Проста «Соня» і сусвет

Бунцэвіч, Н. Проста «Соня» і сусвет / Надзея Бунцэвіч // Мастацтва. — 2023. — № 9. — С. 34—37.

«Соня» — адна з сёлетных прэм’ерных пастановак Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра. І адначасова невялічкае апавяданне Таццяны Талстой, што стала асновый спектакля, ажыццёўленнага Міхаілам Лашыцкім, які выступіў адразу ў дзвух ролях – мастака і рэжысёра.

Пры сцэнічным увасабленні прозы звычайна выкарыстоўваецца адзін з наступных варыянтаў. Першы — паўнавартасная інсцэніроўка. Другі — дакладнае прытрымліванне літаратурнага тэксту (іншымі словамі, чытанне), хіба раскладзенае на некалькі галасоў для большай разнастайнасці і спалучанае з пластычна-музычнымі «каментарамі»-ўстаўкамі. Трэці — наяўнасць «голасу аўтара» ў дадатак да астатніх герояў, каб лепей растлумачыць некаторыя падрабязнасці і адначасова данесці асаблівасці аўтарскага літаратурнага стылю. Цяперашні спектакль нельга ў поўнай меры аднесці ні да якога з пералічаных падыходаў, бо ён не толькі сінтэзуе ўсё тэта, але і далучае яркае творчае стаўленне замест размеранай «гульні па правілах».

Па-першае, «Соня» шмат у чым належыць да атмасферных спектакляў. У ёй вельмі важнай аказваецца агульная аўра таямнічасці, дзе вялікую ролю адыгрываюць выкшталцоная светлавая партытура і фонасфера, заснаваная на багацці тэмбрава-рытмічных фарбаў чалавечых галасоў (у тым ліку падгучаных мікрафонам) у спалучэнні з жывой музыкай. Часцей за ўсё гэта асобныя «атмасферныя» гукі — то пранізліва працяглыя (за кошт самотнага «выдыху» дудкі ці расцягвання мяхоў баяна), то абрывіста рэзкія (праз імправізаваныя гітарныя сугуччы ці проста пагрукванні па фартэпіянным пюпітры). Ёсць і іншыя музычныя фрагменты без яскрава выяўленага меладычнага пачатку. А побач з імі — перайначаная турэмная песня «Галубы ляцяць» (у спектаклі — «над нашым домам» замест зоны). Яна становіцца лейтматывам пастаноўкі і яе шматзначным сімвалам, што змяняе сэнс цягам развіцця дзеяння (музычнае афармленне — Аляксандра Чачушкіна). У пачатку спектакля гэтая мелодыя, складзеная быццам паступова, з нейкіх шоргатаў-шэптаў, нараджаецца як яркі светлавы прамень і ўспрымаецца лірычным усплёскам пад гітару, сімвалам мары — паляцець, незалежна ні ад чаго. Крыху пазней становіцца зразумела, што песня сімвалізавала яшчз і недасказаную атмасферу сумна вядомых 1930-х, ахінутых нераскрытымі змрочнымі тайнамі. Узнікае здагадка: магчыма, адзіны Сонін скарб — брошка з белым эмалевым голубам — тэта яшчэ і памяць пра бацькоў, пра якіх чамусьці нідзе не згадваюць? У фінале ж тэта музыка па ўсіх законах сімфанізму набывае гімнічныя рысы. I разам з белым голубам на відэапраекцыі становіцца сімвалам непераможнай, несмяротнай чалавечай душы.

Па-другое, «Соню» можна назваць спектаклем сямейным. Пазначаны ўзроставым абмежаваннем 16+, ён насамрэч неўтрымлівае нічога «забароненага» ці незразумелага для падлеткаў і, больш за тое, нясе для іх вялізны выхаваўчы пасыл. Памятаеце колішнюю серыю гумак «Каханне — гэта…»? «Соня» з яе жанравым азначэннем «прыпавесць пра каханне» — чарговы адказ на тое пытанне: Гэта калі ты праз увесь блакадны Ленінград панясеш апошні прыхаваны слоічак таматнага соку і будзеш паіць ім каханага в лыжачкі, быццам пераліваючы любаму апошнія кроплі сваёй крыві. Ужо адно гэта апісанне сведчыць, што цалкам натуральным працягам блізкай для моладзі тэмы кахання (а дакладней, любові ў самым шырокім сэнсе слова) становіцца ў спектаклі патрыятычны кірунак, звязаны з тэматыкай Вялікай Айчыннай. Штуршком для далейшага абмеркавання між бацькамі і падлеткамі могуць быць і іншыя актуальныя праблемы, закранутыя ў «Соні». I гэта не толькі працяг рамантычных традыцый у мастацтве з іх супрацьстаўленнем асобы і натоўпу. Найперш гэта вострая тэма булінгу, даволі распаўсюджанага сярод школьнікаў: літаральна кожны ў свой час сутыкаўся з тым, як лёгка аднагодкі пачынаюць цкаваць кагосьці са сваіх аднакласнікаў, нават здзекавацца з яго — маўляў, гэта ж смешна. Яшчэ адна важная для ўсіх галіна — знешнія і ўнутраныя праявы розуму, інтэлігентнасці, чалавечнасці, усіх тых духоўных і душэўных якасцей, штоўласцівы высакароднай асобе. Сапраўды, чаго ў Соні больш — глупства ці нястрачанай дзіцячай непасрэднасці? I хто больш мудры: гэтая жанчына, што ўспрымае ўсё адным толькі сзрцам, ці яе атачэнне, надзеленае вострым крытычным розумам, ды пазбаўленае спагады, душэўных памкненняў?

