Фінкельштэйн, Л. Аўтапартрэт у Сусвеце / Ларыса Фінкельштэйн // Мастацтва. — 2022. — № 12. — С. 16—18.
Адкрылася адна з без малога трыццаці персанальных выстаў вядомага беларускага скульптара Андрэя Вераб’ёва.
А ў маёй памяці — таленавіты, харызматычны, з бясконцымі творчымі паказамі студэнт БДАМ першага выпуску тады маладога педагога, а цяпер народнага мастака Уладзіміра Слабодчыкава. Сярод невялікай цёплай кампаніі неардынарных студэнтаў, а ў будучыні яркіх і вядомых аўтараў, Андрэй вылучаўся бясконцымі творчымі задумамі. Адной з такіх была трэцяя па ліку пасля «Брамы» і «Каўчэга» галерэя сучаснага мастацтва «АВ» у Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі ў 1994 годзе. Галерэя амбіцыйнага студэнта называлася сціпла — «Андрэй Вераб’ёў». Адкрылася яна, зразумела, першай персанальнай выставай яе заснавальніка. Скульптар-станкавіст выставіўся ў надзвычай дэкаратыўным матэрыяле — гліне. У тыя часы дэкаратыўнаму мастацтву было дазволена больш, чым станковаму. У многім выратоўвала эзопава мова, таму ўжо тады ў гэтай выставе праскоквалі эратычныя ноткі — і нікога не бянтэжылі. Яны, трэба сказаць, засталіся тонкім лейтматывам далейшай творчасці Андрэя.
Гадоў праз дзесяць на заўвагу, што ўся яго творчасць пра каханне і каханых, ён адказаў: «А каго ж яшчэ ляпіць, калі не тых, каго кахаеш, і не тых, хто кахае цябе». Так, экспромтам, жартуючы, ён абазначыў фактычна дзве га-лоўныя лініі свайго мастацтва — каханне і ўласны ўнутраны свет.
Выстава, якая адкрылася ў Музеі-майстэрні Заіра Азгура, мае надзвычай лаканічную назву — «Чалавек». Абмовімся, што ўсё мастацтва, у чым і як бы яно ні праяўлялася, нават у самых бязлюдных жанрах — нацюрморце, пейзажы, інтэр’еры, — заўсёды пра Чалавека, яго ўнутраны свет, яго бачанні і перажыванні свету знешняга. Вераб’ёў дзёрзка звузіў вобраз чалавека ўвогуле да аўтапартрэта. Але меркаванне гэтае толькі фармальнае. Па сутнасці, яго аўтапартрэт — тэта погляд на дзясяткі, сотні, тысячы з’яў праз уласнае бачанне. Ён шырока зборны, глыбока філасофскі, убірае ў сябе погляды і пачуцці самых розных людзей праз прызму аднаго добра вядомага аўтару чалавека… Адтаго настолькі разнастайныя яго аўтапартрэты па стане, настроі, інтэграцыі ўтыя ці іншыя падзеі і часы… Пра часы, пра Час у мастака — асобная гутарка. Мне калі-нікалі здаецца, што творца ўмее кіраваць часам, замаруджваць яго хаду, паскараць і зусім спыняць, тым самым прымушаючы нас глыбока задумацца пра Вечнасць і адчуць уласны дотык да яе. Не выпадкова ў розныя гады вар’іруецца яго кампазіцыя «Пясочны гадзіннік, або Кароль і Каралева». Яна магла б служыць эпіграфам да ўсяго наробку Андрэя. У ёй ёсць спалучэнне мужчынскага і жаночага пачаткаў — сімвала вечнага жыцця на зямлі. Каранаваныя фігуры — велічнасць і высокае. I, канешне, мужчынскі вобраз — аўтапартрэт. Нарэшце, пясочны гадзіннік — час. Напэўна, няма мастака, які б не даследаваў, не быў заклапочаны паняццем часу і не спрабаваў размясціць яго ў Прасторы. У сваёй прасторы… Гэтая кампазіцыя — парламентарый беларускай скульптуры ў Кітаі, у горадзе Нанкін. Андрэй Вераб’ёў і да часу, і да прасторы ставіцца надзвычай беражліва. Тэта добра відаць з незвычайна кампактных і лаканічных яго скульптур. Гэта заўсёды гранічна закрыты блок, які не разрывае прастору, а ўплаўляецца ў яе.
