Была ў мяне вёска

Рагін, Я. Была ў мяне вёска / Яўген Рагін // Культура.— 2022. — 9 ліпеня. — С. 10.

Юнаком я быў шчаслівым, а таму разбэшчаным. Я, гарадскі, меў сваю вёску, перададзеную мамай у спадчыну. Я сумую па гэтай вёсцы як па родным чалавеку, які падняў мяне на ногі, выхаваў, даў крылы, каб я ўзняўся над палямі ды лугамі, зразумеў гэтую зямлю і стаў яе часткай.

А вёска стала часткай маёй душы. I вось знікла яна пасля чарнобыльс-кага ператрусу, сышла з жыцця. Але пакінула веды пра тое, чаму буслы вяртаюцца ў буслянкі, чаму найлепшыя краскі растуць на самым дальнім полі, а лясная крыніца робіць волатамі нават кволых…

ЖЫВЫЯ МОГІЛКІ

Яшчэ раз хачу разабрацца, што мы губляем. Хоць і кажуць, што нельга вяртацца туды, дзе калісьці было добра, я час ад часу сюды вяртаюся. Тут нават падмуркаў ад хат не засталося. А дарога праз вёску (ці праз памяць, што пасля яе засталася?) зарасла так, што нагадвае тунэль у дзікіх хмызняках. Дагледжанымі засталіся толькі вясковыя могілкі. Купрэеўцы вяртаюцца сюды з усяго свету: і мёртвый, і жывыя. А з мармуровых пліт і жалезных крыжоў глядзяць на мяне мая бабуля Васа, Мішык Канцавы, ягоная жонка Маня і пляменніца Марыя і многія іншыя, блізкія ды мілыя для мяне.

ДОБРЫ ДЗЕНЬ!

Але пакуль усе жывыя… Мама вучыць мяне, што ў яе вёсцы трэба вітацца з усімі: каго ведаеш і каго не. Я не ведаю пакуль нікога. Вітацца мне падабаецца, бо ўсе адказваюць і глядзяць ветліва. Калі шыбую па купрэеўскай вуліцы адзін, чую за спінай: “Томкін пайшоў!” Калі трохі падрос, сталі казаць: “Тамарын!” Мянушкі, бывае, сталеюць разам з намі.

I першая жыццёвая неспадзяванка. Калі пасля вясковага дзядзькавання спрабую ў Ветцы вітацца з усімі, бацька кажа, што ў горадзе тэта не принята. Не магу зразумець чаму. Горад горшы за вёску? I цяпер падаецца, што крыецца за гэтым штосьці важнае, тое, што тлумачыць, чаму вёска знікае, а горад… Ды Бог з тым горадам! Не пра яго гаворка.

ЛЮДЗІ

Мішык і Ілля пасля вайны вярталіся дахаты разам. Канцавы кіраваўся ў родную Купрэеўку, а Ілля з літаратурным прозвішчам Пячорын — за Смаленск. Але ўбачыў сястру маёй маці Вару і застаўся ў Купрэеўцы. Так у мяне з’явіўся родны дзядзька і трое стрыечных братоў Пячорыных.

Мае цётухны Варвара і Маруся — сумленне Купрэеўкі. Першая кіравала пасля вайны калгасам. Кіравала прынцыпова і наватжорстка. Інакш, казала, нельга было.

Марусю звалі Маруськай, але ставіліся, як да святой. Яна з дзяцінства была інвалідам, дзяцей не мела, але ўсіх чужых любіла як сваіх. Добрай была і справядлівай…

ЗВЯРЫ I ПТУШКІ

Васька — конь з махноўскай душой. Нікога не слухаецца, апрача гаспадара Іллі. Без мацюка каняка і кроку не робіць. Раз-пораз Васька прыязджае да нас у Ветку, каб у нашым гародзе бульбу пасадзіць, а потым выкапаць. Дзіва дзіўнае, баньку майго ён слухаецца без мацюкоў. Ці не таму бацька стаў біёлагам, што кожная істота на гэтым свеце яго разумела і паважала?

А яшчэ я ў сваёй вёсцы пазнаёміўся з бабром. У бліжэйшай ручаіне ён пабудаваў хатку, завёў сям’ю. Бягу аднойчы праз вішняк, гляджу — на сцежцы ён слупком стаіць. Мяне ўбачыў — заплакаў. Я, агаломшаны, вырашыў тады, што ніколі не буду паляўнічым.

Бачыць давялося і бусліную асамблею. Разам з вясковымі хлопцамі поўз праз хмызняк да поплаву. Відовішча было ашаламляльным. Дзясяткі крылатых балерын віталі танцамі восень і тых, хто ўмее лятаць. 3 таго часу я таксама спрабую гэта рабіць.

