Моладзь — лепшыя iнвестыцыi ў будучыню

Зiгуля, Н. Моладзь — лепшыя iнвестыцыi ў будучыню : у Магiлёве вылучылi 124 дэлегаты на V Усебеларускi народны сход / Нэлi Зiгуля // Звязда.  — 2016. — 21 мая. — С. 2.

Па ўрачыстасці мерапрыемства нагадвала свята ў добрых традыцыях. Да паслуг яго ўдзельнікаў працавалі кропкі грамадскага харчавання, прапаноўвалася сувенірная прадукцыя, адбыўся канцэрт. Напярэдадні ў працоўных калектывах прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў горада прайшло больш за 300 сходаў і канферэнцый, дзе былі абраны 1000 упаўнаважаных. Амаль усе яны прысутнічалі на гарадскім сходзе. Толькі ад Магілёўхімвалакна прыйшло 60 упаўнаважаных. I гэта з ліку 270, якія мелі ўсе шанцы апынуцца на іх месцы. Удзел у форуме прынялі старшыня Магілёўскага аблвыканкама Уладзімір ДАМАНЕЎСКІ, міністр архітэктуры і будаўніцтва Анатоль НОРНЫ і міністр па надзвычайных сітуацыях Уладзімір ВАШЧАНКА, члены Савета Рэспублікі і Нацыянальнага сходу Беларусі.

Перад тым, як агучыць, хто будзе прадстаўляць Магілёў на V Усебеларускім народным сходзе, старшыня Магілёўскага гарвыканкама Упадзімір Цумараў распавёў, якіх вынікаў дасягнуў за апошнія 5 гадоў абласны цэнтр. Павышэнню эканамічнай эфектыўнасці прадпрыемстваў горада садзейнічала іх мадэрнізацыя, прыцягненне інвестыцый. Асабліва паспяхова вызначыліся Магілёўхімвапакно, Магілёўліфтмаш, Магатэкс, іншыя флагманы эканомікі рэгіёна. На працягу 5 гадоў прадпрыемствы Магілёва вялі знешнегандлёвыя аперацыі са 105 краінамі свету, тавары пастаўляліся на рынкі 51 дзяржавы. Упершыню гандлёвыя стасункі ўстапяваліся з Грэцыяй, Харватыяй, Пакістанам, Аб’яднанымі Арабскімі Эміратамі, Японіяй, Паўднёвай Карэяй. Рэалізавана шмат сацыяльных і культурных праектаў. Штогод у Магілёве праходзіць больш за 20 розных фестывапяў, форумаў і конкурсаў, сярод якіх далёка вядомыя за межамі краіны М@rt.кантакт, «Анімаёўка», свята духоўнай музыкі «Магутны Божа», «Залаты шлягер». За пяцігодку ў горадзе адкрыліся 4 дзіцячыя садкі, узведзена школа ў маладзёжным мікрараёне «Спадарожнік». ІІІмат дасягненняў адбылося ў спорце. На розных спаборніцтвах магіляўчане заваявалі 40 медалёў рознай вартасці. Актыўна развіваецца ў горадзе малы і сярэдні бізнес. Сёння ў гэтай сферы задзейнічана больш за 50 тысяч чалавек, трэцяя частка актыўнага насельніцтва горада. Паслугамі службы занятасці за 5 гадоў скарыстапіся каля 47 тысяч магіляўчан, больш як 80% беспрацоўных атрымалі новыя прафесіі, якія запатрабаваны на рынку працы. Толькі сёлета ў горадзе было створана 1630 новых працоўных месцаў.

