеце вы, што «Ба-бушкіна крынка» — гэта

  •  250 найменняў малочнага асартыменту.
  • 420 тон бесперабойнай вытворчасці натуральнай мапочнай прадукцыі.
  • Неаднаразовы пераможца шматлікіх міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў. З апошніх узнагарод — дыпломы народнага конкурсу-дэгустацыі «Чэмпіён смаку», конкурсу «Белагра. Белпрадукт-2020», «Найлепшая прадукцыя года», «Найлепшыя тавары Рэспублікі Беларусь 2020» —за дасягненне высокіх вынікаў у выпуску тавараў стабільнай якасці.

Натуральныя на ўсе 100

Не кожны вытворца, які рэкламуе сваю прадукцыю, можа даказаць, што яна цалкам натуральная. ААТ «Бабушкіна крынка»— кіруючая кампанія холдынга «Магілёўская малочная кампанія» мае права нанасіць знак «натуральны прадукт» на такія віды сваёй прадукцыі як кефір абястлушчаны (2,5; 3,2; 3,6 %) у ПЭТ-бутэльках, а 3,2 % яшчэ і ў пакетах «Есоlеаn». Масла салодка-сметанковае несалёнае «Элітнае» (84 %) і «Сялянскае» (72,5 %) — у пачках з фольгі і скрынях з кардону, масла салодкасметанковае несалёнае (82,5 %) у пачках з фольгі і скрынях з кардону. Малако пітное стэрылізаванае для харчавання дзяцей ранняга ўзросту (3,2 % і 3,5 %) у пакетах «Elopak Roll Fed».

Нэлі ЗіГУЛЯ.