Ладуцька, К. Прысвячэнне Аляксею Пысіну : [новая кніга В. Арцем’ева «Народны душою: жыццё і творчасць Аляксея Пысіна»] / Кастусь Ладуцька // Літаратура і мастацтва. — 2020. — 18 верасня. — С. 11.
Магілёўскае выдавецтва «АмелияПрннт» выпусціла ў свет кнігу нарысаў, артыкулаў, карэспандэнцый, эсэ Віктара Арцем’ева «Народны душою: жыццё і творчасць Аляксея Пысіна».
Разам сабраны разнастайныя матэрыялы, якія характарызуюць сутнаснае светабачанне сучаснасці вялікім беларускім паэтам, расказваюць пра асобныя эпізоды яго жыцця, пра стаўленне да кнігі і чытання, акрэсліваюць асяроддзе, у якім жыў і працаваў Аляксей Пысін. Віктар Арцем’еў быў каля чвэрц’і стагоддзя знаёмы з паэтам, сябраваў, часта наведваў яго дом, разам выступалі перад чытачамі.
Многія артыкулы зборніка «Народны душою…» носяць літаратурна-краязнаўчы характар. Віктар Арцем’еў уважліва аглядае суда’крананне Аляксея Пысіна з родным краем, асобнымі мясцінамі («Біяграфічнае і геаграфічнае ў творах паэта»). Аўтар піша: «Багата вершаў прысвечана памяці сяброў-паэтаў, а таксама гарадам, вёскам і рэкам Магілёўшчыны. Ёсць вершы пра маці Хрысціну Рыгораўну, бацьку Васіля Пятровіча. Меў намер напісаць пра маці паэму, але, як сказаў мне: “Усё выказаў у вершах…”, таму і не напісаў. Героямі вершаў з’яўляюцца цёшча Варвара Іванаўна, дзядзька Дзям’ян Пятровіч, сястра Проня (Ефрасіння), жонка Еўдакія Сямёнаўна, дочкі Люба, Галя і Таня, унукі Аляксей, Дзяніс, Аленка… У творах паэта мы знойдзем гарады і рэкі Сібіры, Урала, Сярэдняй Азіі, Каўказа, Малдавіі… Без перабольшвання можна сцвярджаць, што па творах паэта можна вывучаць геаграфію былога Савецкага Саюза.
Аляксей Васільевіч з радасцю прымаў запрашэнні на літаратурныя вечары: з рускімі паэтамі на Браншчыне, у Сібіры, на зямлі Смаленскай; з украінцамі — у Чарнігаве, Роўна, Кіеве; з казахамі, кіргізамі, узбекамі — у Ташкенце; з латышамі — у Рызе; з літоўцамі — у Вільнюсе.
3 беларускай гасціннасцю прымаў у Магілёве прадстаўнікоў з Сібіры — Віктара Астаф’ева, з Масквы — Сяргея Красікава і Рыгора Куранёва, са Смаленска — Веру Звяздаеву, з Паўночнай Асеціі — Аляксандра Пухаева, з Кіева — Пятра Гарэцкага, з Чарнігава — Станіслава Рэп’яха…»
Крыху пра самога аўтара кнігі. Віктар Арцем’еў нарадзіўся ў Шклоўскім раёне. У дзяцінстве любімым заняткам хлопчыка было чытанне. Закончыў Магілёўскае культурна-асветніцкае вучылішча і Магілёўскі педагагічны інстытут. Працаваў загадчыкам раённай бібліятэкі, раённага аддзела культуры, літсупрацоўнікам райгазеты, у абласным упраўленні культуры, у абласной бібліятэцы, выкладчыкам бібліятэчнага тэхнікума. 3 1990-х гадоў, выйшаўшы на пенсію, актыўна займаецца творчай работай. Аўтар шэрагу празаічных і літаратурна-краязнаўчых кніг. Сябраваў са шматлікімі беларускімі пісьменнікамі, пра што і піша ў сваіх успамінах. Але галоўную частку творчасці аддаў і працягвае аддаваць вывучэнню жыцця і творчасці Аляксея Пысіна.
Кастусь ЛАДУЦЬКА