Пра тры стажкі..

Рагін, Я. Пра тры стажкі… : [бібліятэка-філіял № 4] / Яўген Рагін // Культура. — 2022. — 16 красавіка. — С. 10.

Кіраваў я калісыді ў рэдакцыі раённай газеты сельскагаспадарчым аддзелам. Яшчэ той «гарачы цэх». Але я малады быў ды нахабны. Разам з таварышам, калегам і бліскучым паэтам Віцем Стрыжаком стварыў вобраз нашай творчай дзейнасці. Мы, маўляў, не пішам, а нібыта стажок накідваем. Акуратна і з усіх бакоў аглядваючы. Лішняе абграбаем і зноў накідваем. Потым наверша робім, каб стаяў наш стажок, як звон, пад ветрам не гнуўся і залеву вытрымаў.

Цяпер на маім полі тых стажкоў — да небасхілу. Усіх кароў Беларусі можна пракарміць. Ды толькі вось паменела рагуль. Раней, калі гналі пастухі статак праз вёску, пыл ад сотні капытоў стаяў да неба. Цяпер няма таго… Але вернемся да асноўнай тэмы. Ад звычайнага стагавання спіна, рукі ды шыя баляць. Ад майго — толькі сэрца. Але і не пра хваробы сёння. Першы стажок — пра шчырасць.

ПРАВІЛЬНАЯ ТАНАЛЬНАСЦЬ

Мне яшчэ, падаецца, і шасці гадоў няма. Разам з маці ды роднымі цёткамі шыбую па палявой дарозе. Спёка невыносная. Стараюся не адстаць У руках кабет сярпы. Упершыню чую жніўныя песні, рытмічныя, пругкія. Праз дваццаць гадоў напішу артыкул пра тое, што хард-рок сілкуецца беларускім фальклорам. Джымі Пэйдж мне не паверыць… А калі сцямнела, цётка Лена спела “А ў месяцы-верасні выпала пароша…” Сумна і працягла. Не так, як потым зробяць “Песняры”. Танальнасць зусім іншая. А калі пачаў ездзіць ці не штотыднёва па камандзіроўках, пераканаўся, што адны і тыя ж песні гучаць у розных вёсках па-рознаму. Ну няма ў беларускіх дзяўчат аднолькавых вачэй! Божухна, усё правільна: не ў танальнасці справа, а ў шчырасці… Другі стажок — пра гумар.

СМЕХ — НЕ ГРЭХ

Дзядзька Мішык меў мянушку “Канцавы”, бо жыў на ўскрайку вясковай вуліцы, што загібалася качаргой, таму і называласяў гэтым месцы “Качарга”. Мішык быў, мякка кажучы, трошкі не ў сабе. Да вайны паехаў у Ленінград, паступаць у “фабзу”, а тут — блакада. Стаў снайперам, даволі ўдалым. Сур’ёзна кантузіла дзядзьку, ды яшчэ і нагу засукаваціла. Стаў Мішык з таго часу крыху дзіўнаватым. Але пачуццё гумару не згубіў, нават гарадскога адцення яму дадаў.

Я к зараз бачу. Ідзе сумны Мішык па вясковай вуліцы, пыл нагамі заграбае. Раптам спыняецца ля хаты старой старой Аўгінні. У маленькім акенцы — унучка Маня па мянушцы “Качулка”, твар у шыбцы не змяшчаецца. Мішык глядзіць доўга, раскачваецца з пяткі на насок і раптам з’едліва пытаецца: “Па чым марожанае?” Хата Аўгінні трасецца ад смеху. Не буду разважаць, хто чым і дзе гандлюе, выснова ж такая: да слёз чалавека давесці лётка, а вось да смеха — праблема… Трэці стажок — пра цвёрдасць.

ГЭТА ВОСЕНЬ ВІНАВАТА

Неяк увосень пазнаёміўся я з прыезджым хлопцам Сяргеем. Кожнаму з нас і дваццаці гадоў не было. Ён жыў у бабуль. Пасябравалі. Шукалі ў лесе грыбы, купаліся ў Сажы, хадзілі на танцы. Сяргей на гэтае мерапрыемства апранаў пінжак з тэхнікумаўскім “паплаўком”. Быў ён увесь нейкі светлы, адкрыты, правільны, бесканфліктны. Мінула пару месяцаў. Пахаладала, менш сталі бачыцца. Неяк выпадкова сустрэў Сяргея з бабуляй. Пагаварылі пра штосьці вясёлае. А потым ён развітаўся. “З’язджаеш?” — “Не, паміраю ад рака”. Я доўга не мог ачомацца. А праз пару месяцаў пабачыў на кладах ягоную магілу. Я і па сёння ўпэўнены: так сустрэць смерць мог толькі цвёрды ды мужны чалавек…

Гэтыя стажкі для чаго? Ды для таго, каб шаноўныя аўтары нашы ды чытачы заўжды заставаліся шчырымі, вясёлымі і цвёрдымі. Беражы вас Бог! А цяпер пачытаем сённяшнія лісты.

БІБЛІЯТЭЧНЫЯ ПРЫДУМКІ

Гарадоцкай цэнтральнай раённай бібліятэцы — сто гадоў. 3 гэтай нагоды ўстанова абзавялася музейным пакоем. Намеснік дырэктара Гарадоцкага культурна-асветніцкага цэнтра і сеткі публічных бібліятэк Іна Адаменка піша: “Тут адноўлена працоўнае месца бібліятэкара сярэдзіны 1970-х гадоў. Любы ахвотны можа скарыстацца чарнільнай асадкай і завесці на сябе чытацкі формуляр. Тэты працэс для многіх невядомы, бо з 2011 года абслугоўванне — электронное. А яшчэ ў музейным пакоі можно даведацца, што замест ксерокса быў калісьці рататар, документы рыхтаваліся на друкарскіх машынках, а музыку слухалі на прайгравальніках вінілавых дыскаў”.

