Доктар Айбаліт, якому ўсё балела…

Марціновіч, А. Доктар Айбаліт, якому ўсё балела… / Алесь Марціновіч // Літаратура і мастацтва. — 2022. — 26 жніўня. — С. 15.

Прызванне — медьщьша

Напісаны яны без прэтэнзіі на арыгінальнасць. Як высвятляецца, паэзія, літаратура для Кандрата Грум-Гржымайлы былі, па-сучаснаму кажучы, хобі, а прызванне знайшоў у медыцыне: «Я родился в Белорусском Могилёве 1794 г. сентября 21; учился в Народном Училище, в Могилёвской духовной семинарии, прошел здесь шесть первых классов, изучил русскую и латинскую пиитику и риторику; окончил четырёхклассный курс в гимназии, где преподавались науки на русском и польском языках, <.. .> поступил 1 сент. 1815 г. в Виленский университет, в первом году я находился на физико-математическом факультете, получил степень кандидата философии, на второй год поступил в медицинский факультет».

У гэтых нататках ёсць і іншыя важныя звесткі. Дзякуючы ім, а таксама манаграфіям іх аўтара, яго публікацыям у перыёдыцы, можна атрымаць дастаткова поўнае ўяўленне пра Кандрата Іванавіча як урача, які першым з ураджэнцаў Беларусі атрымаў навуковую ступень медыкахірурга. І ўвогуле належаў да першых хірургаў Расіі, з’яўляючыся першапраходцам і ў іншых пачынаннях.

Выхоўваўся ён у сям’і губернскага чыноўніка са старажытнага роду. У некаторых дакументах род гэты значыцца як Грума. Дарэчы, свае навуковыя працы Кандрат Іванавіч так і падпісваў. Гржымайла — хутчэй паходзіць ад герба. Аднак пра гэта ў аўтабіяграфіі — ні слова. Як і пра тое, чаму не адразу сваёй прафесіяй выбраў медыцыну. Не канкрэтызуе і таго, як, «при самых неблагоприятных для будущей свой карьеры обстоятельствах», дайшоўшы да апошняга курса, мусіў вырашыць, на чым спецыялізавацца.

Дапамог прафесар хірургіі Венцаслаў Пелікан. Пад яго наглядам правёў у клініцы некалькі паспяховых аперацый. Універсітэт закончыў у 1820 годзе як медыкхірург, а 27 студзеня 1821-га быў накіраваны ў распараджэнне Галоўнага штаба 1-й арміі пад камандаваннем графа Фабіяна Остэн-Сакена, якая дыслацыравалася ў Магілёве. Працаваў у ваенна-беларускім шпіталі, размешчаным у тагачасным прадмесці Пячэрску.

За першыя гады правёў, па яго прызнанні, 144 «важных операции», 24 з якіх былі «радикального лечения паховых грыж». Сёння такое аперыраванне не лічыцца складаным. Тады да яго толькі падступаліся. Але Кандрат Грум-Гржымайла не толькі паспяхова лячыў пацыентаў, але і збіраў матэрыялы для будучай дысертацыі «Вообще о паховых грыжах и новом способе их излечения посредством операции». Абараніўшы яе, 10 кастрычніка 1823 года атрымаў ступень доктара медыцыны і хірургіі.

Суладдзе практыкі і тэорыі

У гэтым кірунку працаваў і далей. Падыход ранейшы — спалучэнне практыкі з тэорыяй, што грунтавалася на ўласным вопыце. Аднак «Монографию 0 радикальном лечении пахомошоночных грыж, в особенности по способу, основанному на двадцати семи операциях» завяршыў не ў Магілёве, а ў Турцыі, куды прызначылі штаблекарам драгунскага палка. Ды магілёўскі перыяд у яго біяграфіі найбольш плённы. І звязаны не толькі з лячэннем грыж.

У ваенна-беларускім шпіталі першым у Расіі правёў пластычную аперацыю на так званай заечай губе. Звычайна хірургі за гэта не браліся, і чалавек заставаўся з дэфектам на ўсё жыццё. Ён жа не мог адмовіць у просьбе бацькам аднагадавай дзяўчынкі. Выпілаваў пярэднюю частку верхняй сківіцы, якая выступала, і выкарыстаў яе ў якасці «хірургічнага матэрыялу». Прышытая частка хутка прыжылася, і прыродны дэфект праз некаторы час амаль не заўважаўся.