Кожны з амаль што тысячы прысутных на форуме мог бы годна прадставіць Магілёўшчыну на рэспубліканскім узроўні. Зала прагаласавала за 124 кандыдаты ў дэлегаты. 3 іх 11 чалавек — прадстаўнікі гіганта хімічнай галіны Магілёўхімвалакна. У тым ліку генеральны дырэктар прадпрыемства Пётр Руднік і яго першы намеснік, галоўны інжынер Пётр Салаўёў. Сярод дэлегатаў — галоўны ўрач дзіцячай абласной бапьніцы Ігар Каско, мастацкі кіраўнік аркестра народных інструментаў імя Л. Іванова і яго галоўны дырыжор Мікалай Алданаў, першы сакратар абласнога камітэта Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі Павел Алекса, муляр будтрэста №17 Аляксандр Бык, студэнт 3-га курса МДУ імя А. Куляшова Аляксандр Бельскі.

— Усебеларускі народны сход — знакавая падзея для ўсей краіны, таму што тут падводзяцца вынікі таго, што зроблена, і вызначаюцца перспектывы, — падзяліўся меркаваннем студэнт МДУ Аляксандр Бельскі. Малады чалавек сваю пуцёўку на рэспубліканскі сход заваяваў поспехамі ў вучобе і актыўнай пазіцыяй у грамадскай дзейнасці. — Вельмі важна, каб грамадства кансалідавана падышло да гэтай падзеі. Я, як студэнт, больш зацікаўлены станам нашай вышэйшай адукацыі, паколькі зараз стаўка робіцца на прафесіяналаў, якія могуць увасобіць пастаўленыя мэты ў жыццё. У рамках гэтага мы павінны ўдасканаліць сваю сістэму, паколькі ўступілі Балонскі працэс. Але трэба захава свае нацыянальныя традыцыі — прост, капіяванне заходняга вопыту поспеху і прынясе. Мы павінны абдумана паді ходзіць да гэтага, апрабаваць, не а мяжоўвацца ад свету, ісці ў адну нагу ім, быць наватарамі ў шэрагу сфер, кі забяспечыць прагрэсіўнае і ўстойліві развіццё сваёй краіне.

Ганаровым правам лічыць для сябе пабываць на Усебеларускім народны форуме першы сакратар абласноі камітэта Беларускага рэспубліканскі га саюза моладзі Павел Алекса.

— Прыемна, што ад горада вылучана шмат маладых людзей, — кажа ён. — Асабіста для мяне важна npaдстаўляць інтарэсы нашай арганізаці на рэспубліканскім узроўні, а ўсё там пачутае данесці да нашай моладзi. Сёння абласная арганізацыя налічва прыблізна 60 тысяч чалавек. Мы змаглі аб’яднаць вакол сябе вялікую колькасць таленавітай, адоранай моладзi, далі магчымасць праявіць ім свае лiдарскія якасці. За 5 гадоў рэалізавана шмат маштабных акцый і праектаў. На новы этап выйшаў праект «100 ідэй для Беларусі». Яшчэ 4 гады таму нас было 10-15 праектаў ад вобласці, зараз больш за 200. Ёсць зрухі па другаснай занятасці. Капі ў 2011 годзе праз студэнцкія атрады праходзілі 8 тысяч чалавек, то летась ужо 12,5 тысячы. I гэта датычыцца толькі аплачваема формы занятасці, без уліку валанцёрскіх атрадаў. 3 мінулага года ў нашы установах аховы здароўя працуюць яшчэ і маладзёжныя медыцынскія атрады. Aктыўна развіваецца міжнароднае супрацоўніцтва з Казахстанам, рознымі рэгіёнамі Расійскай Федэрацыі, Кітаем. Шмат мерапрыемстваў накіраваныя на творчую самарэалізацыю моладзі — «Уладар сяла», «Студэнт года», «Каралева вясна», «Бітва дыджэяў». Апе ўсё, што мы робім, чым можам ганарыцца, было б нерэальна без падтрымкі кіраўніцтва краіны, органаў улады на месцах, усіх тых, хто разумее: лепшыя інвестыцыі ў будучыню — гэта моладзь. Радуе, што ў нас шмат актыўнай моладзі, бескарыслівай, якая разумев сваё дачыненне да будаўніцтва той краіны, у якой яна жыве. Нам не ўсё роўна, што адбываецца ў дзяржаве, дзе мы жывём.