Зноў здівілі!

Какшынская, В. Зноў здзівілі! : [бібліятэка-філіял № 2 імя І. Шамякіна] / Вольга Какшынская // Культура. — 2022. — 27 жніўня. — С. 12.

У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі падведзены вынікі юбілейнага XXX рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка — асяродак нацыянальнай культуры” за 2021 год.

На рэспубліканскі этап конкурсу былі прадстаўлены работы 36 публічных бібліятэк з усіх абласцей нашай краіны: 16 цэнтральных бібліятэк, 20 бібліятэк-філіялаў, у тым ліку 4 дзіцячыя, 14 гарпасялковых і сельскіх.

Журы ў складзе прадстаўнікоў Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, абласных бібліятэк, цэнтралізаванай сістэмы дзіцячых бібліятэк г. Мінска адзначыла дыпломамі першай, другой і трэцяй ступеняў (50, 40 і 30 базавых велічынь адпаведна) 22 публічныя бібліятэкі, 5 бібліятэк прадставіла да заахвочвання (10 базавых велічынь).

ПАРАДЫ НЕСВІЖАН I ЭКАЛОГІЯ ДУШЫ

Лідарам па колькасці прадстаўленых работ стала намінацыя “За значны уклад у выхаваўчую работу з падрастаючым пакаленнем” —11.

Першае месца сярод гарадскіх і раённых бібліятэк прысуджана Нясвіжскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Паўлюка Пранўзы за рэалізацыю праекта па зборы мудрых думак сваіх землякоў “Парады з вуснаў несвіжан”. За час рэалізацыі праекта на раённым радыё прагучалі 37 радыё-рубрык. Госці праекта — людзі паспяховыя — расказвалі аб сваіх жыццёвых шляхах, перашкодах і спосабах іх пеоаадолення, а юныя слухачы разумелі на іх прыкладзе, што страты і падзенні з цягам часу абарочваюцца зменамі ў лепшы бок.

Лепшай сярод гарпасялковых і сельскіх бібліятэк стала Мілавідская сельская бібліятэка Баранавіцкай раённай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы за плённую працу па фарміраванні экалагічнай культуры падрастаючага пакалення. Найболын прадукцыйным у дзейнасці бібліятэкі па экалагічным краязнаўстве стаў праект “Экология природы — ЭКОЛОГИЯ души”.

ЧЫТАЙ БЕЛАРУСКАЕ, ШАНУЙ ФАЛЬКЛОР

Другую прэмію сярод гарадскіх і раённых устаноў атрымала Свіслацкая раённая бібліятэка за рэалізацыю праекта “Будзь у фармаце — чытай беларускае”. Праз арганізацыю цыкла тэматычных выстаў “Адкрый для сябе беларускую кнігу” раскрыты багаты патэнцыял выданняў, інфармацыйных рэсурсаў, кніг пра Беларусь, папулярызаваны лепшыя творы беларускай літаратуры. У выніку павялічылася колькасць наведванняў і запытаў на беларускую кнігу, павысіўся імідж бібліятэкі, якая папулярызуе беларускае друкаванае слова.

Сярод бібліятэк, якія размешчаны ў сельскай мясцовасці, другое месца заняла Рэчыцкая сельская бібліятэка цэнтралізаванай бібліятэчнай сеткі Чэрыкаўскага раёна за фарміраванне ў падрастаючага пакалення любові да сваёй малой радзімы. Па распрацаваным краязнаўчым праекце “Спадчына ад продкаў” члены краязнаўчага клуба “Юныя фалькларысты” з задавальненнем далучыліся да збору краязнаўчых звестак, фальклорнай спадчыны свайго рэгіёна і разам з бібліятэкарам арганізоўвалі пошукавыя экспедыцыі па зборы легенд і паданняў, матэрыялаў вуснай народнай творчасці, прадметаў даўніны, прылад працы і побьггу.

ПРАЕКТЫ ДЫ СКАРБЫ З КУФРА

Трэцяе месца ў намінацыі “За значны ўклад у выхаваўчую работу з падрастаючым пакаленнем” атрымала дзіцячая бібліятжа № 5 Цэнтралізаванай сістэмы дзіцячых бібліятэк Мінска за распрацоўку і паспяховае выкананне праектаў па прыцягненні чытачоў у бібліятэку, па духоўна-маральным выхаванні дзяцей і паддеткаў, па наладжванні сацыяльнага партнёрства для людзей з абмежаванымі магчымасцямі “К добру и пониманию путь открыт”, праграмы па патрыятычным выхаванні дзяцей і моладзі “Знать, помнить, уважать”, праграмы па эстэтычным выхаванні чытачоў “Мастацтва. Талент. Натхненне”…

Трэцюю прэмію сярод гарпасялковых і сельскіх устаноў атрымалі Лескаўская сельская бібліятэка Мінскай раё’ннай цэнтральнай бібліятэкі за далучэнне падрастаючага пакалення да беларускай культуры, нацыянальнай спадчыны праз рэалізацыю праекта “Скарбы з бабулінай скрыні”.

