Гэта трэба жывым!

Гэта трэба жывым! // Культура. — 2023. — 28 студзеня. — С. 3. 

Міжнародная канферэнцыя “Гэта трэба не мёртвым! Гэта трэба — жывым: Буйніцкае поле — поле памяці” прайшла 26 студзеня ў Магілёве. 

У форуме прынялі ўдзел кіраўнік Прадстаўніцтва Пастаяннага Камітэта Саюзнай дзяржавы ў Мінску Марыяна Шчоткіна, саветнік Пасольства Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь Сяргей Афонін, першы намеснік міністра культуры Рэспублікі Беларусь Валерый Грамада, сябры Саюзаў пісьменнікаў Беларусі і Расіі, кіраўніцтва вобласці і горада Магілёва.

На канферэнцыі абмяркоўваліся актуальныя пытанні ўмацавання міру і дружбы паміж народамі Саюзнай дзяржавы. На парадку дня таксама стаялі перспектыўныя пытанні ўвекавечання памяці абаронцаў адзінай Айчыны ў канцэпцыі развіцця мемарыяльнага комплексу “Буйніцкае поле”. Удзельнікі падкрэслілі значнасць гэтага мемарыяльнага комплексу ў справе захавання гістарычнай памяці і выхавання моладзі, неўміручасць памяці аб подзвігу савецкага народа — усіх тых, хто здабываў перамогу і незалежнасць для будучых пакаленняў.

Дарэчы, сёлета запланавана 33 саюзныя мерапрыемствы, каля паловы з іх накіравана на работу з моладдзю і дзецьмі. Гэта патрыятычныя змены, фестывалі творчасці, алімпіяды па гісторыі, турыстычныя злёты, спартакіяды.

Па выніках канферэнцыі падпісаны Мемарандум аб супрацоўніцтве паміж Федэральным агенцтвам па справах Садружнасці Незалежных Дзяржаў, суайчыннікаў, якія пражываюць за мяжой, і па гуманітарным супрацоўніцтве (Рассупрацоўніцтвам) і Магілёўскім абласным выканаўчым камітэтам.