Сінькевіч, Г. Не на словах, а на справе / Ганна Сінькевіч // Настаўніцкая газета. — 2022. — 1 сакавіка. — С. 14.
Мікалай Сяргеевіч БАРЫСЕНКА — чалавек добра вядомы не толькі на Магілёўшчыне. Педагог, краязнавец, пошукавік, гісторык, пісьменнік, заснавальнік і нязменны кіраўнік абласнога гісторыка-патрыятычнага пошукавага клуба “Віккру”…
Гісторыяй і краязнаўствам усур’ёз захапіўся ў маяадосці, якая была звязана з морам. У складзе экіпажаў розных суднаў абышоў дзясяткі краін. Вось тады і з’явілася цікавасць да гісторыі роднага краю. Падчас вучобы на гістфаку БДУ практычна ўсе курсавыя работы пісаў па Магілёўшчыне. Асабліва зацікавіўся мінулым, калі пачаў працаваць у магілёўскай спецшколе, а потым загадчыкам аддзела ў абласным цэнтры турызму, краязнаўства і экскурсій. Менавіта тады сумесна з аднадумцамі, гісторыкамі-краязнаўцамі і быў створаны спачатку пошукавы атрад, а затым клуб «Віккру», — паведаміў М.С.Барысенка.
Краязнаўства — тэма неабсяжная, таму ўдзельнікі клуба вырашылі сканцэнтравацца на вывучэнні невядомых ці малавядомых падзей перыяду Вялікай Айчыннай вайны. Назва тлумачыцца так: «Віккру» — скарачэнне лацінскага выразу Victoria cruenta — «перамога, заваяваная крывёй».
— Такая назва найлепшым чынам адпавядае нашай рабоце. Вялікая Айчынная вайна прынесла трагедыю ў мільёны беларускіх сем’яў. Таму ў першую чаргу мы займаемся пошукам невядомых пахаванняў, устанаўленнем лесу і ўвекавечаннем памяці загінуўшых байцоў і камандзіраў Чырвонай Арміі. Для мяне гэта яшчэ і сямейны інтарэс. Дзядуля Дзяніс партызаніў у Чавускім раёне, а шасцёра яго родных братоў ваявалі на франтах. Пяцёра з іх да гэтага часу лічацца прапаўшымі без вестак, — расказаў Мікалай Сяргеевіч. Сёння ў клуб «Віккру» ўвахо-дзяць 128 чалавек розных прафесій і ўзростаў. Большасць з іх — маладыя людзі. Акрамя ас-ноўнага складу, педагогі-пошукавікі ў аб’яднаннях па інтарэсах патрыятычнай накіраванасці навучаюць будучую змену. Зараз у склад 24 пошукавых атрадаў уваходзяць больш за 200 навучэн-цаў устаноў адукацыі ў 10 раёнах вобласці. За гады дзейнасці клуба ў архівах выяўлены імёны 26,5 тысячы салдат і камандзіраў. Падчас раскопак сумесна з 52-м асобным спецыялізаваным пошукавымбатальёнам падняты і ўрачыста перапахаваны астанкі 1499 чалавек, з іх па медальёнах, узнагародах і асабістых рэчах устаноўлены імёны 107 воінаў.
Сярод найбольш вядомых спраў магілёўскіх пошукавікаў — устанаўленне лёсу экіпажаў пяці савецкіх самалётаў, якія прапалі без вестак на тэрыторыі вобласці, ініцыятыва па прысваенні магілёўскім вуліцам імёнаў герояў абароны горада — Мікалая Цярохіна, Рыгора Залатавустаўскага, Якава Слепакурава. Па прапанове штаба клуба і пры дзяржаўным фінансаванні ўсталявана 35 помнікаў і мемарыяльных знакаў.
Па меркаванні М.С.Барысенкі, сёння асабліва важна актыўна далучаць да пошукавай дзейнасці падрастаючае пакаленне, бо тэта адна з найважнейшых форм патрыятычнага выхавання. «3 зыходам з жыцця кожнага ветэрана губляецца часцінка памяці аб ваенных падзеях. Моладзь, якая вырасла ў мірны час, ведае вайну па фільмах і кнігах, а таму ўспрымае Перамогу ў ёй як штосьці належнае. Важна не даць маладому пакаленню забыць тых, хто аддаў свае жыцці за нас. Мы павінны памятаць самі і нагадваць маладым, што гісторыя магла скласціся інакш, павінны тлумачыць увесьходам з жыцця кожнага ветэрана губляецца часцінка памяці аб ваенных падзеях. Моладзь, якая вырасла ў мірны час, ведае вайну па фільмах і кнігах, а таму ўспрымае Перамогу ў ёй як штосьці належнае. Важна не даць маладому пакаленню забыць тых, хто аддаў свае жыцці за нас. Мы павінны памя-таць самі і нагадваць маладым, што гісторыя магла скласціся інакш, павінны тлумачыць увесь драматызм, трагедыю і гераізм тых далёкіх гадоў. Навучыць памятаць! Сёння тэта ключавая задача і сям’і, і школы».
На думку М.С.Барысенкі, з пункту гледжання патрыятычнага выхавання дзейнасць пошукавых фарміраванняў складана пераацаніць.
Яна дае магчымасць выхаваць і грамадзяніна, і патрыёта, і абаронцу Радзімы, і чалавека, які будзе ведаць гісторыю сваёй краіны. Прычым не на словах, а на справе.
— Пошукавая дзейнасць дае рэальную магчымасць адчуць да-тычнасць да сапраўднай, яшчэ такой жывой і блізкай, гісторыі. Тэта адбываецца ўтой момант, калі малады чалавек прыязджае на месцы, дзе для нашых дзядоў, бацькоў і братоў назаўсёды застыў час, дзе яны працягваюць весці свой апошні бой… У выхаваўчай рабоце педагогам трэба больш арыентавацца на далучэнне моладзі да канкрэтных, карысных для грамадства і дзяржавы спраў. Малады чалавек павінен адчуваць, што яго праца сапраўды патрэбная людзям. Гэта можа быць дзейнасць на любым з урокаў, але асноўны ўпор варта рабіць на факультатывы, шосты школьны дзень, аб’яднанні па інтарэсах. Не менш значны аспект — асоба педагога. Настаўнік павінен умець павесці вучняў за сабой, быць для іх прыкладам, — адзначыў М.С. Барысенка.
На ніве гісторыі і краязнаў-ства Мікалай Сяргеевіч плённа працуе ўжо 30 гадоў. За тэты час ім былі напісаны 25 навукова-па-пулярных кніг па ваеннай гісторыі Магілёўшчыны і Беларусі, зборнікі экскурсій, метадычныя дапаможнікі. За значны ўклад у па-трыятычнае выхаванне моладзі і ўшанаванне памяці абаронцаў Айчыны «Віккру» сёлета быў узна-гароджаны прэміяй «За духоўнае адраджэнне». Сам М.С.Барысенка адзначаны медалём Іордэнам Францыска Скарыны.
У найбліжэйшых планах Мікалая Сяргеевіча працяг пошукавай і краязнаўчай работы ўжо на новым узроўні — сумесна з Абласным цэнтрам творчасці.
Ганна СІНЬКЕВІЧ.