Кулягін, С. Галоўныя каштоўнасці — сям’я і Радзіма : [гутарка з бардам, журналістам С. Кулягіным] / Сяргей Кулягін ; размаўляла Аляксандра Пронькіна // Веснік Магілёва. — 2022. — 16 марта. — С. 11.
А яшчэ ён прайшоў сапраўдную мужчынскую ініцыяцыю — пабудаваў два дамы і «нарадзіў» двух сыноў. А колькі дрэваў пасадзіў — і сам не ўзгадае. Неспакойны ў добрым сэнсе гэтага слова, энергічны, усё яму патрэбна і ўсё цікава.
Сяргей Кулягін, які ў сілу сваёй асноўнай прафесіі звычайна сам задае пытанні, сёння адказвае на нашы.
— Адкуль такая цікаўнасць да жыцця?
— Напэўна, перадалася з генамі. Мой прапрадзед па лініі маці арэндаваў у Краснапольскім раёне пасеку і сад з антонаўкай, і экспартаваў мёд і яблыкі ў Германию. А па лініі бацькі ў прапрадзеда ў вёсцы Усцінавічы быў свой млын. Да таго ж ён быў цесляром і крыху пчалаводам. Жылі цудоўна, песні спявалі і энергіі было шмат. Нават выязныя коні былі!
Я таксама вельмі люблю працаваць на зямлі. 3 радасцю з’язджаю з горада, каб пасекчы дровы, падыхаць свежым паветрам, папрацаваць з пчоламі…
— Бардаўскія таленты таксама па генах перадаліся?
— Тэта можа падацца смешным, але ж мой бацька піша вершы і стварае музыку. Першыя два сваіх вершы я напісаў, капі яшчэ вучыўся ў школе. Іх апублікавапі спачатку ў школьнай насценгазеце, а потым і ў раёнцы. І галоўны рэдактар прапанаваў мне паступаць на журфак. Я і паехаў непадрыхтаваны, толькі з вершамі ў кішэні, і, зразумела, паспяхова заваліўтворчы конкурс. Калі вярнуўся дадому, мяне ўзялі працаваць у аддзел лістоў. А газета ж на беларускай мове. Прыйшлося браць трохтомнік і перакладаць… Так і мову вывучыў, і журналістам стаў.
А праз год я быў ужо гатовы беларускамоўны патрыёт і пайшоў вучыцца на філфак у Магілёўскі педінстытут, аб чым, дарэчы, ні разу не пашкадаваў. У часы студэнцтва хадзіў па аўдыторыях з гітарай і быў удзельнікам драмгуртка, у якім ставілі спектаклі на беларускай мове.
— Але ж педагогам так і не стаў…
— Так, дзецям трэба аддаваць усяго сябе. А ў мяне тады не было такой магчымасці. Я пайшоў працаваць у Магілёўскую абласную філармонію начальнікам аддзела рэкламы. Адначасова пачаў атрымліваць эканамічную адукацыю. У той час філармонія рабіла першы фестываль «Залаты шлягер», і я таксама да гэтага спрычыніўся. А недзе праз два гады атрымаў запрашэнне на тэлебачанне. Вось з гэтага і пачалася мая журналістыка. «Даслужыўся» да начальніка аддзела навін, а потым вырашыў пайсці ў бізнес.
— Нечаканы паварот…
— Ну, як у бізнес? У свой час мы разам з нашым вядомым мастаком Рыгорам Таболічам адкрылі арт-галерэю. Тады ў мяне ўжо быў клуб аўгарскай песні «Новы горад» і мы нават рабілі аднай-менны фестываль у Тэатры лялек. Але ж у рэшце рэшт я, як і прадказвала маці, вярнуўся ў журналістыку. Тэта было мне бліжэй па тэмпераменце і светапоглядзе. Да таго ж журналістыка не дазваляе сумаваць. Тым больш, што мае кіраўнікі заўжды падтрымлівалі мае творчыя памкненні…
— Зараз, пэўна, прыйшоў час збіраць нейкія творчыя камяні?
