Няўлічаныя жыцці

Зігуля, Н. Няўлічаныя жыцці : сенатар Алег Дзячэнка дапоўніў базу звестак пра ахвяр генацыду па Магілёўскім раёне / Нэлі Зігуля // Звязда. — 2022. — 30 сакавіка. — С. 9 (Мясцовае самакіраванне). 

Сенатар з Магілёва Алег ДЗЯЧЭНКА дапоўніў базу звестак пра ахвяр генацыду па Магілёўскім раёне

ЛЕТАСЬ, калі ў краіне пачалася маштабная работа па даследаванні тэмы генацыду, Алег Дзячэнка не застаўся ўбаку. Прарэктар па вучэбнай рабоце МДУ імя А. Куляшова, гісторык па адукацыі, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры, навуцы і сацыяльным развіцці Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, ён і раней назапашваў матэрыял пра злачынствы нацыстаў. Але менавіта мінулы год даў штуршок. На прыкладзе вёсак Магілёўскага раёна ён паказаў, што гэта пытанне сапраўды не цалкам вывучана. Тут, дарэчы, знаходзіцца і яго малая радзіма — вёска Куты. А што можа быць цікавей для гісторыка, чым родныя мясціны? Шукаў звесткі па архівах, электронных базах, на мясцовых мо гіл ках. Атры ма ла ся ўста на віць дзе сяць, ра ней не ўлі ча ных прозвішчаў ахвяр генацыду.

Чорны лёс вёсак Закуцце і Куты

На гэтую тэму лепш размаўляць не ў кабінеце. І мы з сенатарам адправіліся па тых вёсках, дзе вайна пакінула свае чорныя сляды. Тут шмат во і нскіх пахаванняў, дзе на гранітных плітах дробным почыркам напісаны сотні прозвішчаў. А колькі іх насамрэч, нават цяжка падлічыць. Зараз, калі пытанне генацыду вывучаецца больш дасканала і змястоўна, усплываюць дзясяткі новых імёнаў.

— Летась я пачаў працаваць у архіве ЗАГСа Магілёўскага раёна і падняў карткі па 1942-1943 гадах, — расказвае Алег Дзячэнка. — Ёсць таксама банк даных, які створаны Нацыянальным архівам Рэспублікі Беларусь па пасляваенных дакументах, выніках работы спецыяльных ваенных камісій, і спісы вёсак, якія былі спалены, але звесткі там не заўсёды поўныя. Напрыклад, па вёсцы Закуцце згадваецца, што немцы забілі тут двух чалавек, а я па метрычных запісах і картках знайшоў яшчэ 10. Праглядаючы іх, звярнуўувагу на надпісы: спалены немцамі. Няўлічанымі аказаліся дзеці і дарослыя некалькіх сямей ва ўзросце ад 4 да 60 гадоў.

Закуцце была невялічкая вёска, усяго 11-12 двароў, пасля вайны яна так і не адрадзілася. Тыя, хто цудам ацалеў, аселі ў іншых вёсках або перабраліся ў горад. «Як сведчаць гістарычныя звесткі, немцы спалілі гэтую вёску, бо яна знаходзілася на мяжы некалькіх партызанскіх зон, — кажа Алег Дзячэнка. — На жаль, імёны ваенных злачынцаў, якія зрабілі сваю чорную справу, невядомыя».

З-за вясновага бездарожжа дабрацца да месца, дзе да ліпеня 1943-га знаходзілася вёска Закуцце, на жаль, не атрымалася. Сёння там нічога, акрамя грамадзянскіх могілак, дзе ляжаць у тым ліку і нявінныя ахвяры фашыстаў, няма. Затое па могілках вёскі Куты, ад якой да колішняга Закуцця менш як кіламетр, прайшліся. Тут таксама пахаваныя ахвяры акупантаў.

— Яны згадваюцца ў кнізе «Памяць», але прывязкі да мясцовасці, дзе пахаваныя, не было, — кажа гісторык. — Я гэтыя магілы знайшоў. Засталося ўстанавіць памятныя шыльды.

Адзін з тых, каго расстралялі ў 1942-м годзе немцы, — старшыня калгаса «Сталінскі прызыў» Карней Лянькоў, 1902 года нараджэння. Суразмоўца расказвае, што ў 30-я гады, калі пачалася калектывізацыя, ён быў рэпрэсаваны, але яго не саслалі ў Сібір. Знайшліся дакументы, дзе напісана, што ў 1935 годзе Карней Лянькоў быў народным засядацелем у судзе. А ў 1942-м яго і яшчэ некалькіх жыхароў вёскі Куты расстралялі фашысты. Частку інфармацыі сенатар атрымаў ад сваякоў, частку знайшоў у архіўных дакументах. Доўгая, карпатлівая праца, але важна. Без гэтага наша памяць не будзе поўнай.

— Калі падымаештакі матэрыял, гэта дае імпульс для далейшых даследаванняў — пашырэнню, паглыбленню матэрыялу, — кажа суразмоўца. — Як было з вёскай Закуцце. Згадка пра вёску ёсць, а дзеж людзі? Пачынаеш падымаць, шукаць і выпадкова знаходзіш.

Могілкі вёсак Закуцце і Куты Алег Дзячэнка ведае так, што можа экскурсіі вадзіць з заплюшчанымі вачыма.

