Трубецкая, Г. Спраўджаныя мары Ганны Трубяцкой / Ганна Трубяцкая ; гутарыў Данііл Шэйка // Культура. — 2023. — 8 снежня. — С. 6.
Ганна Трубяцкая зведала поспех на папулярных тэлепраектах, заваявала Гран-пры Міжнароднага конкурсу маладых выканайцай эстраднай песні «Віцебск-2022» на «Славянскім базары». Перамогам паспрыялі мэтанакіраванасць і працавітасць, памножаныя на адоранасць. Гэтыя ж якасці не дазволілі спявачцы застацца сярод вечных канкурсантаў. Яе рэпертуар узбагачаецца ўласнымі хітамі, расце геаграфія выступленняў. Па ўсім відаць, што выканаўца дасягае мэты — быць артысткаи высокага рангу …
— Ганна, неяк вы казалі, што у песні ўкладваеце шмат асабістага. Нядаўна вы парадавалі прыхільнікаў кампазіцыяй “Масты”. Што з уласнага досведу хацелі перадаць слухачам у новай рабоце?
— Сапраўды, у кожную песню я імкнуся ўкласці часцінку сябе. У гэтым і ёсць сэнс творчасці. У дадзеным выпадку пасыл такі: што б ні здарылася з табой, якія людзі ні пакідалі б тваё жыццё, варта памятаць, што ты ёсць у самога сябе. Няхай масты разведзены… Трэба шукаць сэнс найперш у сабе, а не ў іншым чалавеку. Думаю, гэты твор адгукнецца ў тых, хто калі-небудзь кахаў, калі-небудзь праходзіў праз расстанне.
— Нярэдка маладыя артысты, што ззялі на тэлевізійных праектах, пазней знікаюць з поля зроку. Перадусім таму, што не змаглі назапасіць уласны рэпер-туар. А вы ўжо на “Славянскім базары” выконвалі кампазіцыю, напісаную адмыслова для вас. Калі адчулі,што ў перапеўцы чужых твораў адчуваеце сябе цесна?
— Многія на пачатку кар’еры праходзяць праз выкананне песень іншых артыстаў. I я таксама была салісткай кавер-бэнда. Некалі выступала на розных святах, вяселлях. Гэта звычайны момант у біяграфіі артыста. Калі мая кар’ера пачала імкліва расці, стала зразумела, што выконваць чужыя кампазіцыі ўжо няправільна.
Я заўсёды марыла пра ўласныя творы, якія людзі будуць пазнаваць. Марыла, каб публіка спявала са мной. I літаральна пару месяцаў таму жаданне ажыццявілася. Падчас дыялогавай пдяцоўкі “Разам з мастацтвам” я спусцілася ў залу, дала мікрафон адной дзяўчынцы. Яна палову кампазіцыі выканала сама. Згадваю той момант — і па скуры мурашкі.
Таксама я марыла, каб нехта прыйшоў з маёй песняй на тэлепраект. I гэта нядаўна здарылася. Цудоўны артыст Мinas выступіў на шоу “Фактар.bу” з кампазіцыяй “Прымусь мяне дыхаць”. Не магла не прыехаць на кастынг і не падтрымаць таленавітага хлопца.
Мой аўтарскі матэрыял прыжываецца, ён падабаецца людзям. А прыйшла я да гэтага, напэўна, таму, што хачу быць артысткай высокага рангу і прадстаўдяць нашу краіну на міжнароднай арэне. I без аўтарскага матэрыялу ніяк.
— Вы не толькі ствараеце песні самі, але і знайшлі агульную мову з іншымі аўтарамі. Прыкладам, плённым стала супрацоўніцтва з Леанідам ІІІырыным…
— Ён напісаў кампазіцыю “Чуць сэрцам” да майго сольнага канцэрта. Пакультрэка няма на лічбавых пляцоўках, але неўзабаве выпраўлю гэта. Далей быў “Сіні край”, а затым мы рых-тавалі песню “Прымусь мяне дыхаць”. I штораз было пападанне ў кропку! Я вельмі скрупулёзная, уніклівая. Таму ўвесь час дакладна фармулюю запыты аўтару, каб атрымаць менавіта тое, што задумана. Леанід мяне заўсёды разумеў, упарадкоўваў мае часам сумбурныя творчыя ідэі. Працаваць разам заўжды было лёгка.
— У песнях вы паўстаяце вельмі пачццёвай і нават танкаскурай. Разам з тым трансліруеце стойкасць, упэўненасць, мэтанакіраванасць. Якія выпрабаванні на творчым шляху даліся няпроста? Што дапамагло годна прайсці праз іх?
— У жыцці кожнага чалавека, які імкнецца да поспеху, ёсць узлёты і падзенні. Я не выключэнне. Раней доўгі час спявала ў кавер-бэндзе, у аркестры. Пераломным момантам было прыняцце рашэння аб сольнай кар’еры. Гэта няпросты крок, вялікая рызыка. Але яна ў рэшце рэшт апраудалася.
