Мы — разам

Мы — разам // Культура. — 2022. — 17 снежня. — С. 3.

Сёння ў Магілёве гучаць апошнія акорды фестывалю творчасці інвалідау “Разам мы зможам больш”.

Як паведамляе Крысціна Башарымава, рэдактар Магілёўскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці і культурна-асветніцкай работы, мерапрыемствы распачаліся 13 снежня. Дзеі адбываліся не толькі ў абласным метадцэнтры, але і ў дамах-інтэрнатах Магілёўшчыны для састарэлых і інвалідаў. Дзяржаўным заказчыкам-каардынатарам фестывалю выступіла Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, дзяржаўным заказчыкам — Міністэрства культуры Расійскай Федэрацыі.

Форум ладзіўся дзеля захавання агульнай культурнай прасторы Саюзнай дзяржавы, стымулявання актыўнага ўдзелу ў гэтым працэсе людзей з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі, стварэння стабільнай сістэмы супрацоўніцтва дзвюх краін у кірунку мас-тацкай творчасці інвалідаў.

Дэлегацыі зрэгіёнаў Беларусі сустрэліся з аднадумцамі, што прадстаўлялі Маскоўскую, Брянскую, Калужскую, Пскоўскую, Цвярскую, Смаленскую вобласці. Свае таленты прадэманстравалі калектывы мастацкай творчасці, індывідуальныя выканаўцы, майстры дэкаратыўна-прыкладнога і выяўленчага мастацтва з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі, старэйшыя за 18 гадоў. Усе ўдзельнікі форуму прайшлі праз нацыянальныя, рэспубліканскія, краявыя, рэгіянальныя фестывалі і спаборніцтвы.

У рамках праекта “ Разам мы зможам больш” правялі конкурсныя  выступлент ўдзельнікаў у 12 намінацыях, а таксама — выставу выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, майстар-класы, выязныя канцэрты…

Адметна і тое, што асобнай тэме быў прысвечаны кожны фестывальны дзень: Дзень сяброўства, Дзень інклюзіўнай творчасці, Дзень Беларусі, Дзень Расіі і Дзень Саюзнай дзяржавы.