Капітан, усміхніцеся!

Вярэніч, Д. Капітан, усміхніцеся! : 5 сакрэтаў паспяховага лідара / Дар’я Вярэніч // Культура. — 2024. — 2 лютага. — С. 9. 

Валянціна Іванаўна Кандрацьева, мастацкі кіраўнік ансамбля песні і танца “Медуніца” Магілёўскай абласной філармоніі, клапатліва выгадавала праслаўлены калектыў, як уласнае дзіця: прысвяціла падапечным больш за 20 гадоў і, як сапраўдны капітан была са сваім экіпажам і ў штыль,  і ў шторм. За адданасць справе атрымала званне заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь.

Сярод шматлікіх узнагарод “Медуніцы” гранд Прэзідэнта, а таксама прэмія дзеячам культуры і мастацтва. Ансамбль — заслужа-ны калектыў Рэспублікі Беларусь.

У студзені Валянціна Іванаўна адзначыла 70-гадовы юбілей. Большую частку жыцця яна правяла за “штурвалам”. За гэты час распрацавала ідэальную тактыку менеджменту, якой дзеліцца з чытачамі “Культуры”.

1. АДКАЗНАСЦЬ I ПАТРАБАВАЛЬНАСЦЬ

Гэтыя характарыстыкі найбольш выразна праяўляюцца ў стрэсавых сітуацыях, напрыклад на выступлениях у іншых краінах. Аднак “Медуніца” шмат разоў станавілася дыпламантам міжнародных конкурсаў, з гонарам пераадольвала цяжкасці і напружанне.

Скарылі музыканты і далёкі Дубай. Там у 2021 годзе беларускія артысты знайшлі фанатаў на грандыёзнай Сусветнай выставе “ЭКСПА”, на якой правялі каля 50 канцэртаў. Рана прачнуцца ды праганяць у нумары з 11 гадзін да 21 — рэжым амаль кожнага дня. Нягледзячы на шчыльны графік, члены ансамбля спрацавалі зладжана.

— Калі прадстаўляем нашу Радзіму за мяжою, мы разумеем, што павінны быць эталонам, — расказвае Валянціна Іванаўна. — Таму даводзім да ідэалу ўсё — ад харэаграфіі да касцюмаў. Таксама мы ніколі не забываем пра дысцыпліну: для нас хвілінка ў хвілінку пачаць рэпетыцыю — як закон.

2. ПАТРЫЯТЫЗМ I ПРАЦАВІТАСЦЬ

Карабель не даплыве да мэты, калі яе не вызначыць капітан. Вопытны кіраўнік дакладна ведае, для чаго калектыў існуе і што робіць ансамбль непадобным да іншых. Сваё пакліканне Валянціна Іванаўна адчула яшчэ ў юнацтве:

— Мы працуем, каб захавань традыцыі ў нязменнай форме, у якой яны дасталіся нам ад продкаў. Песня — гэта душа народа. Упершыню давялося пачуць нацыянальныя песні ў роднай хаце, там, дзе сям’я і шчырая радасць дзяцінства. Я сама з невялікай вёскі Вайнілава. Вакол мяне спявалі не толькі жанчыны, але і брат, які граў на гармоніку ды баяне. Гэтыя ўспаміны дарагія майму сэрцу. Асёння страціць такі важны культурны пласт вельмі лётка, бо народныя спевы па манеры выканання ўсё больш прыпадабняюцца да эстрадных. Таму мне хацелася зберагчы самабытны рэгіянальны фальклор.

Спалучэнне песень Магілёўшчыны з нацыянальнымі танцамі (напрыклад, з лявоніхай ці полькай) ды гучаннем беларускіх інструментаў робіць калектыў сапраўды ўнікальным. Стварае адмысловае ўражанне і адзенне з арыгінальным арнаментам чорнага і чырвонага колераў, якія звычайна выкарыстоўваюць жыхары Магілёўшчыны. Захапіць як мага больш гледачоў — асноўная задача, якую ставіць перад ансамблем Валянціна Іванаўна. Яе “Медуніцы” ўдаецца прываблівапь беларускай культурай людзей розных узростаў і нацыянальнасцей.