Некалі быў шырока распаўсюджаны каўтун, асноўнай прычынай якога была антысанітарыя. Пра гэта Кандрат Грым-Гржымайла напісаў у манаграфіі, якую так і назваў — «О колтуне». Яна ў 1828 годзе выйшла ў друкарні Галоўнага штаба 1-й арміі і стала першай навукова-метадычнай кнігай у Беларусі. З гэтакім правам яе можна назваць і першай навукова-папулярнай. Дагэтуль ніхто з урачоў не браўся за працы, у якіх проста і зразумела апавядалася б пра тыя ці іншыя хваробы, указваліся б канкрэтныя парады, як прадухіліць іх, а калі захварэў — што рабіць, каб немач хутчэй адступіла.

Будучы штаб-лекарам, на адным месцы Кандрат Іванавіч не затрымліваўся. Праз нейкі год службы ў драгунскім палку апынуўся ў Бярдзічаве, пасля — у Тульчыне. У гэтых гарадах сутыкнуўся з цяжкімі выпадкамі ліхаманкі. Не толькі лячыў хворых. Абагульняў практычны вопыт, кансультаваўся з іншымі ўрачамі, а затым выступіў у «Военномедицинском журнале».

Для здароўя —«Друг здравия»

Плённым для Кандрата Грум-Гржымайлы стаў ваенны паход 1831 года. А таму плённым, што ў час яго набыў вялікі вопыт у лячэнні халеры. Назіраліся і цяжкія выпадкі, працаваў без адпачынку. Толькі, як і пры ліхаманцы, не абыходзілася і без няштатных сітуацый. Усё ўскладнялася і тым, што лячэнне праводзілася не ў стацыянарных умовах. У артыкуле «О холере и лечении её во время похода» прывёў найбольш характэрныя прыклады з уласнай практыкі, разумеючы, што набыты ім вопыт спатрэбіцца іншым медыкам. Невядома, ці быў гэты артыкул апублікаваны.

Невядома і тое, што паслужыла прычынай ранняй адстаўкі. У 1833 годзе развітаўся з войскам і пасяліўся ў Пецярбургу. Асабліва дзіўна, што адмовіўся ад практычнай хірургіі. І гэта ў няпоўныя сорак гадоў. Хоць адмову ад аперацый можна растлумачыць тым, што хацеў больш часу ўдзяляць навуковай і грамадскай дзейнасці. Як бы там ні было, але з 1833 года ў яго жыцці пачаўся новы этап, прытым на дзіва прадукцыйны.

Яркая падзея ў ім — выданне на 8 старонках штотыднёвай газеты «Друг здравия». Як значылася ў яе падзагалоўку, «народной врачебной». Ажыццяўленне гэтай задумы, канешне, не атрымалася б, калі б не манаграфія «О колтуне», шэраг навукова-папулярных артыкулаў па згаданай тэме. Перакананы ў неабходнасці далейшай медыцынскай асветы народа, і ўзяўся за выданне, што кампенсавала б адсутнасць у Расіі газет і часопісаў, якія прыносілі б карысць насельніцтву, пазбаўленаму магчымасці атрымліваць неабходныя веды па медыцыне, санітарнай гігіене.

Першы нумар выйшаў у 1833 годзе. За 37 гадоў газета ператварылася ў папулярнае выданне, якое па змесце, праблематыцы публікацый мела ўніверсальны характар. Сёйтой нават называе яе народнай медыцынскай энцыклапедыяй. Несумненна і іншае: «Друг здравия» — гэта папярэднік шматлікіх папулярна-медыцынскіх газет і часопісаў, што вы-ходзяць сёння.

Было б жаданне — справа знойдзецца

Кандрат Іванавіч, з’яўляючыся і выдаўцом, і рэдактарам, і аўтарам многіх матэрыялаў, быў чалавекам, які дбайна ставіўся да перспектыў медыцыны. Меў перакананне, што належнага поспеху можна дасягнуць пры ўмове, калі паміж урачом і пацыентам з’явіцца поўнае паразуменне: «<…> когда врачи познают обычаи и жизнь простого народа, тогда народ будет иметь к нам доверие: сблизится с нами, полюбит нас и наше искусство, тогда он откроет нам свои врачебные тайны, тогда мы будем в состоянии искоренять в нём оттвращение к медицине».

