Несці святло і дабрыню

Зігуля, Н. Несці святло і дабрыню : [Народны тэатр Магілёўскага абласнога палаца творчасці] / Нэлі Зігуля // Звязда. — 2020. — 2 снежня. — С. 3.

Народны тэатр Магілёускага абласнога палаца творчасц атрымаў Гран-пры м1жнароднага анлайн-конкурсу #ДетиСветаВеVictory (Масква).

Высокай узнагародай адзначаны спектакль-гульня для дзяцей па п’есе расійскага драматурга Рагіма Мусаева «Мяу, гау і чык-чырык», паведамляе сайт гэтай установы культуры. Рэжысёр-пастаноўшчык спектакля — кіраўнік тэатра Аліка Кускова. Музыку да пастаноўкі напісаў аранжыроўшчык Аляксандр Нурыханаў.

саў аранжыроўшчык Аляксандр Нурыханаў.

— Спектакль падкупіў сваімі рознаўзроставымi i рознаўзроўневымі артыстамі, якія дзейнічаюць сумесна з адной мэтай: несці дзецям святло і дабрыню. Гэта праўдзіва «народны» тэатр і «народны» спектакль, зроблены з любоўю для дзяцей і нават іх бацькоў, — напісала ў сваіх каментарыях эксперт фестывалю, член журы ў намінацыі «Тэатр», актрыса, прадзюсар Аляксандра Краўчанка.

Нэлі ЗІГУЛЯ.