Беларусь родная, музычная, народная…

Рагін, Я. Беларусь родная, музычная народная… / Яўген Рагін // Культура. — 2022. — 17 снежня. — С. 10.

Усё жыццё імкнуся даць слову “прафесіяналы” дакл аднае азначэнне. Сапраўды, даўно існуе хрэааматыйнае: Гэта людзі.якія зрабілі пэўны занятак сваёй прафесіяй і атрымліваюцьу выніку грошы. Скажам тлумачэнне -не вельмі. Думаю, што грошы ў дадзеным выпадку-не надта вызначальны аргумент. Нашы работнікі культуры па сутнасці сваёй альтруісты. Аднак значную колькасць гэтых людзей лічу прафесіяналамі, як у нас казалі.адкамля.

Найлепшыя з найлепшых… Хто яны? Называць прозвішчы не буду. Іх вы бачыце штотыднёва на старонках “К”. Метадысты, клубнікі, бібліятэкары, музейшчыкі і маркетолагі пішуць пра здабыткі рэгіянальнай культуры. Калі вы пакуль не ў гэтым спісе, чытайце, аналізуйце, спрачайцеся, прапаноўвайце сваё. “К” — газета для прафесіяналаў. Для тых, хто імі стаў, і для тых, хто імі стань абавязкова збіраецца.

“ВУЧЫСЯ СЛУХАЦЬ!”

Калісьці ў раённай газеце я адразу трапіў у надзейныя рукі. Рабіў рэпартажы з калгасаў і саўгасаў, працаваў на фермах, палетках і мехдварах разам з дасведчаным фатографам Валодзем Ялько. На лю-дзях ён называў мяне, маладзёна, па бацьку і на “вы”. Калі ж заставаліся сам-на-сам, педагагічныя маналогі старэйшага таварыша, звернутыя да нядбайнага вучня, можна было амаль палкам “запікваць”. “Вучыся слухаць суразмоўцу!” — нястомна паўтараў калега. Вучуся і сёння.

Дарэчы, калі б усе мы ўмелі слухаць, жыццё іншым разам не падавалася б такім шэрым.

НАГБОМ

У “ЛіМаўскі” перыяд мяне вучылі абыходзіцца са словам Янка Брыль, Рыгор Барадулін, Ніл Гілевіч. Потым пачалася эпоха “Культуры”. Тут спатрэбіліся настаўнікі з веданнем досыць спецыфічнай дысцыпліны “Уплыў беларускай традыцыі на станаўленне нацыі”. I такія знайшліся імгненна — колішнія начальнікі ўпраўленняў культуры Гомельскага і Віцебскага аблвыканкамаў Аляксандр Прусаў і Мікалай Пашынскі. Гэтых людзей не проста паважалі, іх любілі. За арыгінальныя фестывалі і ёмістыя канцэрты, за неабыякавае стаўленне да мастацкай спадчыны. Але найперш за тое, што за сваіх работнікаў культуры яны стаялі сцяной. I з падпіскай на “К” асаблівых праблем тады не было.

Што і казаць, “Культура” — газета для прафесіяналаў. I я піў іхнія веды нагбом…
Урэшце, адміністратар у сферы культуры — у першую чарту творца. А такімі становяцца паступова і ўдумліва.

УСЁ НЕ ТАК, ДЗЯЎЧАТЫ…

Прафесіянал у культуры — артыст, які вучыць і вучыцца, піярыць здабыткі калег, умее крэатывіць і адначасова зарабляць грошы, шануе адзіную ведамасную газету і напоўніцу выкарыстоўвае гэтую трыбуну для абагульнення досведу і выпрацоўкі агульнай стратэгіі развития галіны. Але сёння далёка не ўсе выпісваюць “Культуру”. I ці толькі ў грошах справа?

Карціць расказаць вось пра што. Некалькі разоў хацеў патрапіць у адзін сельскі дамок культуры, а ён усё быў зачынены. I гэта ў рабочы час і без аніякіх абвестак пра ўважлівыя прычьшы. У чарговы раз вырашыў наведаць загадкавы СДК разам з кіраўніцтвам аддзела культуры. Быў вечар, падаў снег, я задрамаў, алегкавіктым часам заехаў у вёску. Чую праз сон: начальніца пьггаецца ў кіроўцы, дзе клуб. Прыйшлося прачнуцца, сарыентавацца і падказаць, куды ехаць трэба. Кабеце стала сорамна, што ва ўласнай гаспадарцы блытаецца. Другі выпадак вельмі падобны, хоць і адбылося ўсё ў іншым раёне іншай вобласці. Дзень праездзілі з начальніцай па сельскіх установах культуры. Увечары чыноўніца кажа: “Калі б не ты, я б у гэтыя вёскі яшчэ не хутка патрапіла б”. Чарговы непрафесіяналізм.

Калі кіруеш развіццём культуры ў раёне, ты не ў штабе павінен адседжвацца, а часцей бываць на пярэднім краі, там, дзе не з паперамі працаваць трэба, а з людзьмі. Аксіёма.

МОЛЬ ПЕРАМАГАЕ

Мы з сынам паранейшаму выбіраемся па суботах у рэгіёны. Сцёпка ўжо болып за мяне ведае пра нашы замкі і маёнткі. Часта бываем у без-дапаможных музейчыках, дзе план платных паслуг — заўжды праблемны і невьшанальны без прыватных калекцый піранняў ці васковьгх фігур, дзе супрацоўнікі няспынна змагаюцца з моллю, якая спакушаецца на футра пудзіл. Прычым насяко-мыя перамагаюць. А мясцовьы даўно забыліся на сцежку, што вядзе ў музей. Нецікава.