ДОКТАР ФІЛАСОФІІ I АСАБІСТАЯ ГЕНЕРАЦЫЯ

У намінацыю “За пошукавую і даследчую праиу” на разгляд журы было прадстаўлена 10 работ.

Першае месца сярод гарадскіх і раённых бібліятэк журы прысудзіла Іўеўскай раённай бібліятэцы за работу па зборы і папулярызацыі інфармацыйных матэрыялаў пра Ідэльфонса Бобіча — былога ксяндза Іўеўскага касцёла святых апосталаў Пятра і Паўла, святара, доктара філасофіі, празаіка, публіцыста, перакладчыка, які шырока прапагандаваў беларускую мову дзеля росквіту роднай зямлі.

Лепшай сярод гарпасялковых і сельскіх бібліятэк стала Жытамлянская сельская бібліятэка Гродзенскага раённага культурна-інфармацыйнага цэнтра за стварэнне віртуальнага інфарма-цыйна-краязнаўчага даведніка “Жытомля: паміж былым і будучым”. Даведнік асабістай генерацыі змяшчае звесткі пра Жытамлянскі край, яго гісторыю, духоўную спадчыну, культурнае жыццё, інфармацыю пра вядомых жыхароў і ўраджэнцаў.

КРАЯЗНАЎСТВА I РОД ДАРАГАН

Дипломам другой ступені ў гэтай намінацыі адзначана цэнтральная раённая бібліятэка Дубровенскай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы за пленную дзейнасць краязнаўчага клуба “Пошукавік”, які існуе на базе бібліятэкі, па ваенна-патрыятычным выхаванні.

Друтую прэмію сярод гарпасялковых і сельскіх устаноў журы прысудзіла Кавалёўскай сельской бібліятэцы-музею Лёзненскай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы за далучэнне падрастаючага пакалення да нацыянальнай культуры і каштоўнасцяў. Бібліятэка прафілявана як цэнтр краязнаўча-патрыятычнага выхавання і працуе па праграме “Памяць”. На базе бібліятэкі-музея дзейнічае клуб юных краязнаўцаў “Нашчадкі”.

Трэцяе месца сярод гарадскіх і раённых бібліятэк заняла Хоцімская цэнтральная раённая бібліятэка за выхаванне ў моладзі пачуцця патрыятызму да сваёй малой радзімы. Супрацоўнікамі бібліятэкі быў арганізаваны пошук інфармацыі па гісторыі вёсак Хоцімскага раёна. Вынікам працы стала краязнаўчая база даных “Истоки малой Родины. История деревень Хотимского района”.

Сярод бібліятэк, якія размешчаны ў сельскай мясцовасці, дыпломам трэцяй ступені адзначана Дараганаўская сельская бібліятэка цэнтралізаванай бібліятэчнай сеткі Асіповіцкага раёна за рэалізацыю пошукава-даследчага праекта “Семья Дараган в истории Осиповичского края”.

ЧЫТАЙ-ВАЛЯЙ ДЫ ЯШЧЭ I СУПОЛЬНА

На разгляд журы ў намінаныю “За падтрымку і развіццё чытання” бібліятэкамі было даслана 8 работ.

Лепшай сярод гарадскіх і раённых устаноў журы прызнана Барысаўская цэнтральная раённая бібліятэка імя І.Х. Каладзеева за распрацоўку і паспяховую рэалізацыю адукацыйна-творчага праекта “Чытай-Валяй”, медыяпраекта “Казкі на канапе”, літаратурна-этнаграфічнай экспазіцыі “Бабуліна спадчына”. Так, праект “Чытай-Валяй” пры валанцёрскай падтрымцы студыі лямцу “Час цяпла” накіраваны на духоўнае развіццё асобы дзіцяці, магчымасць праявіць сябе і рэалізаваць свой творчы патэнцыял.

Дыплом першай ступені сярод гарпасялковых і сельскіх бібліятэк у гэтай намінацыі атрымала Міхалішкаўская сельская бібліятэка Астравецкай раённай бібліятэкі за выхаванне любові да кнігі, мэтанакіраваную працу па папулярызацыі чытання сярод розных груп насельніцтва праз рэалізацыю праекгаў “Чытаем супольна” (2019-2020), “Кніга і чытанне — для кожнага” (2021).

“СТРЫЖАНЬ” ДЫ “СЯБРОЎКА”

На другое месца сярод гарадскіх і раённых бібліятэк намінавана центральная раённая бібліятэка Рэчыцкай раённай сеткі бібліятэк за паспяховую дзейнасць літаратурнага клуба “Стрыжань”. Клуб аб’ядноўвае людзей розных узростаў і прафесій, якія любяць кнігу і чытанне.