У Мазалаўскай сельскай бібліятэцы (Віцебскі раён) можна палюбавацца выставай работ жыхаркі Віцебска Таццяны Гардзіенка (нарадзілася ў вёсцы Доўжа). Аўтар ліста Андрэй Струнчанка шмат пісаў аб праекце “Наша хата талентамі багата”, што рэалізуецца на базе ўстаноў культуры аграгарадка Мазалава. Унікальны, трэба сказаць, праект. Творы Таццяны Міронаўны — таму яскравы доказ. Працавала яна бухгалтарам, а на пенсіі занялася творчасцю. У экспазіцыі — роспіс па шкле, аксесуары са скуры, фларыстыка.

Магілёўская бібліятэка-філіял №4 імя Міхаіла Лермантава ладзіла Дзень адкрытых дзвярэй. Загадчыца ўстановы Вікторыя Падчапіла распавяла пра шматлікія кніжныя выставы. Адна з іх называлася “Кнігі — доўгажыхары нашага фонду». Падчас мерапрыемства юныя чытачы мелі магчымасць папрацаваць у ролі біблі-тэкара. Чым не форма прафесійнай арыентацыі?!

Вольга Заянчкоўская, бібліятэкар Астравецкай раённай бібліятэкі распавяла: “У дзіцячай бібліятэцы праишла святочная акцыя “3 кніжкай весела крочыць». Установа пераўтварылася ў казку. Дзеці ўдзельнічалі ў квэстах, інсцэніроўках і гульнях”.

ФЕСТЫВАЛІ ДЫ КОНКУРСЫ

У Магілёве завяршыўся II міжнародны фестываль-конкурс тэатральнага мастацтва “Тэатральная вясна”. Наша пастаянная аўтарка Крысціна Башарымава паведаміла, што ў намінацыі “Мастацкае слова” Гран-пры заваявала Лізавета Марава — удзельнік узорнай тэатральнай студыі “Экстрым” з Магілёўскага абласнога цэнтра творчасці (кіраўнік Барыс Шумілін). У намінацыі “Драматычны тэатр” перамога дасталася тэатральнаму калектыву “Прамень” Хоцімскага раённага цэнтра культуры (кіраўнік Таццяна Паседзька).

Міжнародны харэаграфічны конкурс “Танцавальная карусель” таксама прайшоў у Магілёве. Гран-пры — за дзіцячай танцавальнай студыяй “Юла” (кіраўнік Алена Балянкова) Мінскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў. Распавяла пра тэта таксама Крысціна Башарымава.

Агляд-конкурс чытальнікаў “Планета першацветаў” ладзілі ў Полацкім раённым цэнтры культуры. Прыдумала конкурс метадыст РЦК Таццяна Хутарная. Намеснік дырэктара ўстановы Аляксей Зуеў напісаў, што ва ўзроставай катэгорыі да 9 гадоў  першае месца заняла Лана Абжыгайлава з дзіцячай фітнес-студыі “Лана” Багатырскага СДК. Ва ўзроставай катэгорыі ад 10 да 14 гадоў перамагла Паліна Ягорава з узорнага фальклорнага аматарскага калектыву “Ленейка” Багатырскага СДК. Я шчыра віншую актыўны Багатырскі СДК Полацкага раёна!

НЕФАРМАТ

I зноў пра бібліятэкі. Пра новы праект распавяла Валянціна Расошанка — галоўны бібліятэкар аддзела бібліятэчнага маркетынгу Светлагорскай раённай сеткі бібліятэк. Я на яго назвала “нефарматны”. Гаворка пра супрацу гарадскіх бібліятэк і мясцовага лячэбна-працоўнага прафілакторыя №1. І ініцыятарам і каардынатарам праекта з’яўляецца дырэктар раённай бібліятэчнай сеткі Вікторыя Бусел. Першай акцыяй праекта стала прэзентацыя зборніка “Пад сямейным парасонам”, які быў выдадзены Гомельскай абласной універсальнай бібліятэкай і Дэпартаментам выканання пакаранняў па Гомельшчыне. У зборні-ку — 22 казкі, напісаныя людзьмі, што знаходзяцца ў папраўчых установах закрытага тыпу. Ёсць сярод аўтараў і жыхары Светлагорска. Кожны твор — пра мары аб дружных і шчаслівых сем’ях.

ШТО ТАКОЕ БУЛІНГ?

Тлумачыць загадчык аддзела бібліятэчнага маркетынгу Лідскай раённай бібліятэкі імя Янкі Купалы Дар’я Марцінкевіч. Аказваецца, булінг — від псіхалагічнага ці фізічнага гвалту, калі аднаго або некалькі дзяцей сістэматычна пераследуе дзіцячая група. Галоўная зброя з булінгам — чуласць, інфармаванасць і здольнасць своечасова ўбачыць праблему і прыйсці на дапамогу. Днямі супрацоўнікі Лідскай раённай бібліятэкі ладзілі гутарку “Булінг у падлеткавым асяродцзі: прычыны і наступствы”.

Пішыце пра цікавае.

Сустрэнемся праз тыдзень.

Яўген РАПН