Яшчэ адной тэмай для сямейнай размовы павінна стаць уменне заставацца самім сабой — і пры гэтым адэкватна ўспрымаць іншых, непадобных да цябе. Старэйшае пакаленне гледачоў знойдзе ў спектаклі трапныя спасылкі да часоў свайго дзяцінства. Маладая ж публіка даволі пранікнёна адчуе тагачасныя ўмовы, што дапаможа больш шчыльнай сувязі пакаленняў. Прычым усе гэтыя тэмы і іх адгалінаванні настолькі знітаваны між сабой, што вылучыць штосьці адно, не закрануўшы астатняе, немагчыма. Як немагчыма і выкінуць, палічыць неістотным нейкі складнік. У гэтым — дадатковае сведчанне мастацкай якасці спектакля.

Па-трэцяе, «Соня» ўспрымаецца своеасаблівым бенефісам таленавітага артыста Аляксея Цыбіна ў атачэнні жаночага размоўна-вакальна-інструментальнага квартэта ў наступным складзе: Настасся Барукова, Крысціна Грынаўцава, Марыя Рудакова, Настасся Чычына. Першае з’яўленне Соні падрыхтавана інтрыгуючым перамываннем яе костак: трое артыстак, пасаджаных на подыум, у паўзмроку згадваюць яе і заліваюцца смехам, нават пасля смерці не даруючы беднай жанчыне некаторыя дзівацтвы. Соня паўстае спачатку ці то прывідам, ці то ажыўленым фантомам тых меркаванняў — дзесьці «паміж небам і зямлёй», бы лунаючы ў аддаленні, пасярод злёгку падсветленай дымнай завесы. I толькі праз некаторы час яна пачне праходзіць па авансцэне, садзіцца за швейную машынку, бы спрактыкаваная швачка. Аляксей Цыбін настолькі дакладна і пранікнёна ўжываецца ў ролю жанчыны, што паверыць у мужчынскае ўвасабленне папросту немагчыма. Ён адыходзіць адусіх штампаў, чарада якіх назапасілася пры падобных пераапрананнях. Не дапускае ніякага шаржыравання, з цеплынёй і любоўю перадае асаблівасці жаночай пластыкі, манеру хады з прыкметамі гэткай мілай, прыцягальнай касалапасці, іншыя жэсты і рухі, што ствараюць запамінальнае аблічча. У гэтым пераліку невыпадкова адсутнічае інтанацыйнасць, бо гаворыць за Соню не ён, а Марыя Рудакова. Здагадацца пра гэта таксама немагчыма, настолькі трапна супадае рзальнае маўленне з уяўным, бязгучным. Такой сінхроннасці маглі б пазайздросціць і вакалісты, асабліва пры здымках кліпаў, і майстры кінаагучкі: калі ў апошніх ёсць магчымасць абраць з некалькіх дубляў адзін найлепшы, дык у тэатры ўсё адбываецца жыўцом, тут і цяпер. Дарэчы, Марыя не ўпершыню выступае ў ролі памочніцы і нават выратавальніцы. Прэм’ера «Лесу» Аляксандра Астроўскага была пад пагрозай зрыву: артыстка, на якую ставіўся гэты спектакль, літаральна напярэдадні першага публічнага паказу раптоўна атрымала цяжкую траўму. Рэжысёр не верыў у магчымасць нейкага выхаду з такой сітуацыі, бо адсутнічае не хто іншы, а цэнтральная гераіня! Але Рудакова імгненна вывучыла тэкст і ўвялася ў гэтую ролю. Як адзначыла дырэктар тэатра Ірына Белякова, на такі творчы подзвіг была здольная толькі Марыя.

Усе занятыя ў спектаклі артысткі адначасова выступаюць і як музыканты, іграючы на гітары, дудцы, званочках, баяне, фартэпіяна. Піяністка пасаджана ў інвалідны фатэль, і такое рашэнне застаецца загадкай да самага фіналу, дзе раптам высвятляецца, што перад намі — старая Ада, воляй выпадку выратаваная ў блакаду Соняй, з якой яна так жорстка кпіла.

У спектаклі няма выпадковасцей, кожная дробязь мае сэнс, а часцяком і ўвогуле набывае сімвалічнае значэнне, як вышэй згаданы белы голуб. Той жа тзатр ценяў, што з’яўляецца ў адной са сцэн, тут не проста тэатраль-ны прыём, а сімвал ценяў мінулага: невыпадкова ўнутры адной з такіх ценяў вымалёўваюцца абрысы Соні. Да ўзроўню сімвалу ўзнімаецца і сама гераіня, пры ўсіх яе рэальных рысах становячыся сімвалам хуткаплыннасці жыцця. Сімвалічным успрымаецца і паступовае набліжэн-не гераіні да гледача. Бо ўпершыню яна паўстае амаль прывідам у глыбі сцэны, потым большасць часу знаходзіцца на авансцэне — і ўрэшце сыходзіць у залу, каб прайсці ўвесь партэр і знікнуць акурат у момант найбольшага магчымага кантакту.

Насамрэч той кантакт застаецца — у памяці, населенай белымі галубамі.