На другую прэмію сярод гарпасялковых і сельскіх бібліятэк у намінацыі “За падтрымку і развіццё чытання” журы вылчыла Грабёнскую сельскую бібліятэку Чэрвенъскай центральной раённай бібліятекі за прыцягненне дзяцей і падлеткаў да чытання, цікавую арганізацыю іх вольнага часу. Больш за дзесяць гадоў пры бібліятэцы прануе аматарскае аб’яднанне для падлеткаў “Сяб-роўка” літаратурна-пазнавальнага напрамкў.

Трэцяе месца сярод гарадскіх і раённых бібліятэк заняла центральная раённая бібліятэка імя В. Ф. Праскурава Ганцавіцкай раённай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы за шматгранную аюыўную дзейнасць у межах праекта па папулярызацыі творчасці літаратараў-землякоў “Літаратурны краязнаўчы чэлендж”.

Трэцяе месца сярод гарпасялковых і сельскіх бібліятэк не прысуджалася.

ВІРТУАЛЬНЫ МУЗЕЙ, ІНАВАЦЫЙНАСЦЬ

У намінацьпо “За навацыі ў галіне бібліятэчнай справы” бібліятэкамі было прадстаўлена 7 работ.

Першае месца сярод гарадскіх і раённых заняла Бібліятэка-філіял№ 2 імя І. П. Шамякіна цэнтралізаванай сістэмы дзяржаўных публічньіх бібліятэк Магілёва за распрацоўку канцэпцыі віртуальнага музейнага пакоя, прысвечанага народнаму пісьменніку Івану Шамякіну, выкарыстанне сучасных інфармацыйных сэрвісаў і тэхналогій.

Сярод бібліятэк, якія размешчаны ў сельскай мясцовасці, адзначана Нацкая сельская бібліятэка Воранаўскай раённай бібліятэкі за інавацыйнасць падыходаў у абслугоўванні чытачоў. Упершыню быў распрацаваны web-квест “Пешшу у гісторыю”. Яго ўдзельнікі адпраўляліся ў віртуальнае падарожжа па гістарычных мясцінах свайго краю, знаёміліся з літаратурай краязнаўчага характару, а пасля праходжання ўсіх этапаў адпраўляліся ў пешы паход да помнікаў гісторыі, размешчаных у населеным пункце. Квест паслужыў штуршком дая распрацоўкі краязнаўча-турыстычнага маршрута “Гістарычная Нача”. Сабраная багатая фактаграфічная інфармацыя паклала пачатак працы над уласным электронным рэсурсам “Нача: вандроўка ў мінулае”.

МАСТАЦТВА ДЫПЛАМАТЫІ I ПЕШАЯ ЭКСКУРСІЯ

На другое месца сярод гарадскіх і раённых бібліятэк намінавана Салігорская раённая цэнтральная бібліятэка за рэалізацыю міжнароднага праекта “InterLibraryPost, или Библиотека в конверте”. Дваццаць чатыры папяровыя лісты, зробленыя ўручную і па-мастацку аформленыя, былі адпраўлены ў дваццаць чатыры найбуйнейшыя бібліятэкі свету. Так салігорскія бібліятэкары пачалі вучыцца мастацтву культурнай дыпламатыі, весці дыялог з замежнымі бібліятэкамі і пасольствамі ў Рэспубліцы Беларусь, арганізоўваць сумесныя мерапрыемствы і візіты у біблі-ятэку замежных дыпламатаў.

Другое месца сярод гарпасялковых і сельскіх бібліятэк не прысуджалася.

Дышіомам трэцяй ступені ў намінацыі “За навацыі ў галіне бібліятэчнай справы” адзначана центральная гарадская бібліятэка імя А.І. Герцэна сеткі публічных бібліятэк города Гомеля за адаптаванне праектаў, якія рэалізуе бібліятэка, з афлайнфармата ў анлайн-рэжым.

Сярод бібліятэк, якія размешчаны ў сельскай мясцовасці, дыплом трэцяй ступені атрымала Шарашэўская гарпасялковая бібліятжа Пружанскай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы за вывучэнне гісторыкакультурнай спадчыны малой радзімы, арганізацыю пешай экскурсіі па гарадскім пасёлку Шарашэва “Родны край: вядомы і невядомы”.

Вынікі падведзены, пачынаецца адлік часу для рэалізацыі бібліятэкамі новых задумак і планаў. Прыемна, што прадстаўленыя на конкурс матэрыялы яшчэ раз сцвярджаюць выключнасць і індывідуальнасць, высокае прафесійнае і творчае майстэрства бібліятэчных спецыялістаў нашай краіны.

Вольга КАКШЫНСКАЯ,