— Вось цікавае пахаванне, — звяртае ўвагу мой гід. — Абодва мужчыны загінулі ў адзін дзень у 1942 годзе, іх немцы расстралялі, але пра Івана Ганакова ёсць інфармацыя ў кнізе «Памяць», а Ісак Камінскі нават незгадваецца.

На могілках шмат невядомых пахаванняў, але сенатар можа распавесці пра многія з іх. Нешта яму расказала мясцовае насельніцтва, нешта супаставіўз архіўнымі фактамі і зрабіў высновы.

— Вось тут пахаваны Цімафей Патапавіч Медзякоў, — паказвае ён на магілу, дзе няма не тое што імя або прозвішча, але нават і крыжа. Кавалачак зямлі, абкладзены каменем. — Мне яго ўнук паказаў, а ўнуку — яго маці. Дзед быў настаўнікам, расстраляны за сувязь з партызанамі. Унук збіраецца помнікяму паставіць.

— Праблема, што старыя сышлі ўжо з жыцця, а разам з імі — і карысная інфармацыя, — перажывае суразмоўца. — Вярнуцца б сюды ў 80-я — мы б усё аднавілі. Калі знаходжу чалавека, які нешта можа расказаць, адразуж вязу яго сюды. Але часцей даныя знаходжу ў архівах або на сайтах накшталт «Памяць народа», дзе ёсць узнагародныя дакументы або даныя аб удзеле землякоў у Вялікай Айчыннай вайне. Нават месцы пахаванняў згадваюцца. У Нацыянальным гістарычным архіве па метрычных кнігах вызначаў радавыя сувязі. Паступова карцінка, як пазлы, складвалася. Работа вельмі карпатлівая. Але адчуваю, што мне быццам нешта дапамагае. У 2019-м, калі я толькі пачаўусім гэтым займацца, мяне абралі ў Савет Рэспублікі ад Чавускага і Магілёўскага раёнаў. Гэта якраз тыя тэрыторыі, якія мне цікавыя як гісторыку. З таго часу пакрысе вяртаю з небыцця людзей, і яны нібыта пачынаюць жыць новым жыццём.

Гэта трэба жывым

Нехта скажа: каму сёння патрэбна гэтая інфармацыя? Ужо і дзяцей тых, хто загінуў ад рук фашыстаў, амаль няма. А ўнукам-праўнукам гэта, маўляў, нецікава. Але Алег Дзячэнка можа прывесці іншыя прыклады. Унук партызана Івана Фёдаравіча Свіршчава быў вельмі ўдзячны за звесткі пра сваіх дзеда і прадзеда. Прычым Алег Дзячэнка сам выйшаў на яго.

— У вёсцы не знайшлося нікога, хто змог бы мне расказаць пра Івана Свіршчава, на магіле якога знаходзіцца вялікі помнік, — расказвае суразмоўца. — Па базе сайта «Памяць народа» я ўстанавіў, што Іван Фёдаравіч быў партызанам, загінуў 6 мая 1944 года і быў пахаваны тут. А яго бацька Фёдар Восіпавіч у тым жа годзе памёр ад тыфу. Калі размаўляў з унукам, ён прызнаўся, што нічога не ведаў пра гэта, і для яго гэтыя звесткі вельмі каштоўныя…

Сярод тых, каму дапамог Алег Дзячэнка, і жыхар вёскі Дубінка Магілёўскага раёна Уладзімір Цітоў. Мужчына знайшоў дзеда па матулінай лініі, які лічыўся зніклым без вестак. Аказалася, што ён ваяваў у партызанскім атрадзе Асмана Касаева і загінуў. Пахаваны ў брацкай магіле на тэрыторыі Бялыніцкага раёна. Нядаўна Уладзімір Мікалаевіч з’ездзіў туды, каб ушанаваць яго памяць. Кажа, што, калі б не Алег Дзячэнка і Віктар Пінчук, старшыня Савета ветэранаў Магілёўскага раёна, яго дзед і далей бы лічыўся зніклым без звестак.

Наогул, вайна моцна апаліла сям’ю Уладзіміра Цітова. У вёсцы Дубінка падчас карніцкай аперацыі ў 1943-м годзе загінула яго бабуля па бацькоўскай лініі — Сцепаніда Цітова. Яе прозвішча ёсць на гранітных дошках гэтага мемарыяла. Цудам пазбеглі гэтай долі маці вяскоўца і яго бабуля па мацярынскай лініі. Цяпер ён аднаўляе бацькавы дакументы, які ў гады вайны быў у партызанах, а потым ваяваў на фронце. З вайны вярнуўся з ордэнам Вялікай Айчыннай вайны, медалямі «За адвагу» і «За Перамогу над Германіяй». Пасля вайны працаваў у калгасе брыгадзірам.

Уладзімір Цітоў лічыць, што павінна быць ушанаваная памяць не толькі тых, хто загінуў падчас вайны, але і тых, хто ваяваў, застаўся жывы і аднаўляў савецкую гаспадарку. І ў гэтым яго падтрымлівае Алег Дзячэнка. Зараз вырашаецца пытанне, як гэта зрабіць. Тое, што меркаванне вельмі справядлівае і правільнае, не падвяргаецца сумневу.

Нэлі ЗІГУЛЯ.