Дзятлава, Г. Наўзбоч дарог яго жыцця : [21 сакавіка 2022 года Віктару Іванавічу Арцем’еву споўнілася 95 год] / Галіна Дзятлава // Магілёўскія ведамасці. — 2022. — 22 сакавіка. — С. 11.
21 сакавіка 2022 года свой 95-гадовы юбілей адзначае старэйшы пісьменнік Магілёўскага краю Віктар Іванавіч АРЦЕМ’ЕЎ.
Па словах самога Віктара Іванавіча, «быць пісьменнікам нават у снах думкі не было. А сталася неян само сабою. Лічыў, што лісьменнікі — гэта сумленне нацыі, што яны асаблівыя, недасягальнай мары людзі. I я імкнуўся наблізіцца да ўзроўню іх інтэлекту: пастаянна пашыраў свой далягляд, дапаўняў свае веды, узбагачаў духоўнае жыццё, заўсёды адносячыся да сябе самакрытычна. Можа, таму і стаў пісьменнікам».
Нарадзіўся Віктар Іванавіч у Шклоўскім раёне, на хутары з шасці двароў Чарэйцаў Круг, які месціўся ў маляўнічым кутку ў кіламетры на ўсход ад вёскі Радзішына.
У дзяцінстве самым любімым заняткам стала чытанне кніг. Вельмі ўдзячны сваім першым настаўнікам Вользе і Фёдару Лук’янавым (дарэчы, у мінулым годзе на ўласныя сродкі Віктар Іванавіч устанавіў новы помнік сваёй першай настаўніцы). Менавіта па гэтай прычыне прывабіла бібліятэчнае аддзяленне рэспубліканскага культасветвучылішча імя Н.К.Крупскай у Магілёве. Працаваў на розных пасадах ва ўстановах культуры: загадчыкам Парыцкай раённай бібліятэкі, загадчыкам аддзела культуры Чэрыкаўскага райвыканкама, інспектарам па бібліятэках упраўлення культуры Магілёўскага аблвыканкама, метадыстам і загадчыкам метадычнага аддзела Магілёўскай абласной бібліятэкі імя У.І.Леніна, выкладчыкам Магілёўскага бібліятэчнага тэхнікума.
3 канца сямідзясятых гадоў мінулага стагоддзя Віктар Іванавіч разам з Аляксеем Васільевічам Пысіным, які на той час узначальваў абласную пісьменніцкую арганізацыю, ладзіў літаратурныя сустрэчы. Гэта паспрыяла знаёмству з выдатнымі паэтамі, празаікамі, крытыкамі: Іванам Чыгрынавым, Віктарам Карамазавым, Нілам Гілевічам, Яўгеніяй Янішчыц, Міколам Маляўкам і яшчэ з многімі іншымі. Ён слухаў на сваім вяку літаратурныя выступленні Якуба Коласа, Кандрата Крапівы, Пятра Броўкі і іншых вядомых пісьменнікаў, а яшчэ меў кароткую гамонку з Васілём Быкавым, Рыгорам Барадуліным, Андрэем Вазнясенскім… Некалькі гадоў ліставаўся з Янкам Брылём.
3 Іванам Шамякіным, якога Віктар Іванавіч лічыць адным з самых модных празаікаў, адбылося некалькі сустрэч.
Арганізацыя сустрэч з пісьменнікамі з’явілася для В. І. Арцем’ева ўніверсітэтам прыгожага беларускага пісьменства, на занятках якога адбывалася ўзаемаўзбагачэнне творчымі стасункамі і ідэямі. Гэта дзейнасць шмат у чым паспрыяла таму, што Віктар Іванавіч стаў прызнаным літаратарам зямлі Магілёўскай.
В.І.Арцем’еў з’яўляецца галоўным біёграфам, даследчыкам і прапагандыстам літаратурнай сгіадчыны выдатнага паэта Аляксея Васільевіча Пысіна, з якім пазнаёміўся ў 1955 г. Гэта знаёмства перараспо ў моцнае сяброўства, якое доўжылася чвэрць стагоддзя, да той пары, пакуль А.В.Пысін не пайшоў з жыцця.
Віктар Іванавіч праводзіць вялікую работу па папулярызацыі творчасці Пысіна. Выдаў зборнікі: «Вянок Аляксею Пысіну», «Пысіны: ад прадзеда да праўнукаў», «Урокі Аляксея Пысіна: гісторыі вершаў, нарысы», «Мая Пысініяна», «Бібліятэка паэта Аляксея Пысіна». У 2020 г., да 100-годдзя паэта, выдаў галоўную кнігу «Народны душою…».