— У чэрвені мне споўніцца 50 год, І я вырашыў зрабіць да юбілею сольную праграму для Мінска і Магілёва. Ужо напісана дастаткова песень, а таксама вершы і проза… 18 сакавіка адбудзецца канцэрт у Мінску, у Тэатры маладзёжнай эстрады, а 25 сакавіка з гэтай жа праграмай «Вартаўнікі кахання» мы будзем выступаць у канцэртнай зале «Магілёў».
Як з’явілася ідэя правядзення «Бард-рыбалкі»?
— Ідэя гэта вызравала даўно. Хацелася зрабіць фестываль аўтарскай песні, які не будзе падобны на іншыя. Каб ён стаў нейкім брэндам для рэгіёна, для краіны… А паколькі мы з гомельскім бардам Вячаславам Клімовічам абодва рыбакі, то вырашылі, што можна паспрабаваць сумясціць твор-часць і рыбалку. Асобны дзякуй Мікалаю Кароціну, які ў той час быў старшынёй Быхаўскага рай-выканкама.
У нас усё атрымалася. Але ж я хацеў, каб праект пашыраўся і быў вядомы не толькі ў Магілёўскай вобласці, апе і за яе межамі, а таксама за межамі краіны. За некалькі год фестываль пе-раўтварыўся ў мультыкультурны праект з рознымі накірункамі дзейнасці і з рознымі праектамі. I саму праграму мы пачалі рабіць міжнароднага ўзроўню. Асноўны ўхіл быў на аўтарскую песню, але ў нас была і інструментальная музыка, і фольк, і рок, і нават шансон… I заўсёды былі прафесійныя музыканты, а самае галоўнае — жывы гук. I былі гады, калі прыязджала больш за 5 тысяч чалавек! Я падлічыў, што за 10 год у нас пабывалі музыканты з 15 краін свету і каля 20 тысяч гледачоў. За два гады перапынку, пераважна з-за пандами, я атрымаў шмат званкоў — людзі чакалі лрацягу. I я вельмі ўсцешаны, што сёлета мы ўзнавім гэты праект. Традыцыйна правядзенне фестывалю плануецца на апошнія выхадныя ліпеня — з 29 па 31.
Гэтым разам «Бард-рыбалка» крыху зменіць места дыслакацыі — «пераедзе» у Чачэвічы, на базу Магілёўскага металургічнага завода. I нам цяпер будуць не страшныя дажджы, і намётавы лагер будзе ў лесе, а не пад адкрытым сонцам. Там дастаткова месца, каб разгарнуць пляцоўкі, наладзіць гандаль і паставіць галоўную сцэну. Будуць таксама і малая, і лясная сцэны. I ўсе нашы конкурсы мы плануем захаваць. I спаборніцтвы па рыбалцы, і пляжны валейбол, і конкурс аўтарскай песні «Гітара па крузе». I конкурс паэзіі, таму што ў аснове бардаўскай песні менавіта слова. Да нас прыедзе вядомы бардаўскі дуэт — Уладзімір і Валерый Мішчукі з Масквы. Вядзем перамовы яшчэ з адным аксакалам, праўда, эстрады — Вячаславам Малежыкам. Ён зараз разам з Вячаславам Клімовічам робіць сумесную песню. Плануем зрабіць яго канцэрт у акустычным варыянце.
Зараз на Чыгірынскім вадасховішчы фарміруецца турыстычны кластер. Таму наш фестываль стане такім якарным мерапрыемствам, які будзе прыцягваць у тэты рэгіён турыстаў і гасцей.
