Моладзі — аб рэферэндуме

Сінькевіч, Г. Моладзі — аб рэферэндуме / Ганна Сінькевіч // Настаўніцкая газета. — 2022. — 26 лютага. — С. 3.

Адкрыты дыялог з моладдзю, якая ўпершыню прыме ўдзел у галасаванні на рэферэндуме, адбыўся ў Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя А.А.Куляшова.

Дыскусійная пляцоўка аб’яднала каля 130 маладых людзей з ліку студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі рэгіёна. Удзел у мерапрыемстве прынялі таксама прадстаўнікі мясцовай выканаўчай улады, дэпутацкага корпуса, лідары БРСМ.

— Вельмі радасна ўсвсдамляць, што моладзь у нас сапраўды актыўная. Большасці маладых людзей неабыякавы лёс краіны і тыя змяненні ў Канстытуцыю, якія плануецца прыняць на рэспубліканскім рэферэмдуме. Яны ўдзельнічалі ў дыллогавых пляцоўках па абмеркаванні тых абнаўленняў, якія былі выпрацаваны Канстытуцыйнай камісіяй на розных этапах. I вельмі значка, што моладэь гірыходзіла не проста паслухаць, а агучвала канкрэтныя прапановы. Прычым было бачна, што маладыя людзі ўважліва вывучалі праскт, глыбока яго прапрацоўвалі. Гэта выклікас гордасць за наша маладое пакаленне, — адіначыў рэктар МДУ імя А.А.Куляшова Дзяніс Дук.

У ходзе гутаркі падрабязна абмяркоўваліся змяненні і дапаўненні ў Канстытуцыю. Маладыя людзі даведаліся пра ключавыя новаўвядзенні, унесеныя ў Асноўны закон, асаблівасці правядзення рэферэндуму, ролю гэтай падзеі ў жыцці беларускага грамадства. Удзельнікі дыялогу маглі выказаць свае меркаванні і пытанні. У моладзі таксама была магчымасць азнаёміцца з выставачнай кампазіцыяй “Гісторыя станаўлення Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь”, работай маладзёжнай анлайн-прыёмнай, паўдзельнічаць у акцыі “Рэферэндуму быць!”

Пасля заканчэння мерапрыемства рэгіянальны цэнтр прававой інфармацыі Магілёўскай вобласці ўзнагародзіў пераможцаў абласнога анлайнквіза “Канстытуцыя — сіла Асноўнага закона”.