15 год развіцця і плёну, або Чым жыве Магілёўскае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі : [гутарка з старшынёй Магілёўскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Аляксандрам Казекай] / Аляксандр Казека ; гутарыў Сяргей Новікаў // Магілёўскія ведамасці. — 2020. — 15 снежня. — С. 12—13.
Магілёўскае абласное аддзяленне Саюза Пісьменнікаў Беларусі – дабравольная грамадская творчая арганізацыя прафесійных літаратараў Магілёўскай вобласці. Магілёўскае аддзяленне Саюза пісьменнікаў БССР створана ў 1960 годзе. З 1960 па 1970 год сакратаром аддзялення быў Пётр Шасцерыкоў, з 1970 па 1973 – Васіль Матэвушаў, з 1973 па 1981 – Аляксей Пысін, з 1981 па 1990 – Іван Аношкін, з 1990 па 2005 – Уладзімір Дуктаў.
14 снежня 2005 года рашэннем сходу пісьменнікаў – членаў Саюза пісьменнікаў Беларусі было створана Магілёўскае абласное аддзяленне грамадскага аб’яднання «Саюз
пісьменнікаў Беларусі». З 2005 па 2016 год аддзяленне ўзначальваў Уладзімір Дуктаў. З 2016 года аддзяленне ўзначальвае Аляксандр Казека (Алесь Казека), з якім абдылася наша гутарка.
– Усяго на ўліку ў Магілёўскім абласным аддзяленні Саюза пісьменнікаў Беларусі на сённяшні дзень 39 пісьменнікаў, – кажа Аляксандр Мікалаевіч. – Творчыя поспехі многіх з іх адзначаны прэміямі і ўзнагародамі вобласці, рэспублікі, міжнароднымі.Лаўрэатамі Спецыяльнай прэміі «Дасягненне» Магілёўскага гарвыканкама ў намінацыі «Літаратурная дзейнасць» у розныя гады сталі:Алесь Казека, Вольга Бялова, Алена Беланожка, Леанід Іскроў, Алена Кісель, Мікалай Барысенка, Валянціна Габрусева. Спецыяльная прэмія Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта ў сацыяльнай сферы ўручана Вользе Бяловай і Алене Беланожка.
Многія пісьменнікі ўзнагароджаны ганаровымі граматамі Магілёўскага абласнога, гарадскіх, раённых выканаўчых камітэтаў і Саветаў дэпутатаў.
– Але ж для пісьменніка вельмі важна з’яўляцца аўтарам кнігі, важна друкавацца…
– У сярэднім штогод пісьменнікі нашага аддзялення друкуюць каля 20 найменняў
аўтарскіх кніг і калектыўных зборнікаў. Сярод выданняў бягучага года можна адзначыць кнігу вершаў Валянціны Габрусевай «Блакіт жывой вады», зборнік выбраных мініяцюр Уладзіміра Уласенкі «Маскарад перабудовы», вершаваную паэму для дзяцей «Первоапрельский суп» Жанны Міус, зборнік вершаў «Пять жизней» Алены Кісель,
публіцыстыку «Афганской войны ветераны» Аляксандра Балдоўскага, кнігу, прысвечаную Аляксею Пысіну, «Народны душою» Віктара Арцем’ева, «Энергетика от костра до плазмы» Яўгенія Соцікава і інш. Выйшла новая кніга Ніны Кавалёвай «На перекрестке родины и жизни» – на жаль, Ніна Дзмітрыеўна не дачакалася гэтага выдання, яна сышла з жыцця ў сакавіку бягучага года. У выдавецтве «Мастацкая літаратура» сёлета пабачыла свет мая кніга «Песня роднай зямлі». Гэта выбраныя творы беларускамоўнай паэзіі апошніх гадоў. Спецыяльнае выданне паэмы «Марыйка», дапоўненае гістарычнымі матэрыяламі і ўспамінамі сведак трагедыі, выйшла ў тыпаграфіі імя Спірыдона Собаля. Экзэмпляр гэтай кнігі быў ўручаны Прэзідэнту нашай краіны Аляксандру Лукашэнку падчас адкрыцця мемарыяльнага комплексу «Памяти сожженных деревень Могилевской области» ў вёсцы Боркі Кіраўскага раёна.
– У той жа час адной з важных мэт стварэння пісьменніцкай суполкі з’яўляецца зберажэнне літаратурнай спадчыны.
