Сінькевіч, Г. Разумныя гарады Беларусі / Ганна Сінькевіч // Настаўніцкая газета. — 2023. — 21 сакавіка. — С. 3.
Ажыццяўленне праекта “Разумныя гарады Беларусі” абмеркавалі надоечы ў Магілёве. У выязным мерапрыемстве ўзялі ўдзел міністры адукацыі і сувязі і інфарматызацыі.
Старт семінару дала выстава «Лічбавыя тэхналогіі ў навуцы і адукацыі», дзе былі прадстаўлены перадавыя распрацоўкі вучоных, выкладчыкаў і студэнтаў, навучэнцаў і педагогаў каледжаў. Як заўважыў міністр адукацыі Андрэй Іванец, установам адукацыі неабходна больш сур’ёзна рэалізоўваць свой патэнцыял у вырашэнні сацыяльна-эканамічных задач.
— Зараз ёсць усе магчымасці для сеткавай формы ўзаемадзеяння. Калі раней супрацоўніцтва пераважна ажыццяўлялася на адным узроўні адукацыі, універсітэты ўзаемадзейнічалі з універсітэтамі, то ў навукова-даследчую работу ўключаюцца школьнікі, да гэтай дзейнасці падключаны каледжы і вучоныя вядучых УВА. Стварэнне такіх кластараў вельмі важнае, бо яно нацэлена на развіццё канкрэтных рэгіёнаў, — сказаў Андрэй Іванавіч.
У ходзе пасяджэння міністр адукацыі таксама прадставіў ком-ллекснае бачанне падрыхтоўкі кадраў для патрэб лічбавай эканомікі.
— Пытанні развіцця і лічбавай трансфармацыі эканомікі знач-на шырэйшыя за лічбавізацыю і падрыхтоўку кадраў. Каб сістэма адукацыі эфектыўна рэагавала на новыя выклікі, неабходна сумесная работа. Цяпер вядзецца падрыхтоўка спецыялістаў у галіне інфармацыйных тэхналогій у 19 установах вышэйшай адукацыі больш чым па 50 спецыяльнасцях і ў 34 каледжах па 7 спецыяльнасцях. Штогод з УВА выпускаецца больш за 5 тысяч чалавек, на ўзроўні CCA — каля 1 тысячы чалавек. Вядзецца дастаткова ак-тыўная работа з заказчыкамі кадра. Аднак ёсць І праблемныя пытанні, якія патрабуюць апера-тыўнага вырашэння. Мы разам павінны ўбачыць, якія прафесіі нам спатрэбяцца ў будучыні. У нас рэалізуецца стратэгія апераджальнай падрыхтоўкі кадраў. Але без падказкі з месцаў, ад практыкаў, складана вызначыць, якія кампетэнцыі, спецыяльнасці будуць патрэбны сёння і заўтра. Сумесна павінны быць распрацаваны адукацыйныя стандарты, вучэбныя праграмы і планы. Трэба таксама правесці рэвізію вучэбна-праграмнай дакументацыі існуючых спецыяльнасцей, звярнуць асаблівую ўвагу на арганізацыю дадатковай адукацыі дарослых: перападрыхтоўку і павышэнне кваліфікацыі спецыя лістаў, якія ўжо ёсць на рынку працы, — падкрэсліў Андрэй Іванец.
Лічбавізацыю, як і прагрэс, нішто не спыніць, таму падчас семінара падрабязна абмеркавалі і перспектывы праекта «Разумныя гарады Беларусі». Як паведаміў міністр сувязі і інфарматызацыі Канстанцін Шульган, праект падтрыманы кіраўніком дзяржавы. Ёсць зацверджаны план урада па яго рэалізацыі.
— Прымяненне разумных тэхналогій можна ўбачыць у розных напрамках і галінах. Пры стварэнні разумнага горада найперш трэба паглядзець, што ўжо ёсць, і прымяніць тэта, а таксама зразумець, што яшчэ неабходна распрацаваць. Тут немалаважнае пытанне кваліфікаваных кадраў, якія змогуць усё гэта зрабіць. Таму семінары праводзяцца сумесна з Міністэрствам адукацыі. Сімбіёз падрыхтоўкі кадраў, прыняцце і ўвод у эксплуатацыю ўжо існую-чых і распрацоўка новых праектаў — тая работа, якая вядзецца зараз, — расказаў Канстанцін Канстанцінавіч.
На этапе ўкаранення ў цяпе-рашні час знаходзяцца праекты «Мабільны паштальён» і «Мой універсітэт». Вялікую папуляр-насць набірае праект «Мой горад», які аб’яднаў функцыі ўзаемаадносін паміж адміністрацыяй горада і рэгіёна, а таксама бізнесам і мясцовымі жыхарамі. У цэлым галоўная мэта ініцыятывы «Разумныя гарады беларусі» — з дапамогай лічбавых тэхналогій зрабіць больш зручным і камфортным пражыванне грамадзян, больш эфектыўнымі бізнес-працэсы і адміністрацыйнае кіраванне. Праект не мае меж. У яго структуру пастаянна будуць уключацца новыя ідэі.