«Трэба больш актыўна развіваць маладзёжныя сувязі»

Зігуля, Н. «Трэба больш актыўна развіваць маладзёжныя сувязі» / Ірына Раінчык ; гутарыла Нэлі Зігуля // Звязда. — 2023. — 5 ліпеня. — С. 9 (Дадатак: «Мясцовае самакіраванне»).

— Магілёўскія дэпутаты плённа папрацавалі на X Форуме рэгіёнаў Расіі і Беларусь Падпісаны Пагадненні аб супрацоўніцтве і развіцці ўзаемаадносін паміж Магілёўскім аблсаветам дэпутатаў і Думай Астраханскай вобласці, Заканадаўчым сходам Новасібірскай вобласці, а таксама планы мерапрыемстваў на 2023-2025 гады па рэалізацыі пагадненняўз Заканадаўчым сходам Калужскай вобласці і Заканадаўчай думай Хабараўскага краю. На ўзроўні райвыканкамаў устаноўлены пабрацімскія сувязі паміж Добраўскім раёнам Ліпецкай вобласці і Магілёўскім раёнам.

Міжрэгіянальнае супрацоўніцтва набірае абароты, мы ўвесь час шукаем кропкі росту для дасягнення больш высокага ўзроўню якасці жыцця грамадзян. На сёння Магілёўская вобласць заключыла 27 пагадненняў з урадамі расійскіх рэгіёнаў. Дзейнічае 138 пагадненняў і дагавораў аб устанаўленні пабрацімскіх сувязяў паміж гарадамі і раёнамі. Вядзецца актыўная работа па супрацоўніцтве ў сферы маладзёжнай палітыкі з прыгранічнымі рэгіёнамі Смаленскай і Бранскай абласцей, Масквой і Маскоўскай вобласцю, Ленінградскай і Калужскай абласцямі. Цесныя сувязі наладжаныз Прымор’ем і Хабараўскім краем.

Наша супрацоўніцтва паміж моладдзю ажыццяўляецца праз адукацыю, навуку, культуру, спорт, іншыя сферы. У Беларуска-Расійскім універсітэце, напрыклад, адкрыўся Цэнтр еўразійскіх даследаванняў імя Грамыкі — сумесны праект з Расійскім дзяржуніверсітэтам, адным з напрамкаў дзейнасці якога з’яўляецца правядзенне даследаванняў, прысвечаных інтэграцыйным працэсам у Саюзнай дзяржаве, ЕАЭС, СНД, ШАС. Працягваецца традыцыя студатрадаўскага і пошукавага рухаў, развіваецца ўзаемадзеянне ў сферы занятасці. Нашы хлопцы і дзяўчаты прынялі ўдзел ва Усерасійскай студэнцкай будоўлі «Поўнач» у Якуціі, студэнцкія атрады працуюць у Краснадарскім краі, Варонежскай вобласці, стануць удзельнікамі студэнцкага ме-дыцынскага праекта «Атлант» у Новакузнецку.

У Магілёве на Буйніцкім полі 22 чэрвеня, у Дзень Усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа, быў дадзены старт міжнароднаму патрыятычнаму праекту «Дарогамі памяці і славы». Дэлегацыя нашай вобласці, а таксама Астраханскай, Бранскай, Смаленскай, Ленінградскай абласцей і Хабараўскага краю праедуць па ўсіх раёнах Магілёўшчыны і збяруць дакументальныя гістарычныя хронікі — кнігі «Памяць», якія потым зоймуць сваё дастойнае месца ў новым музеі Воінскай Славы Магілёўшчыны.

Сёння акцэнт робіцца на больш цеснае ўзаемадзеянне паміж моладдзю дзвюх краін. Асаблівае месца ў сферы маладзёжнай палітыкі займае менавіта грамадзянска-патрыятычнае выхаванне. I мы абмяркоўвалі план работы ў дадзеным кірунку з улікам геапалітычных працэсаў, неабходнасці выпрацоўкі агульных падыходаўда дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі. Казалі пра неабходнасць пашыраць адзіную інфармацыйную базу, каб моладзь мела магчымасць на міжрэгіянальным узроўні знаёміцца з патэнцыялам, магчымасцямі адзін аднаго для рэалізацыі сумесных праектаў, звярнулі ўвагу на неабходнасць стварэння фонду падтрымкі рэгі-янальных ініцыятыў і выдзялення на конкурснай аснове сродкаў Саюзнай дзяржавы на рэалізацыю міжрэгіянальных маладзёжных сацыяльна значных праектаў. Вельмі важная, асабліва сёння, для нашых краін тэма інфарма-цыйнай бяспекі. Паміж медыйнымі структурамі Беларусі і Расіі наладжана цеснае супрацоўніцтва, і гэты кірунак трэба больш актыўна развіваць і пашыраць за кошт правядзення беларуска-расійскіх прэс-тураў, анлайн-канферэнцый з удзелам маладых прадстаўнікоў журналістыкі.

Нэлі ЗІГУЛЯ.