Тэма, блізкая ўсім

Сінькевіч, Г. Тэма, блізкая ўсім / Ганна Сінькевіч // Настаўніцкая газета. — 2023. — 3 лютага. — С. 7.

Вынікі абласнога конкурсу  «Лепшая экспазіцыя» Генацыд беларускага народа. Без тэрміну даўнасці” падвялі на Магілёўшчыне.

Конкурс праходзіў у некалькі этапаў сярод устаноў агульнай сярэдняй, прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі. На ўзроўні вобласці было прадстаўлена 47 конкурсных матэрыялаў. У кожнай экспазіцыі ўвасобілася памяць аб жорсткіх злачынствах супраць чалавечнасці, якім няма апраўдання.

— Тэма генацыду блізкая ўсім. У перыяд Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі краіны, напэўна, не засталося ніводнай сям’і, якая ў той ці іншай ступені не пацярпела ад жорсткасці фашыстаў. Разам мы павінны памятаць сваю гісторыю, расказваць пра тыя падзеі, захоўваць гістарычную праўду. Сучасныя дзеці разумеюць тэму генацыду. Асабліва калі пра тэта ім расказваеш сваімі словамі, а не чытаючы падрыхтаваны тэкст. Важна І тое, што ў маладога пакалення ёсць імкненне не дапусціць падобнага ў далейшым, — адзначыў пракурор Магілёўскай вобласці Аляксандр Чадзюк.

— Памяць аб генацыдзе трэба захаваць, нягледзячы на той боль, які яна прыносіць. Наш народ у ваенныя гады сапраўды знішчалі. Узбуджэнне крымінальнай справы па генацыдзе беларускага народа ўскалыхнула ўсё грамадства. Пра тэта лепш за ўсё сведчыць тая актыўнасць, з якой педагагічныя калектывы І навучэнцы ўдзельнічалі ў конкурсе. Упэўнены, што створаныя экспазіцыі не застануцца статычнымі, а будуць дапаўняцца новымі экспанатамі, даследаваннямі, матэрыяламі. I гістарычная памяць будзе жыць, — падкрэсліў начальнік галоўнага ўпраўлення па адукацыі аблвыканкама Андрэй Заблоцкі.

Па выніках конкурсу дыпломамі I ступені былі адзначаны дзяржаўны прафесійны ліцэй № 9 Магілёва імя А.П.Старавойтава і сярэдняя школа № 15 Магілёва. Усяго заслужаныя ўзнагароды атрымалі прадстаўнікі дзесяці навучальных устаноў.

Матэрыялы Ганны СІНЬКЕВІЧ.

Фота аўтара.