Пракопава, С. Школа роўных магчымасцей / Сняжана Пракопава, Вольга Сахарава // Настаўніцкая газета. — 2023. — 17 студзеня. — С. 14.
Крэда калектыву сярэдняй школы № 45 Магілёва — «Права кожнага навучэнца быць пачутым, нават калі галасы дзяцей гучаць па-рознаму».
«Я, ты, ён, яна — разам дружная сям’я, ў слове «мы» — сто тысяч «я»! — так аптымістычна пачынаецца дзіцячая песня. Але тэта песня, а ў жыцці ўсё значна складаней. Не так лётка стварыць адзіны «ансамбль» адносін, у які ўваходзяць краіна, горад, сям’я, школа, клас.
Тым не менш сярэдняй школе № 45 Магілёва ўдалося гэтага дабіцца. Гэтая ўстанова адукацыі, якая адчыніла свае дзверы ў 2011 годзе, стала па-сапраўднаму камфортнай прасторай для вялікага дружнага калектыву. Тут не толькі створаны ўсе неабходныя матэрыяльна-тэхнічныя ўмовы, але і забяспечана спрыяльнае асяроддзе для навучання дзяцей, у тым ліку і з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця.
Інклюзія з’яўляецца заканамерным этапам развіцця сістэмы адукацыі, які прадугледжвае максімальнае ўключэнне ў сумесны адукацыйны працэс усіх навучэнцаў.
Педагогі, якія працуюць у класах інтэграванага навучання і выхавання, робяць акцэнт на асобасна арыентаваным падыходзе, ствараючы для кожнага дзіцяці камфортныя ўмовы. Для гэтага актыўна выкарыстоўваюцца ў тым ліку гульні і работа ў камандзе, паколькі менавіта гэтыя формы работы дазваляюць дзіцяці навучыцца разумець свае моцныя бакі і не адчуваць сябе горш за астатніх.
Вялікае значэнне ў рабоце з навучэнцамі з АПФР адводзіцца карэкцыйна-развіццёваму працэсу, а таксама арганізацыі эфектыўнага псіхолага-педагагічнага суправаджэння, у прыватнасці, умацаванню псіхічнага здароўя, пераадоленню негатыўных момантаў унутранага дыскамфорту, павышэнню матывацыі, сацыялізацыі. Не менш важны аспект — сацыяльная інтэграцыя ўсіх вучняў і, як вынік, аб’яднанне і ўзаемадзеянне бацькоў розных катэгорый школьнікаў на аснове паважлівага стаўлення адно да аднаго, разумения і прыняцця адрозненняў, іх гатоўнасць да сумеснага навучання дзяцей.
У нашых сілах стварыць для дзіцяці такое школьнае асяроддзе, каб пасля заканчэння навучальнай установы яно было гатова да дарослага жыцця і адэкватна ўспрымала рэальнасць, якая яго акружае. Менавіта таму крэда нашага калектыву — «Права кожнага навучэнца быць пачутым, нават калі галасы дзяцей гучаць па-рознаму».
Сняжана ПРАКОПАВА, Вольга САХАРАВА, настаўнікі-дэфектолагі класаў інтэграванага навучання І выхавання сярэдняй школы № 45 Магілёва.