І бургеры бываюць карыснымі

Сінькевіч, Г. І бургеры бываюць карыснымі / Ганна Сінькевіч // Настаўніцкая газета. — 2023. — 17 студзеня. — С. 14. 

Працягваць карміць дзяцей паўнацэнна, але ўдасканаліць рацыён з улікам іх смакавых пажаданняў. 3 такім падыходам рэалізуюць эксперимент па арганізацыі харчавання навучэнцаў на Магілёўшчыне.

Ажыццяўленне пілотнага праекта стартавала ў снежні. Яго ўдзельнікамі вызначаны тры навучальныя ўстановы. Гэта сярэднія школы № 45 і № 39 Магілёва, а таксама Вяйнянская сярэдняя школа Магілёўскага раёна. Першым этапам стала правядзенне бацькоўскіх сходаў і падрабязнага анкетавання навучэнцаў, — паведаміла галоўны спецыяліст аддзела выхаваўчай работы галоўнага ўпраўлення па адукацыі аблвыканкама Алеся Васіленка.

Паводле яе слоў, у апытанні прынялі ўдзел звыш 3,5 тысячы хлопчыкаў і дзяўчынак. Трэць з іх выказалася за тое, што харчаваннеў школах добрае і мяняць нічога не трэба. Астатняя частка дзяцей прагаласавала за змяненні. Школьнікі расказалі, што хацелі б часцей бачыць у сваім рацыёне макарону з сасіскай ці каўбасой, бульбяное пюрэ з катлетай, тварожную запяканку, боршч, стравы з птушкі, сокі. Дзеці прапаноўвалі ўключыць у меню бургеры, нагетсы, а вось стравы з рыбы, печані, ячную кашу і малочны суп выключыць зусім.

— На падставе адказаў дзяцей і меркавання бацькоў былі распрацаваны прыкладныя двухтыднёвыя рацыёны харчавання.у якія ўключаны фірменныя стравы. Сярод іх — халодныя закускі, новыя салаты, гарніры, дэсерты, стравы з рыбы і мяса. Мы стараліся ўлічыць запыты навучэнцаў, але пры гэтым захаваць рацыя-нальнасць і карысць ежы. Бо карміць толькі макаронай з сасіскай немагчыма, дзіцячы арганізм павінен атрымліваць усе неабходныя для росту і развіцця элементы. На працягу зімовых канікул у ходзе работы прышкольных аздараўленчых лагераў ажыццяўлялася дэгустацыя абноўленага меню сталовых і буфетаў. 3 пачаткам трэцяй чвэрці ўсюды прыступілі да практычнай рэалізацыі, — адзначыла Алеся Генадзьеўна.

Памяняўся не толькі рацыён. Змяненні закранулі таксама час і колькасць прыёмаў ежы. Цяпер, калі дзіця знаходзіцца ў школе ад 3,5 да 6 гадзін, харчаванне будзе аднаразовым, ад 6 да 10 гадзін — двухразовым, а калі больш за 10 гадзін — трохразовым. Але як тэта ўсё адбываецца на справе?

У сталовую Вяйнянскай сярэдняй школы трапляем на гарачае снеданне. Гэта якраз і ёсць новаўвядзенне. У меню — гарачы бургер «Вейна», запечаныя буль-бяныя долькі, садавіна і чай. За сталамі ажыўлена і ў літаральным сэнсе звіняць прыборы: дзеці ядуць з энтузіязмам.

Чацвёртакласнік Дзіма Кашанскі накіроўваецца на выхад з поўнасцю пустой талеркай.

— Усё з’еў, бо смачна. А бургер увогуле супер! — падзяліўся хлопчык.

Дзевяцікласніцам Насці Смаляковай і Дашы Сафронавай таксама ўсёўхарчаванні падабаецца.

— У нашай сталовай заўсёды смачна і разнастайна гатуюць. А зараз асабліва. Нашы пажаданні пачулі. Тыя стравы, якія не падабаліся, замянілі на іншыя, — расказалі дзяўчынкі.

Як заўважыла інжынер-тэхнолаг упраўлення цэнтральнага гаспадарчага абслугоўвання раёна Дар’я Сталярова, меню сапраўды істотна абнавілі.

— Сучасныя дзеці аддаюць перавагу фастфуду. Мы вырашылі пайсці ім насустрач, уключылі ў рацыён нават бургеры. Толькі ў нас яны карысныя, без маянэзу і кетчупу. Таксама разнастаілі катлеты, дабавілі ў іх розныя начынкі. Напрыклад, курыны фарш напоўнілі печанню, якую большасць дзяцей не асабліва хоча есці ў звычайным выглядзе. 3 рыбы гатуем нагетсы. Наогул, распрацоўвалі такія стравы, каб нават нелюбімыя прадукты дзеці елі, — растлумачыла Дар’я Мікалаеўна.

Сталовая ў Вяйнянскай школе дастаткова вялікая, але накарміць усіх дзяцей атрымліваецца за чатыры заходы. Справіцца кухонным рабочым дапамагаюць дзяжурныя з ліку навучэнцаў старшых класаў. Вучні сервіруюць сталы, разносяць ужо гатовыя стравы.

— Загрузка ў нас узрасла. У меню зараз значна больш страў, павялічыўся і паток навучэнцаў. Аднак радуе, што адходаў стала менш. Значыць, дзеці ядуць з за-давальненнем, — падкрэсліла загадчыца сталовай Святлана Губанава.

Толькі станоўчыя водзывы аб эксперыменце і ў вучнёўскага камітэта «Гурманы», які штодзень апытвае навучэнцаў.

— Мы цікавімся ў дзяцей меркаваннем аб новых стравах, адносінах да змяненняў у цэлым. Пакуль нараканняў не пачулі, — гаворыць адзінаццацікласніца Ганна Дземідзькова.

— Новым меню сапраўды ўсе задаволены. Але ёсць і пытанні. Цяпер большая частка вучняў у нас ідзе на гарачае снеданне, а абед атрымліваюць толькі тыя, хто застаецца ў трупе прадоўжанага дня. 3 гэтым згодны не ўсе бацькі. Паступаюць просьбы аб тым, каб вярнуцца да ранейшых падыходаў: абед і падвячорак. Аднак эксперымент пачаўся нядаўна. Мы пастаянна праводзім маніторынгі, звяртаем увагу на недахопы, вырашаем праблемы і стараемся знаходзіць кам-прамісы, — падкрэсліла намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Аксана Міранкова.

Вынікі эксперыментальнага праекта павінны паказаць, якая канкрэтна мадэль арганізацыі харчавання навучэнцаў будзе найлепшай. Пакуль да канца красавіка будуць апрабоўвацца розныя падыходы І варыянты. У маі ўсе рэгіёны краіны прадставяць у Міністэрства адукацыі свае напрацоўкі, якія стануць падставай для агульнага адзінага рашэння.

Ганна СІНЬКЕВІЧ.