Сьш пытаецца: “А чаму цябе ў музеях не любяць?” Таму што справу сваю, як мне хочацца верыць, выконваю прафесійна.

КАШТОЎНАСЦІ

Стараемся мяняць фармат стасункаў, шаноўныя чытачы і падпісчыкі. Крьггэрый тут адзіны: каб цікава было і вам, і нам. Увоіуле, гэтая просценькая формула тлумачыць любы творчы поспех. Усё атрымліваецца, калі працэс падабаецца, а ўдзельнічаць у ім — захапляльна. Пратое збольшага — і вашы сённяшнія лісты.

Самая каштоўная для мяне навіна: Вера Стасенка са Слаўгарадскага гісторыка-краязнаўчага музея перадала праз Viber, што асабіста ўручыла артыкул “Нашых продкаў слаўныя імёны”, надрукаваны ў нумары “К” ад 3 снежня, аднаму з герояў публікацыі Віталю Захарэнку. Віталь Міхайлавіч вельмі задаволены, бо ўсё яму спадабалася. Дзеля гэтага і працуем.

ЧАРНІЛА 3 АРЭХАЎ

Апошнім часам па акгыў-насці ліставання лідзіруе ўсходні рэгіён. 8 снежня ў Магілёўскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці і культурна-асветніцкай работы прэзентацыю ў рамках фестывалю народнай творчасці “Беларусь родная, музычная, народная” прадставіў Клічаўскі раён. Дзея пачыналася на вуліцы. Можна было і юшкі пакаштаваць, і паслухаць выступленні народных гуртоў “Крыніца” раённага Дома культуры і “Прасніца” Слабодскага СДК. Пастараўся Клічаўскі краязнаўчы музей. Сярод экспанатаў — друкарская машынка, рукапісныя часопісы партызан, абласная газета, што выходзіла з вясны 1943 года. I аповед экскурсаводаў быў цікавы. Да прыкладу, яны расказвалі, што партызаны рабілі чарніла з лясных арэхаў. Адля колеравага аздаблення газет выкарыстоўваўся сок брусніц і журавін. Майстры Дома рамёстваў прывезлі роспісы, вырабы з дрэва, гліны, саломы, лазы. На сцэне абласнога метадычнага цэнтра выступил найлепшыя самадзейныя калектывы Клічаўскага раёна. Паведаміла пра тэта вядучы рэдактар установы Крысціна Башарымава.

НАПІШЫ МНЕЛІСТ!

На V Міжнародным форуме “Музеі Беларусі” вялікім поспехам карыстаўся інтэрактыў “Напішы пісьмо сябру. Пакінь водгук пра музей”. Прыдумалі праект у Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя Паўла Масленікава. Паштоўкі адпраўляліся на самыя розныя адрасы.

I пасля форуму музей не перастае здзіўляць. Ва ўстанове праходзяць заняткі “Што мы ведаем пра грошы?”, на якіх расказваюць пра рэдкія манеты, таямнічыя клады… Аў “Навагодняй майстэрні” можна зрабідь упрыгожанне для ёлкі.

У ТАНЦЫ -60 ГАДОЎ
Ёсць у Магілёўскім дзяржаўным каледжы мастацгваў харэаграфічны ансамбль “Вянок”. Калектыву споўнілася 60 гадоў! За тэты час ён пабываў за мяжой, вынікова паўдзельнічаў у мноііх прэстыжных замежных фестывалях, у многіх айчынных мерапрыемствах. А стварыў “Вянок” у Палацы культуры завода штучнага валакна і стаў першым кіраўніком ансамбля Мамікон Кіракозаў з Баку. Потым на чале калектыву стаў Валерый Карыткіну, таксама прафесійнаму харэографу. Сёння аснова складу “Вянка” — апекаванцы харэаграфічнага аддзялення каледжа. Але ёсць і тыя, хто прыходзідь з іншых навучальных устаноў, не звязаных з мастацгвам.

Пра юбілей паведаміла выкладчык Маіілёўскага дзяржаўнага каледжа мастацгваў Таццяна Сідарэнка.

УСПОМНІМ НАШЫ ПАЛКІ

Пра “Каладзееўскія чытанні” ў Барысаве, прысвечаныя 210-годдзювайны 1812-га, распавяла ў пісьме Алена Брыцкая. Добрая нагода згадаць слаўныя подзвігі Брэсцкага, Віцебскага, Мінскага, Магілёўскага і Полацкага пяхотных палкоў у вайне з Напалеонам.

Цяпер — уласна пра падзею. У Барысаўскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Івана Каладзеева адбылася VIII Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Каладзееўскія чьгганні”. Кнігалюб і знаўца гісторыі вайны 1812 года Іван Каладзееў усё жыццё даследаваў дадзенае пытанне. Навукоўцы і бібліятэкары працягваюць гэтую справу. Ва ўстанове сабрана багатая калекцыя манаграфій, матэрыялаў іншых канферэнцый, гістарычных нарысаў, тэматычных і ілюстрацыйных зборнікаў.

Чьпаў лісты і радаваўся іх разнастайнасці.

Яўген РАПН