— Моладзь вельмі любіць наш ансамбль. Мы часта спяваем і танцуем у школах, каледжах — там “Медуніцу” заўсёды чакаюць. Неяк ездзілі ў Германію з канцэртам. Тады ўсе грошы ад выступленняў ішлі на аздараўленне дзяцей Чарнобыля. I маленькія замежнікі нават пакінулі нам запіску з падзякамі. Так прыемна і цёпла было на душы!

3. ДОБРАЗЫЧЛІВАСЦЬ I НАТХНЁНАСЦЬ

Трэці сакрэт поспеху калектыву — спрыяльнае асяроддзе. У Валянціны Іванаўны свой погляд на арганізацыю прапы і ўзаемаадносіны ў ансамблі:

— Музыка — гэта сфера, якая ўплывае на чалавека. На мяне таксама. Побач са мною людзі, якія мне давяраюць. Мы раскрываем адзін аднаго, змагаемся з цяжкасцямі і захапляемся творчымі парывамі. Для мяне важна заставацца часткай калектыву. Таму, калі трэба штосьці вырашыць, заўсёды абмяркоўваю гэта з удзельнікамі аб’яднання. За гады сумеснай працы мвы сапраўды сталі адзіным арганізмам.

Уладзімір Васільевіч Бушарымаў пазнаёміўся з нашай гераіняй на рэпетыцыі ў іншым ансамблі. Але 32 гады ў “Медуніцы” — вельмі пераканаўчае пацвярджэнне адданасці менавіта гэтай камандзе.

— Ад кіраўніка залежыць усё. Методыка Валянціны Іванаўны вывела нас на якасны ўзровень. Яна заўсёды зараджае на вялікія подзвігі, таму на рэпетыцыі ходзім з задавальненнем. Мы першымі ў вобласці атрымалі звание заслужанага калектыву: дапамагла арганізаванасць і працавітасць. Выхаваць патрэбныя якасці ў падапечных — вялікі талент. Ансамбль акружаюць такія ж аматары народнай творчасці, як і самі выканаўцы. Г этая атмасфера стварылася тады, калі была абрана мэта калектыву — распаўсюджваць беларускую культуру і перадаваць яе слухачу ў першапачатковай форме. Я хацеў бы пажадаць нашаму кіраўніку самага важнага — здароўя. Кожны ўдзельнік ансамбля ўдзячны, што мае магчымасць быцьчасткай творчай сістэмы Валянціны Іванаўны.

4. ШЧЫРАСЦЬ I АДКРЫТАСЦЬ

Яшчэ адно правіла — паважаць не толью сваіх артыстаў, але і слухачоў. Так, на фестывалі ў Дубаі выканаўцы прапанавалі мясцовай публіцы арабскія песні ў аўтарскай інтэрпрэтацыі. Замежнікі ставяцца да беларускай культуры гэтак жа шчыра і адказваюць узаемнасцю:

— Калектыў клапатліва прымаюць у розных краінах, — згадвае Валянціна Іванаўна. — Калі мы прыляцелі ў В’етнам, нас сустрэлі выпускнікі айчынных ВНУ. Дзякуючы ім, лёгка звыкліся з новымі геаграфічнымі абставінамі, не было моўнага бар’ера. Так аднесліся да ўсіх артыстаў з Беларусі: з намі выступалі “Песняры”, Алёна Ланская, “Аўра”. Дзякуючы добраму стаўленню да людзей мы і пакаштавалі экзатычную ежу, і дакрануліся да мясцовай прыроды, культуры.

5. МЭТАНАКІРАВАНАСЦЬ IЎПЭЎНЕНАСЦЬ

Разам з калектывам наша гераіня прайшла доўгі плённы шлях. Творчасць “Медуніцы” актуальная і сёння:

— Мы ніколі не стаім на месцы, — кажа Валянціна Іванаўна. — Сёлета нас запрасілі выступаць у Маскву на ВДНГ. Плануецца вялікі канцэрт у гонар 9 Мая. Таксама мы амаль штогод удзельнічаем у свяце Купалля “Александрыя збірае сяброў”. Шмат чаго наперадзе, і тэта не можа не радаваць. Заўсёды ёсць куды расці і да чаго імкнуцца.

Няхай жа такі настрой застаецца з працавітымі артыстамі “Медуніцы” назаўжды. А быць на грэбені хвалі калектыву дапаможа надзейны капітан-кіраўнік Валянціна Іванаўна Кандрацьева, якая смела глядзіць далёка ў будучыню.

Дар’я ВЯРЭНІЧ