Апошняе сцвярджэнне вельмі істотнае. Многія ў медыцыну не верылі, на што былі розныя прычыны. Ад звычайнага цемрашальства, невуцтва — да кепскага выканання ўрачамі сваіх абавязкаў. Цемрашальства, у тым ліку і ў медыцыне, можна было пазбавіцца дзякуючы асвеце народа. Заваяваць жа давер — праз высокі прафесіяналізм. І не толькі тых, хто добра плаціць. На думку Кандрата Грум-Гржымайлы, для сапраўднага ўрача не павінна быць розніцы, каго ён лечыць.

На старонках «Друга здравия» мелі слова вядомыя ўрачы-практыкі. Супрацоўнічаў з газетай і знакаміты анатом і хірург Ілья Буяльскі, які абараніў дысертацыю ў тым жа годзе, што і Кандрат Іванавіч. Ён выступіў з цікавым артыку-лам «о переливании крови», у якім выказаў упэўненасць, што «операция переливания крови, позже и раньше, должна войти в круг необходимых практических пособий, и что путём опыта она, наконец, займёт место наряду с прочими операциями, к которым прибегают в экстренных случаях».

Выданне газеты, хоць і займала шмат часу, не перашкаджала Кандрату Іванавічу займацца медыцынскай дзейнасцю. У 1835 годзе ён быў выбраны ў склад Вольнага эканамічнага таварыства, пачаў працаваць у яго медыцынскім камітэце, аддаўшы гэтаму занятку амаль сорак гадоў (пайшоў у вечнасць 2 верасня 1874 года). Не чужымі яму былі і грамадскія клопаты. І таварыства, і камітэт вялікую ўвагу надавалі паляпшэнню медыцынскага абслугоўвання насельніцтва, санітарнага стану гарадоў, клапаціліся аб адкрыцці новых бальніц, сачылі за парадкам тых, якія ўжо працавалі. Разам з іншымі ўрачамі нямала зрабіў па распрацоўцы статута грамадзянскіх бальніц, у якіх маглі лячыцца простыя людзі. Пісаў практычныя рэкамендацыі па прафілактыцы воспы, іншых хвароб. Асобныя з іх выйшлі брашурамі.

Ні туды, ні сюды без мінеральнай вады

Кандрат Грум-Гржымайла — і ініцыятар адкрыцця ў Пецярбургу спе-цыяльнай медыцынскай установы для прафілактыкі воспы. Пасля адкрыцця ўзначаліў яе. З 1851 да 1865 года былі зроблены прывіўкі 15 тысячам пацыентаў рознага ўзросту, у тым ліку і дзецям. У 1837 годзе выдаў кнігу «Общепонятные наставления к предупреждению и лечению повальных детских болезней». Свайго роду працягам яе стала газета «Друг матерей», поўная назва якой «Друг матерей, или Полное руководство, как предупредить, распознать детские болезни и лечить их такими врачебными средствами, которые всегда можно иметь дома или выписывать из аптеки без рецепта, или покупать в лавке».

Дасканала вывучыўшы значэнне мінральных вод для прафілактыкі і лячэн-ня розных хвароб, паступова пашырыў даследчыцкія інтарэсы. Зацікавіўся лячэбнымі гразямі, а калі шырэй — вадой як лячэбным сродкам. Гэтыя назіранні абагульніў у кнізе «Полное систематическое, практическое описание минеральных вод, лечебных грязей и купаний в Российской империи, с присовокуплением кратного описания известных заграничных минеральных вод и патологий хронических болезней», што вый-шла ў 1855 годзе. Апошняй жа яго кнігай стала «Физиология поэзии и счастья».

Сярод твораў, прадстаўленых у ёй, і верш «Могилёв», які завяршаецца такой страфой:

Что жизнь без дел благочестивых?

Наградой добродетель нам:

Она ведет нас к небесам.

И так в здоровьи и болезни,

Поэзия и счастье жизни

Суть, для Премудрости сынов,

Надежда, Вера и Любовь.

Значыць, у душы ўсё ж заставаўся паэтам. У тым сэнсе, што імкнуўся надаць прозе жыцця больш светлага, узнёслага, прывабнага. А шлях да гэтага, паводле яго прафесійнай дзейнасці, заставаўся адзін — праз медыцыну, якая і дазва-ляе пазбавіцца ад хвароб, што — у той ці іншай ступені — азмрочваюць жыццё кожнага з нас. Гэта быў такі доктар Айбаліт, якому самому ўсё балела за іншых.

Алесь МАРЦІНОВІЧ