Галоўнай кнігай свайго жыцця Віктар Іванавіч лічыць зборнік «Пісьменнікі і кнігі». У ім змешчаны ўспаміны пра вядомых беларускіх пісьменнікаў, дзясяткі тэкстаў аўтографаў пра кнігу, уласныя рэцэнзіі на кнігі пісьменнікаў-магіляўчан, нататкі пра літаратурныя сустрэчы. Тэты зборнік — ладны пласт летапісу літаратурнага краязнаўства, культурней і гістарычнай спадчыны Магілёўшчыны.
Адным з накірункаў літаратурнай дзейнасці Віктара Іванавіча, пра што мала хто ведае, з’яўляецца скпаданне вершаваных радкоў. Паэтам сябе не лічыць, але захапленне лірычным словам пранёс праз усё жыццё. Некаторыя з вершаў аўтабіяграфічныя і вабяць сваёй шчырасцю:
Бачуроднае прыволле,
Чую песні салаўя.
Сэрцу любая старонка
-Слаўся, Беларусь мая!
Віктар Іванавіч стаяў ля вытокаў стварэння літаратурнага аб’яднання «Ветэран» пры Магілёўскім гарадскім Савеце ветэранаў, доўгі час быў яго актыўным удзельнікам.
Віктар Іванавіч цвёрда перака-наны, што беларус — той, хто гаворыць па-беларуску. Калі не будзе беларускай мовы, якая з’яўляецца калыскай магутнага патрыятызму, то знікне самабытная нацыянальная літаратура, не будзе і беларускай культуры!
Мы ж не 6удзем пустословы
-Абаронім нашу мову!
Матчыну святую мову,
Нацыі жыцця основу:
У ёй душа ўсяго народа I на будучыню згода.
Віктар Іванавіч да гэтай пары займае актыўную жыццёвую пазіцыю: ён застаецца частым госцем у маладзёжных аўдыторыях: у школах, каледжах, універсітэтах, у масавых І школьных бібліятэках горада. Рэгулярна праводзіць работу па патрыятычным выхаванні.
Чытанне з’яўляецца галоўным захапленнем Віктара Іванавіча: яно знімае стрэс, паляпшае сон, прыкметна падаўжае жыццё. Жывы прыклад таму — ён сам. Асаблівай формулы поспеху ў яго няма: упартая, да поту, праца, праца і яшчэ раз праца. I ўпэўненасць, што робіць нешта, хаця і невялікае, але патрэбнае для людзей. Усё жыццё ён сумленна служыць яе вялікасці кнізе, чым і ганарыцца!
3 2008 г. В.І.Арцем’еў — член Саюза пісьменнікаў Беларусі. Твор-чыя поспехі і грамадская праца атрымалі высокую адзнаку: ён — лаўрэат прэміі імя Якуба Усікава Магілёўскага абласного аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусь У 1967 г. імя В.І.Арцем’ева занесена ў Кнігу Гонару ўпраўлення культуры Магілёўскага аблвыканкама. Мае нагрудныя знакі «За выдатную працу» Міністэрства культуры СССР, «За вялікі ўклад у літаратуру» Саюза пісьменнікаў Беларусі, «Ганаровы ветэран Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў», некалькі юбілейных медалёў і дзясяткі ганаровых грамат.
На сённяшні дзень В.І.Арцем’еў напісаў больш за 30 кніг і брашур! У яго творчых планах выданне яшчэ адной кнігі з назвай «3 вышыні гадоў».
Напрыканцы — словы Віктара Іванавіча Арцем’ева, якія гучаць як наказ маладым на далейшае жыццё, і пажаданні, выказаныя яго вершаванымі радкамі «Я шчыра зычу шчасця маладым!»:
«Паверце, калі нечым займаешся з захапленнем, то жыццё становіцца цікавым, змястоўным, лепшым і даўжэйшым. Любіце сваіх бацьноў, родных, малую радзіму, матчыну мову і Айчыну. Будзьце патрыётамі сваёй краіны!
На развітанне сназаць мушу: Жывіце ў сям’і душа ў душу — Бог того штодня беражэ, Хто сам сябе сцеражэ».
Галіна ДЗЯТЛАВА, галоўны бібліятэкар Магілёўскай абласной бібліятэкі імя У.І.Леніна.