Андрэй бліскуча валодае формай, фармальнай кампазіцыяй. Гэта могуць быць акруглыя, цякучыя формы, як «Пясочны гадзіннік», ці, наадварот, вострыя, у якіх адчуваецца барацьба ўнутры сябе («Аўтапартрэт «Прышэсце»), могуць быць пляскатыя, як «Пацалунак», а могуць цягнуцца да сферы, як «Чалавекаядро»… Але заўсёды адчуваецца ўнутраная спружына.
Андрэю Вераб’ёву ўласцівыя іронія і, канешне, самаіро-нія. Аўтар не лесціць сабе ў шматлікіх аўтапартрэтах, але дае нам зразумець: ён упэўнены ўтым, што робіць і думае, толькі зрэдчас дазваляе праскочыць ценю сумневу. Вараб’ёў валодае рознымі матэрыяламі, у яго матэры-ял — суаўтар, і мастак ставіцца да яго паважліва, не пераадольвае супраціў, а робіць сваім саюзнікам. Не выпадкова творца працуе ў мяккіх матэрыялах, любіць прыродныя, у прыватнасці гліну, і ўвогуле ён не сячэ, не адсякае залішняе, як яго вялікі папярэднік («Я бяру камень і адсякаю ўсё лішняе», — Мікеланджала Буанароці). Андрэй Вераб’ёў, наадварот, пяшчотна вылеплівае форму, валодае тонкай нюансіроўкай фактурт. Розміца матарыялаў сама па сабе прыносіць даволі разнастайную клішперавую палітру: тэракотавай гліны, літара і чыгуна цеплага колеру сіены натуральнай. Але больш за ўсё ён любіць бронзу, якая ўвекавечвае мяккі дотык рукі майстра.
Пры абсалютнай заглыбленасці ў скульптуру (сам сцвяр-джае, што больш нічога не ўмее і не хоча) Андрэй насамрэч умее і робіць вельмі многа, і нішто нічому не замінае. Ён нарадзіўся ў дынастыі лекараў: бацькі, дзядулі, бабулі, родзічы — усе дактары. Аднак, яшчэ школьнікам зазірнуўшы ў майстэрні мастакоў, Андрэй быў зачараваны — і такім застаўся. Ён верны сваёй прафесіі бясконца. Вернасць — натуральная рыса Андрэя Вераб’ёва, неаднаразова правераная жыццём. Пра яе гавораць аднакашнікі, сакурснікі, яны ж і сябры. Ён дзевяць гадоўузначальвае абласную арганізцыю мастакоў. I ніякіх ратацый у Магілёве ніхто не хоча. Ён амаль дзевяць гадоў выкладаўу Магілёўскім універсітэце. Яго былыя вучні і сёння прыязджаюць на выставы Андрэя ў іншыя гарады.
Мой прафесійны і жыццёвы вопыт пераканаў мяне, што мастак у чалавеку заўсёды лепшы за чалавека. Але бываюць надзвычай рэдкія выпадкі, калі чалавек роўны мастаку. 3 усёй адказнасцю магу сказаць, што Андрэй Вераб’ёў менавіта такі.
Акрамя станковай, дэкаратыўнай скульптуры Андрэй актыўны прыхільнік і ўдзельнік эстэтызацыі гарадскога асяроддзя. Так, больш за дзесяць манументальных скульптурных кампазіцый знаходзяцца на плошчах, вуліцах і ў парках Магілёва, а таксама «Біблейскія далоні» ў Мінску каля Храма Святога Мікалая Японскага. Працуючы перадусім з малымі станковымі дэкаратыўнымі формамі, прызначанымі для выставачных і музейных залаў, аўтар лётка пераключаецца на вялікія формы, заўсёды з пачуц-цём меры, асэнсоўваючы адкрытыя гарадскія прасторы. Прычым і ў вялікім, і ў малым у яго няма ніводнай «заказной», кан’юнктурнай работы, у яго ўсе творы — чыстае мастацтва. Працам Андрэя ўласцівыя як брутальнасць («Леў»), так І камернасць, часам сентыментальнасць («Маленькі прынц»), Ён робіць толькі тое, што яго самога хва-люе. Мастак на пытанне пра творчае крэда гаворыць:
«Я проста іду». Але дазволю сабе запярэчыць. Ён не проста ідзе, а пакідае яркі, адчувальны і доўгі след любові, прыгажосці, глыбокага сэнсу і каштоўнасці чалавечага жыцця на гэтай зямлі.