– Мы зберагаем гэту спадчыну не толькі ў выглядзе надрукаваных кніг, але і рэгулярна, разам з установамі культуры, установамі адукацыі праводзім дні памяці нашых пісьменнікаў і літаратурныя чытанні, асноўнымі з якіх з’яўляюцца Куляшоўскія чытанні, Пысінскія чытанні, Міжнародныя «Раманаўскія чытанні» на базе МДУ імя А.А.Куляшова і, канечне, Сіманаўскія чытанні. Пачынаючыя аўтары Магілёўшчыны гуртуюцца ў літаратурныя аб’яднанні «Натхненне» (МДУ імя А.А.Куляшова), «Роднае слова» (Горкі), «Ветэран» (Магілёўская гарадская ветэранская арганізацыя) і інш.
Для навучання пачынаючых аўтараў пры абласной бібліятэцы створана і дзейнічае літаратурная гасцёўня «Магія слова», якую вядзе член савета нашага аддзялення Алена
Кісель. Дарэчы, у складзе нашага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі на сённяшні дзень нямала навукоўцаў: тры кандыдаты філалагічных навук – гэта Алена Кісель, Наталля Міхальчук, Надзея Драбышэўская; кандыдат гістарычных навук Аляксандр Косцераў, кандыдат палітычных навук – Уладзімір Ясеў і ёсць нават доктар тэхнічных навук – гэта Сяргей Рынкевіч. Мы вынікова ўзаемадзейнічаем з вертыкаллюўлады, дзяржаўнымі арганізацыямі і грамадскімі аб’яднаннямі. Цеснае супрацоўніцтва з установамі культуры і адукацыі горада Магілёва і вобласці таксама дае свае значныя станоўчыя вынікі. Гэта папулярызацыя твораў, іх вывучэнне, стварэнне літаратурных, літаратурнамузыкальных кампазіцый, пастановак па творах нашых пісьменнікаў, уключэнне іх у песеннікі і метадычныя выданні.
Яркімі прыкладамі гэтага супрацоўніцтва з’яўляюцца: Палац культуры вобласці, Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.А.Куляшова, Магілёўскі дзяржаўны каледж мастацтваў, школа мастацтваў №1 г.Магілёва, Магілёўскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурнаасветнай работы.
– У якіх мерапрыемствах прымаюць удзел магілёўскія пісьменнікі?
– Ужо даўно сталі візітнай карткай Магілёва і вобласці такія буйныя фестывалі, як
«Залаты шлягер», «Магутны Божа», «Залатая пчолка», «M@rtКантакт», канечне ж рэгіянальны фестываль паэзіі і аўтарскай песні «Пісьмянкоў луг» і шмат іншых. Вельмі прыемна адзначыць, што ўжо не першы год гучыць − і гучыць усё часцей − на гэтых святах
слова магілёўскіх пісьменнікаў. Штогод Магілёўскае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі пры падтрымцы галоўнага ўпраўлення ідэалогіі і па справах моладзі
Магілёўскага аблвыканкама прадстаўляе Магілёўшчыну літаратурную на Мінскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы. Кожны год на свяце «Александрыя збірае сяброў» можна таксама сустрэць магілёўскіх пісьменнікаў. Гэта вынік нашага цеснага супрацоўніцтва з «Саюздрукам», а з гэтага года – і з «Белпоштай».
Важнай падзеяй у грамадскім жыцці вобласці з’явіўся чарговы Пленум Саюза пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы, які праходзіў у Магілёве 3–4 кастрычніка 2019 года. Вынікам работы гэтага значнага міжнароднага форума стаў шэраг важных і актуальных дакументаў, сярод якіх рашэнне аб правядзенні міжнароднай патрыятычнай акцыі «Это нужно – не мертвым. Это надо − живым».
У рамках гэтай акцыі сёлета праведзены аднайменны міжнародны літаратурны конкурс. У ім прынялі ўдзел каля 300 творцаў з розных куткоў свету. Мы лічым, што гэта акцыя ў будучым стане не толькі візітнай карткай літаратурнай Магілёўшчыны, але і істотнай састаўной часткай працэсу патрыятычнага выхавання. І гэта толькі часцінка нашай міжнароднай дзейнасці. Мы цесна супрацоўнічаем з Маскоўскай, Бранскай, Смаленскай пісьменніцкімі арганізацыямі , Саюзам журналістаў Расіі і, канечне, з Беларускім Саюзам журналістаў і грамадскімі арганізацыямі вобласці. У цесным супрацоўніцтве з інфармацыйным агенцтвам «Магілёўскія ведамасці» мы выпускаем штомесяц літаратурную старонку. Ствараем літаратурны альманах «Прыдняпроўе. Магілёўшчына літаратурная». Шмат увагі мы ўдзяляем пытанням якасці літаратуры. Пры нашым аддзяленні створаны і плённа працуе экспертны савет, які займаецца пытаннямі экспертызы
літаратурных тэкстаў.
– Але ж пандэмія, відаць, накладвае адбітак і на працу вашага пісьменніцкага аддзялення?
