Сінькевіч, Г. Да аўтарытэту — праз прафесійнае развіцце : [Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі] / Ганна Сінькевіч // Настаўніцкая газета. — 2021. — 26 верасня. — С. 5.
Статус і аўтарытэт настаўніка ў грамадстве напрамую залежаць ад яго прафесійнай кампетэнтнасці. Асноўны рэсурс забеспячэння якасці адукацыі таксама заключаецца ва ўзроўні прафесійнага майстэрства педагогаў. У гэтым перакананы калектыў Магілёўскага дзяржаўнага абласнога інстытута развіцця адукацыі.
Мы разумеем, што у сённяшніх умовах настаўнік павінен выразна ўяўляць сабе функцыі сучаснай адукацыі, таму імкнёмся быць для магілёўскіх педагогаў не толькі навукова-метадычным цэнтрам перыядычнага павышэння кваліфікацыі. Сёння нашай установай распрацавана шматвектарная стратэгія, мэтай якой з’яўляецца пастаяннае паляпшэнне бесперапыннай самаадукацыі педагагічных работнікаў. Мы стараемся забяспечваць усебаковае суправаджэнне прафесійнага развіцця настаўнікаў, — адзначыў рэктар МДАІРА М.М.Жудро.
Паводле яго слоў, істотны пласт работы інстытута — кансультатыўная дапамога педагогам вобласці ў распрацоўцы электронных адукацыйных рэсурсаў, выкарыстанні тэхналогіі электроннага навучання ў сістэме бесперапыннай адукацыі.
— У бягучым годзе пры метадычным суправаджэнні супрацоўнікаў інстытута педагогамі рэгіёна была праведзена сур’ёзная работа па распрацоўцы матэрыялаў для напаўнення адзінага інфармацыйна-адукацыйнага рэсурсу.
Была паспяхова праведзена распрацоўка зместу дыстанцыйных заняткаў па 14 вучэбных прадметах, — расказаў Міхаіл Міхайлавіч.
Вялікую ўвагу ў абласным інстытуце развіцця адукацыі ўдзяляюць метадычнай падтрымцы педагогаў, якія працуюць у профільных класах педагагічнай і аграрнай накіраванасці. Толькі летась для іх былі арганізаваны павышэнне кваліфікацыі і мерапрыемствы міжкурсавога перыяду, а таксама вэбінары сумесна з выкладчыкамі Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі і МДУ імя А.А.Куляшова.
У ліку значных кірункаў працы МДАІРА — падтрымка прафесійнага станаўлення маладых педагогаў. Для прафесійнага развіцця інстытут прапануе пачынаючым настаўнікам удзел у тэматычных адукацыйных праграмах, майстар-класах, семінарах-практыкумах.
— Мы рэгулярна праводзім фестывалі “Прызванне — педагог”, “Педагагічная творчасць. Інавацыі. Вопыт”. Маладыя педагогі актыўна ўключаюцца ў конкурсны рух, праектную і інавацыйную дзейнасць. Тэта дазваляе ім развіваць прафесійныя кампетэнцыі і самарэалізоўвацца ў прафесіі, — падкрэсліў М.М.ЙКудро. — Значна, што яшчэ адзін важны вектар нашай работы — фарміраванне і развіццё кампетэнтнасці кіраўнікоў устаноў адукацыі. Стажыроўкі, штогадовыя форумы, абласны фестываль кіраўніцкага вопыту “Лідар адукацыі”, конкурс “Інавацыйны менеджмент” дапамагаюць бачыць кожнага кірауніка і адсочваць яго індывідуальную траекторыю развіцця, — дадаў Міхаіл Міхайлавіч.
Сярод клірчавых напрамкаў дзейнасці інстытўта — павышэнне якасці выхаваўчага складніка адукацыйнага працэсу. Спёцыялісты МДАІРА імкнуцца дапамагчы педагогам стаць для навучэнцаў крыніцай маральных прынцыпаў и каштоўнасных арыенціраў.
— Адным з актуальных пытанняў гарманизацыі ўзаемаадносін паміж педагогізмі, навучэнцамі і бацькамі з’яўляецца супрацоўніцтва сям’і і школы. Працэс складаны, карпатлівы і патрабуе сістэмнага падыходу Інстытутам аказваецца суправажэнее і падрыхтоўка педагогаў, здольных выявіць праблемы сямейнага выхавйння, папярэдзіць сямейны недабрабыт і эфектыўна аказаць сацыяльна-педагагічную і псіхалагічную падтрымку сям’і. Асаблівы акцэнт робім на бяспечных паводзінах дзяцей у інтэрнэце. У перыяд праходжання павышэння кваліфікацыі, на метадычных мерапрыемствах педагогі Магілёўскай вобласці маюць магчымасць знаёміцца з лепшымі практыкамі арганізацыі сямейнага выхавання. Гэтыя веды потым вельмі спрыяюць аб’яднанню намаганняў бацькоў і педагогаў у фарміраванні ў падрастаючага пакалення правільных маральных каштоўнасцей, — расказаў Міхаіл Міхайлавіч.
Адметна, што ўся дзейнасць МДАІРА пастаянна актуалізуецца ў адпаведнасці з сучаснымі патрабаваннямі да сістэмы адукацыі і настаўнікаў. Установа знаходзіцца ў пастаянным супрацоўніцтве з Нацыянальным інстытутам адукацыі, Рэспубліканскім інстытутам вышэйшай адукацыі, Рэспубліканскім інстытутам прафесійнай адукацыі, Акадэміяй паслядыпломнай адукацыі, вядучымі УВА краіны.
— Удасканаленню прафесійнага майстэрства магілёўскіх педагогаў таксама спрыяе наша міжнароднае супрацоўніцтва з установамі адукацыі Расіі, Казахстана, Узбекістана, шэрага іншых краін блізкага і далёкага замежжа. Дзякуючы гэтаму, настаўнікі маюць магчымасць прымаць актыўны ўдзел у канферэнцыях, стажыроўках, павышэнні кваліфікацыі. А значыць, быць у курсе апошніх адукацыйных тэндэнцый і адпаведна паляпшаць узровень свайго прафесійнага майстэрства, — адзначыў М.М.Жудро.
Ганна СІНЬКЕВІЧ.