Таксама працягнем праект, які пачынапі з Барысам Бурдой. Мы рабілі конкурс бутэрбродаў, І гэтая ідэя вылілася ў конкурс-шоу. У гэтым годзе з дапамогай нашага медыяхолдынга плануем зрабіць праект «Пра бутэрброд». Хочам прыцягнуць увагу да забытага перакусу. He хот-догі і бургеры, а луста хлеба: з салам, гурком, мёдам… Будзем рабіць конкурсы, каб людзі дасылалі нам рэцэпты, абіраць лепшыя і гатаваць іх у кулінарнай студыі Le Gourmet. Рабіць прамую трансляцию праз сацсеткі і разыгрываць для офісаў бутэрбродныя сэты. Правядзем акцыю пад назвай «Накармі офіс». 12 тыдняў будзем абіраць пераможцаў, а на «Бард-рыбапцы» пройдзе Гранд-фінал. Сярод 12 пераможцаў разыграем галоўны прыз. Які — пакуль не скажу. А гапоўнымі партнёрамі, зразумела, будуць Магілёўскі мясакамбінат і кампанія «Дамачай».
— Аграэкатурызм — яшчэ адзін з напрамкаў тваёй дзейнасці…
— Аднойчы я быў у сяброў на лецішчы і мне так захацелася мець свой домік і кавалак зямлі! Каб зрабіць прыгожы газон, каб была лазня, каб можна было адпачываць… Набыў лецішча, потым пабудаваў гасцявы домік, каб было дзе размяшчаць людзей. Ну, а потым узнікпа ідэя зрабіць сядзібу. Сваю аграсядзібу я назваў «Фальварак Лазенькі» — ад слова лазня. Я люблю правільную лазню, здаровую, дзе не п’юць гарэлкі і шмат не ядуць, а дзе адбываецца працэс ачышчэння І цела, І душы.
Мы прымаем гасцей І нават зрабілі маршрут для дзяцей І дарослых, які называецца «Там, на невядомых дарожках». Працуем зтурфірмамі, запрашаем аніматараў, праводзім экскурсіі. У нас ёсць Экатрапа, Дрэва шчасця, Дрэва кахання, мы распавядаем пра баброў, пра раслінны свет… I, безумоўна, знаёмім з традыцыямі беларускай хаты, праводзім конкурсы, гульні…
Я таксама адзін з заснавальнікаў турыстычнага кластару «Край жыватворных крыніц». Бо крыніцы — гэта сапраўдны брэнд Магілёўскай вобласці, яны прыцягваюць шмат людзей, даюць ім моцы.
— Ты — яскравы прыклад чалавека, які ўсё жыццё засвойвае нейкія новыя віды дзейнасці. I, падаецца, не збіраешся спыняцца.
— Тэта цікава, да таго ж дапамагае ў журнапісцкай працы: ты глыбей пазнаеш свет, рамёствы, традыцыі. Мяне заўсёды да гэтага цягнула, і гэтае жаданне самарэалізацыі ў розных сферах не знікае.
Якія твае жыццёвыя каштоўнасці?
— Самая галоўная каштоўнасць — гэта сям’я. Імкнуся свабодны час праводзіць з дзецьмі. Яны са мной і на рыбалку, і ў грыбы, і дровы калоць, і штосьці рабіць. Другая каштоўнасць — гэта мая Радзіма. Любы праект, які рэалізоўваю, тычыцца і Радзімы, таму што я заўжды думаю, як ён будзе спрыяць яе развіццю. Яшчэ — творчасць. Я пакрысе штосьці пішу. Зараз мы робім беларускамоўную праграму. Калісьці я пісаў на рускай мове, потым пераключыўся на беларускую, а зараз магу на абедзвюх. Ну і, канечне, праца. Я не кідаю журналістыку, з задавальненнем пішу, рэалізую розныя грамадскія праекты ў прафесійнай галіне. Да таго ж лічу, што няма недасяжных мараў. Калі ты робіш нешта дзеля ўвасаблення мары і калі верыш у тое, што робіш, жывеш дзеля гэтага — усё здзяйсняецца.
Я размаўляла са шчаслівым чалавекам?
— Так. Я паспеў усё зрабіць. I дрэва пасадзіў, І дом пабудаваў, і самарэалізаваўся творча і прафесійна. Таму — так, я шчаслівы. Ну і галоўнае шчасце, што ёсць дзеці, а гэта значыць — ёсць будучыня.