Падліпская, Т. Паэзія — ад сэрца / Таццяна Падліпская // Магілёўскія ведамасці. — 2023. — 1 снежня. — С. 12.
З юбілеем пісьменніка прыйшлі павіншаваць шматлікія госці: прадстаўнікі органаў дзяржаўнага кіравання і грамадскіх арганізацый калегі, сябры, моладзь навучальных устаноў горада, родчыя і блізкія людзі.
Вітаючы гасцей свята, Алесь Казека падкрэсліў, што кожны з нас у сваім жыцці ў свой час задаецца пытаннямі: «Хто я?», «Навошта я прыйшоў у гэты свет?» Пошукам адказаў на гэтыя пытанні і прысвечана большая частка творчасці.
У яго нават ёсць верш «Я — часцінка маёй Беларусі», у якім Алесь Казека адкрыта і шчыра сфармуляваў для сябе адказ. I гэты верш як наказ ён перадаў сваім дзецям, а яны — сваім. Менавіта яго мілагучна і прачытаў прысутным старэйшы ўнук А. М. Казекі Ванечка.
Дарэчы, твор «Я — чесцінка маёй Беларусі» ўключаны ў школьную праграму і змешчаны ў падручніку по беларускай літаратуры для шасцікласнікаў у раздзеле «Родная зямля. Мой род. Народ». Сімвалічна што і юбілейны вечар меў назоу «Я — часцінна маёй Беларусі» — радкі з вершаў сімвалізуюць жыццёвую пазіцыю Алеся Казекі.
I ў гэты юбілейны вечар урыўкі з тэатралізаванай пастаноўкі паэм Алеся Казекі «Марыйка» і «Медуніца», якія ўваходзяць у склад патрыятычнага праекта «Песня роднай зямлі», гледачы ўбачылі ў выкананні навучэнцаў Магілёўскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў. У адрас юбіляра Алеся Казекі, які за высокія дасягненні ў літаратурнай і дзейнасці, вялікі асабісты ўклад у развіццё беларускай і славянскай літаратуры ўдастоены шматлікіх высокіх узнагарод, прагучала безліч цёплых слоў ад ганаровых гасцей свята. Усе яны выказвалі яму сардэчныя віншаванні, славянскіх народаў, развіцця роднай мовы і літаратуры. Бо адзінства ідэалогіі, культуры і творчасці пісьменнікаў Магілёўшчыны — важнае звяно ідэалагічнай работы, якое дазваляе вынікова працаваць у накірунку выхавання сапраўдных каштоўнасцяў: высокай духоўнасці, патрыятызму, любові да Радзімы. Прамоўцы шчыра жадалі далейшай плённай працы, новых творчых дасягненняў і праектаў.
У творчы юбілейны вечар са сцэны гучалі вершы, а таксама песні на словы Алеся Казекі як ад вядомых артыстаў — спявачкі Магілёўскай абласной філармоніі, лаўрэата рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў, уладальніцы медаля Францыска Скарыны Вольгі Гарнічар і саліста-вакаліста Магілёўскай абласной філармоніі Паўла Любчанкі, так і моладзі. А таксама адбыўся і прэм’ерны паказ вакальна-пластычнай кампазіцыі па паэме «Шлях» у выкананні навучэнцаў Магілёўскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў — падарунак юбіляру-пісьменніку. Рэжысер-пастаноўшчык — Алена Ярашук, харэограф-пастаноўшчык — Апяксандр Мацюшка.
Гледачы сустрэлі авацыямі новую пастаноўку, а вядучыя праграммы — член Саюза пісьменнікаў Беларусі, выкладчык МДКМ Вольга Бялова і навучэнец гэтай установы Данііл Казак — павіншавалі з прэм’ерай і падкрэслілі, што, па водгуках беларускіх крытыкаў, Магілёўшчына дала Беларусі вялікага паэта Аркадзя Куляшова і таленавітага Апяксея Пысіна. Апесь Казека ідзе іхнім шляхам.
У сваю чаргу Алесь Казека шчыра падзякаваў кожнаму, хто прыйшоў да яго на свята, і паабяцаў, што не раз яшчэ парадуе прыхільнікаў сваёй творчасці новымі творамі і праектамі.