Паэт-франтавiк : [на 81-м годзе жыцця памёр вядомы пісьменнік, ветэран Вялікай Айчыннай вайны Васіль Васільевіч Карпечанка] // Магілёўскія ведамасці. — 2005. — 1 верасня. — С. 8.
Васіль Карпечанка належыць да пакалення літаратараў, лёс якіх вызначыла Вялікая Айчынная вайна.
Нарадзіўся Васіль Васільевіч Карпечанка 7 студзеня 1925 года ў вёсцы Будзішча Чачэрскага раёна на Гомельшчыне. Скончыў няпоўную сярэднюю школу і ў 1939 годзе паступіў у Нова-Беліцкі лесатэхнічны тэхнікум, у якім правучыўся да 1941 года. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Вызваляў Беларусь, Польшчу, дайшоў да Усходняй Прусіі. У баях з нямецкімі фашыстамі быў тройчы паранены. Інвалід вайны другой трупы. За ратны подзвіг адзначаны ордэнам Славы III ступені, ордэнам Айчыннай вайны I ступені, медалём «За адвагу».
Пасля вайны былы воін стаў настаўнікам. Скончыў Гомельскае педагагічнае вучылішча, а потым філалагічны факультэт Магілёўскага педагагічнага інстытута. Да выхаду на пенсію працаваў у Рэчкаўскай сярэдняй школе Магілёўскага раёна.
Педагагічная дзейнасць натхніла Васіля Карпечанку на паэтычную творчасць. Першыя свае вершы ён прысвяціў дзецям. У 1961 годзе ў выдавецтве «Мастацкая літаратура» выходзіць яго першы паэтычны зборнік «Сонейка ўзышло». Потым — кнігі для маленькіх чытачоў «Сандалікі-скакалікі», «Крылаты будзільнік», «Загадкі ўкалядкі» «Залатыя промні»,
Васіль Карпечанка стварыў щмат вершаў, баек, апавяданняў і для дарослых. Яны ўвайшлі ў ягоныя кнігі «Споведзь збалелай душы», «Я родам з Будзішча», «Вярхом на ўрагане», «Боль», «Назаўсёды», «Ішла вайна».
Паэзія Васіля Карпечанкі вельмі песенная. Нездарма прафесійныя і самадзейныя кампазітары напісалі на ягоныя вершы багата песень, якія склалі асобны зборнік «Толькі з табою».
У 1990 годзе Васіля Карпечанку прынялі ў Саюз беларускіхпісьменнікаў. Прымаў удзел ваўсіхмерапрыемствах абласной пісьменніцкай сябрыны. Ён ахвотна выступаў у навучальных установах, працоўных калектывах.
Пайшоў ад нас паэт-франтавік, вялікай душы чалавек. Але назаўсёды застанецца ў сэрцах тых, хто яго ведаў, і ў памяці ўдзячных чытачоў.