ФАНТОМНЫ БОЛЬ

Купрэеўкі няма больш за 30 гадоў. Калі чалавек губляе руку ці нагу, фантомны боль застаецца. Вёскі няма, і мне баліць. Усе кажуць, што адток людзей у гарады — сусветная тэндэнцыя. Боль ад гэтага не сціхае. Таму што беларускія вёскі канаюць на вачах ад дэмаграфіі і адсутнасці працоўных месту. Я таму — сведка. Няужо праз час крынічную віду заменіць хлараваная? І Баліць…

ЖЫЦЦЁ — ГЭТА ТАНЕЦ

Памірай, а жыта сей. Гэта спрадвечная беларуская прымаўка надае спадзеву, што вытрымаем мы ўсе дэмаграфіі. Беларус доўга войкае, але калі ўсё ж заспявае, з рытму ніколі нё саб’еццй — і жыта вырасціць, і дзетак на крыло паставіць. А дзеці заўжды лепшыя за бацькоў. Я проста ўпэўнены, што менавіта такі ўзровень жыццялюбства — у народнага харэаграфічнага ансамбля “Сувенір”, які з’яўляецца Заслужаным аматарскім калектывам Рэспублікі Беларусь і дзейнічае пад дахам Палаца культуры вобласці ў горадзе Магілёве. Гурту — 25 гадоў. Юбілейная праграма, як паведамляюць з установы, называецца “25 гадоў. Танец — жыццё!”. Да гэтага юбілею далучыўся яшчэ адзін: сёлета спаўняецца 45 гадоў з дня заснавання Палаца культуры вобласці. Але вернемся да “Сувеніра”. Кіруе ім таленавіты педагог і харэограф Георгій Квасціані. У бліжэйшых нумарах “К” мы напішам пра яго больш падрабязна. Дададзім толькі, што ўдзельнікі “Сувеніра” — студэнты, педагогі, кіраўнікі аматарскіх калектываў ва ўзросце ад 18 да 37 гадоў. Іх танцам апладзіравалі ў Францыі, Польшчы, Турцыі, Малдове…

БЕСЯДЗЬ ФЕСТЫВАЛЬНАЯ

Метадыст цэнтралізаванай клубнай сістэмы Хоцімскага раёна Аляксандр Аляксандрын піша: “У гарадскім парку Хоцімска прайшоў традыцьшны штогадовы рэгіянальны фестиваль дзіцячай творчасці “Зоркі над Бесяддзю”. Сёлета да дзяцей Хоцімскага раёна далучыліся адораныя асобы з Клімавіцкага, Касцюковіцкага, Слаўгарадскага раёнаў. Прыехалі нават госці з Браншчыны. Галоўная асаблівасць нашага фэсту — адсутнасць конкурсной праграмы. Усе ўдзельнікі, незалежна ад узросту і відаў мастацтва, аўтаматычна прызнаюцца пераможцамі. А дарослыя сочаць, як развіваюцца юныя таленты. Пакуль фэст развівае тры напрамкі: вакальны, харэаграфічны і эстрадны (чытальнікі). Але не выключана, што з часам дабавяцца імастацкі, дэкаратыўна-прыкладны жанры”. Цудоўна, што фэст развіваецца і якасна адрозніваецца ад астатніх аналагічных рэгіянальных мерапрыемстваў!

Наша пастаянная аўтарка Крысціна Башарымава, вядучы рэдактар Магілёўскага абласнога метадычнага цэнтра, зрабіла агляд святкавання Дня Незалежнасці на Магілёўшчыне. Мемарыяльны комплекс “Буйніцкае поле” сабраў людзей на мітынг. У аграгарадку Вейна ўрачыста адкрыўся дзіцячы парк “Патрыёт”. Ён мае гульнявое абсталяванне і спартыўныя пляцоўкі. У Бабруйскім раёне на мемарыяльным комплексе “Курган Славы” в. Сычкава прайшла акцыя “Беларусь — мая слава, надзея і гонар”. У Чэрыкаўскім раёне адбыўся маштабны канцэрт. У Кіраўску, Слаўгарадзе, Хоцімску і Клічаве адкрылі дзіцячую ваенна-патрыятычную пляцоўку. “А ў Касцюковіцкім раёне, — працягвае аўтарка ліста, — ля будынка РЦК адкрылі памятны знакі “Літаратурная спадчына”, прысвечаны паэтам і празаікам, што нарадзіліся на гэтай зямлі”.

АЛЕКСАНДРИЯ СВЯТКУЕ

Сёння ў аграгарадку Александрия Шклоўскага раёна пачынаецца рэзбірае сяброў”). Адной з асноўных падзей стане выстава-кірмаш “Кола жыцця”. Кожны рэгіён прэзентуе свае творчыя праграмы, якія адлюстроўваюць асаблівасці свят народнага календара. На кірмашы сваю творчасць прадставяць болып за 500 майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, а таксама звыш 80 майстроў з краін замежжа: з Таджыкістана і 13 рэгіёнаў Расійскай Федэрацыі. Адбудзецца канцэрт “Адзіная ў свеце — радзіма мая!” з удзелам творчых калектываў нашай краіны. У цырымонй адкрыцця свята бяруць удзел фіналісты рэспубліканскага сямейнага праекта “Уладар сяла”. На адкрыцці будуць ушанаваныя нашы Песняры — Янка Купала і Якуб Колас.