– У шматлікіх цікавых мерапрыемствах мы сёлета ўдзельнічалі дыстанцыйна. Асабліва плённым быў удзел у Міжнародным фестывалі паэзіі і паэтычных перакладаў
«Берега дружбы» – чытанне перакладзеных вершаў адбывалася ў відэафармаце (таму
вершы і зараз яшчэ лёгка адшукаць у інтэрнэце, проста па назве фестывалю).
Увогуле, шмат чаго займальнага ў апошні час адбываецца на інтэрнэт-старонках
Магілёўскага аддзялення СПБ. Напрыклад, падчас святкавання 75-годдзя Перамогі мы правялі акцыю «Нашчадкі Перамогі», дзе самі пісьменнікі і нават наведвальнікі старонак маглі распавесці пра сваіх продкаў і іх жыццё на працягу Вялікай Айчыннай вайны.
– Зараз існуе нейкая сувязь паміж чытачамі і пісьменнікамі?
– Для тых, хто хоча ведаць больш аб нашых паэтах і празаіках, ідзе акцыя «Спроси писателя» – цыкл дыстанцыйных інтэрв’ю з аўтарамі аддзялення. Між іншым, пытанні могуць дасылаць і чытачы, бо акцыя яшчэ не скончылася. Працягваецца таксама акцыя «#писатели_МОСПБ», у межах якой даюцца спасылкі на творы магілёўскіх пісьменнікаў, якія ёсць у адкрытым доступе ў інтэрнэце (сардэчна запрашаем чытачоў!). Аўтары нашага аддзялення вырашылі сказаць колькі новых слоў у літаратурнай крытыцы і пра яе – таму ўлетку на старонках прайшоў «Тыдзень крытыкі». Да гэтага часу працягваецца акцыя «Больш крытыкі!», дзе любы жадаючы можа пакінуць водгук на творы магілёўскіх пісьменнікаў. Усё часцей на старонках з’яўляюцца крытычныя артыкулы і рэцэнзіі на творы нашых аўтараў.
– Адна са значных падзей гэтага года – Дзень беларускага пісьменства…
– Пісьменнікі аддзялення дружна прынялі ўдзел у найважнай падзеі – Дні беларускага пісьменства, які, як вы ведаеце, прайшоў сёлетаў Бялынічах. Праграма свята была вельмі насычанай і цікавай. Пісьменнікі Магілёўскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі разам са сваімі калегамі з усёй краіны сардэчна віталі ўдзельнікаў і гасцей свята і шчыра дзяліліся з імі натхненнем, аптымізмам… І, зразумела, радкамі сваіх твораў і новымі творчымі здабыткамі. Асаблівае значэнне такіх святаў літаратуры, святаў асветы яшчэ і ў тым, што яны вельмі выразна паказваюць усім нам, што ў нашай дзяржаве створана і плённа працуе супольнасць таленавітых пісьменнікаў-аднадумцаў – Саюз пісьменнікаў Беларусі! Мы сталі важным ідэалагічным звяном у грамадскім жыцці краіны, а значыць, наша пісьменніцкае слова аказвае ўсё большы ўплыў на працэсы фарміравання асобы, выхавання маладога пакалення, прывіццё высокіх маральных якасцяў. Гэта – важна, гэта – актуальна, гэта – неабходна!
Сучасная літаратура Магілёўшчыны – шматпланавая і ўключае ў сябе розныя плыні. І гэта вельмі добра. Тут самае галоўнае, каб сумарны (выніковы) вектар гэтых плыняў быў накіраваны на развіццё маральных якасцяў і духоўнасці нашага грамадства. Кожнае пакаленне робіць асабісты ўнёсак у гісторыю свайго народа. Таму і нам жыць і тварыць трэба так, каб зберагчы лепшае з таго, што зрабілі пакаленні, якія жылі перш нас, для Магілёўшчыны, для Беларусі. І не толькі зберагчы, не толькі прымножыць, але і навучыць гэтаму будучыя пакаленні. Мы так жывём і так будзем жыць.
– Чамусьці хочацца, каб вы завершылі нашу гутарку сваімі вершамі.
– Калі ласка:
Сінявокі бязмежны разлог.
Жураўлі ды святыя крыніцы.
Я бясконца заўдзячны, што Бог
Тут дазволіў і мне нарадзіцца.
Кожны дзень, нібы новы акорд −
Мы жыцця свайго песню складаем,
Каб гучаў, не сціхаючы, хор
Магілёўскага роднага краю.
Паланіцай палае прастор.
Несапраўднасць сыходзіць і гіне.
Хай гучыць ва ўнісон гэты хор
Божай волі, жыццю і Айчыне!
– Віншаванне з юбілеем і добрыя пажаданні.
Гутарыў
Сяргей НОВІКАЎ