Важным этапам стала маё з яўленне ў Мінску. Калі ты раптам апынаешся ў сталіцы, людзі задаюцца рознымі пытаннямі. Часам да мянс даходзілі не самыя прыемныя водгукі. Камусьці я не падабадася. Спатрэбілася ўспомніць аб стрыжні, аб пераадоленым шляху. Успомніць, што варта прыслухоўвацца толькі да тых, каго ведаеш, паважаеш і любіш. Я дастаткова загартаваная: з самага дзяцінства на конкурсах і канцэртах. Вось і ў гэты раз справілася. Не пераломным, аднак складаным этапам быў “Славянскі базар”. Прадстаўляць краіну на міжнародным творчым форуме — сур’ёзная, вельмі адказная місія. Належала сабраць усе сілы і яшчэ раз паказаць сабе самой, на што я здольная.
— Між іншым, вы працягваеце ўдзельнічаць у конкурсах. Нядаўна заваявалі найвышэйшую ўзнагароду на ALMATYM JUREGIMDE (Казахстан). Што вас матывуе зноў пагружацца ў творчыя спаборніцтвы?
— Гэты конкурс вельмі важны, бо ў мяне была місія годна прэзентаваць Беларусь. Давялося спрачацца за перамогу з прадстаўнікамі 12 краін з вельмі моцнай вакальнай школай. Была сапраўдная бітва. I ўдзел у падобных мерапрыемствах дае магчымасць адкрыць нашу дзяржаву для замежнікаў. Адметна: фінал выпаў на Дзень народнага адзінства. Спачатку я засмуцілася, што не змагу выступіць на вядікім канцэрце ў “Мінск-арэне”. Але пасля паглядзела на сітуацыю з іншага боку. У святочны дзень 17 верасня на галоўнай плошчы Алматы прагучала назва на-шай краіны: я атрымала Гран-пры. Ка-лі выходзіла па ўзнагароду, разгарнула наш Дзяржаўны сцяг. Такім чынам, будучы за мяжой, я ўсе адно раздзяліла з суайчыннікамі радасць гэтага свята.
— Падчас шматлікіх конкурсаў і тэлепраектаў вы атрымалі высокія ацэнкі ад шэрага зорак. Гэта задае пэўную планку, да заўвагякіх асоб прыслухоўвацца. Чыё меркаванне для вас застаецца важным?
— Так, хоць мяне хваляць на розных праектах, я ўсё адно звяртаюся па альтэрнатыўны погляд, парады да невялікага кола асоб. Безумоўна, гэта родныя і блізкія, якія выдатна ведаюць мяне і зычаць мне толькі добрага: тата і мама, бабуля, хросная. Нярэдка прашу дапамогі ў дзвюх найлепшых сябровак. Напрыклад, нядаўна выбірала новы сцэнічны ўбор — і сяброўка-дызайнерка ўвесь час была на сувязі, давала падказкі.
— Вам раілі то змяніць імідж, то вылечыць сіпату ў голасе, якая насамрэч ёсць вашай фішкай. У гэтыя моманты таксама падтрымка блізкіх не дазволіла збочыць са сваёй дарогі?
— Маю настолькі моцнае ўнугранае апірышча, што ніхто не зможа мяне збіць з намечанага шляху, не вымусіць падумаць, што я іду не той дарогай. Жыцця без сцэны, без прафссіі спявачкі я ўжо не ўяўляю.
А вось у дзяцінстве вельмі дапамагла мама. Калі было складана зразумень, навошта хаджу ў музычную школу, навошта займаюся фартэпіяна ды вывучаю сальфеджыа, гармонію, музычнуто літаратуру, матуля патлумачыла, што я адораная і здольнасці варта развіваць. Яна сказала, што зроблена надта многа, каб здавацца. Калі я стамілася ад фаргэпіяна, мама перавяла мяне на вакальнае аддзяленне. I дзякуючы таму я не кінула музычную адукацыю.
— Вы прычмніліся да маштабнага праекта “Разам з мастацтвам”, зладжанага Міністэрствам культуры. Што натхніла вас падключыцца да марафону і якія ўражанні ён пакінуў?
— Гэты праект вельмі значны для мяне. Я імкнуся падтрымдіваць патрыятычныя ініцыятывы, бо хачу, каб наша краіна развівалася. Справа за моладдзю, як кажа Прэзідэнт. I мне было прынныпова важна далучыцца да праекта, каб паразмаўляць з хлопцамі ды дзяўчатамі і на ўласным прыкладзе паказаць ім, як у Беларусі можна развіваць таленты і ўдасканальвацца.
Я прыкмеціла, што здольная ўплываць на творчую моладзь. Напрыклад, адна дзяўчынка пыталася, дзе лепш атрымліваць музычную адукацыю, а пасля нашай размовы перадумала ехаць за мяжу і вырашыла вучыцца далей на радзіме.