Апора на духоўнасць

Сінькевіч, Г. Апора на духоўнасць / Ганна Сінькевіч // Настаўніцкая газета. — 2024. — 27 лютага. — С. 13.

Рэсурсны цэнтр “Духоўнасць. Маральнасць. Патрыятызм” адкрылі ў Магілёве. Фарміраванне стане своеасаблівым падмуркам, на якім будзе засноўвацца духоўна-маральнае выхаванне моладзі ў рэгіёне.

Духоўная культура — аснова развіцця маральнасці і фарміравання асобы вучняў. Педагогам варта самім шчыра верыць у тое, што яны хочуць укласці ў розумы дзяцей, а таксама ўсведамляць асабістую адказнасць за сэнсы, якія яны транслююць падрастаючаму пакаленню.

Духоўна-маральны цэнтр размясціўся на базе Магілёўскага абласнога інстытута развіцця адукацыі. Тут будзе арганізавана інфармацыйна-метадычная дапамога педагогам па ўкараненні эфектыўных метадаў выхавання навучэнцаў на хрысціянскіх каштоўнасцях і традыцыях беларускага народа.

— Падтрымку плануецца аказваць праз правядзенне круглых сталоў, урокаў духавенства, бацькоўскіх сходаў, навучальных семінараў, асветніцкіх фестываляў, акцый, марафонаў і лекторыяў. Функцыянаванне цэнтра будзе наладжана на пленным узаемадзеянні з Магілёўскай і Бабруйскай епархіямі, Сінадальным аддзелам па супрацоўніцтве са свецкімі ўстановамі адукацыі Беларускай Праваслаўнай Царквы. Вынікам сумеснай працы стануць тэматычныя буклеты, відэаролікі, рэкамендацьй, сцэнарыі мерапрыемстваў, — паведаміў рэктар МДАІРА Міхаіл Жудро.

У рамках урачыстага адкрыцця цэнтра прэзентаваліся напрацоўкі магілёўскіх педагогаў у духоўна-маральным і грамадзянска-патрыятычным выхаванні дзяцей. Выстава паказала, што ў навучальных установах вобласці сапраўды многае робіцца ў гэтым кірунку.

— Паўсюдна дзейнічае факультатыў “Асновы духоўна-ма-ральнай культуры і патрыятызму” адпаведныя аб’яднанні па інтарэсах, дзе навучэнцы далучаюцца да спрадвечных хрысціянскіх традыцый. Трывалыя ўзаемаадносіны ўсталяваліся паміж установамі адукацыі і царкоўнымі прыходамі. З’яўленне цэнтра дапаможа яшчэ больш актывізаваць гэтую дзейнасць, вызначыць агульныя вектары далейшай работы, — адзначыла намеснік начальное галоўнага ўпраўлення па адукацыі Магілёўскага аблвыканкама Ірына Кускова.

Аб важнасці выхавання моладзі на духоўнасці, маральнасці і патрыятызме шмат гаварылі падчас адкрытага дыялогу. Удзел у пасяджэнні прынялі прадстаўнікі педагагічнай грамадскасці з розных раёнаў. У ходзе гутаркі падрабязна абмеркавалі значнасць духоўнай асветы ў навучальных установах.

— На маладых людзей льецца паток прапаганды насілля і распусты. Трэба затармазіць гэты негатыўны працэс і садзейнічаць духоўнаму адраджэнню моладзі. Сённяшнія школьнікі хутка будуць вызначаць будучыню і характер жыцця грамадства. Вельмі важна выхоўваць іх у духу любові да Айчыны. Галоўная задача зараз — аб’яднаць намаганні царквы, дзяржавы, устаноў адукацыі ў справе захавання і перадачы маладому пакаленню нашых духоўных каштоўнасцей, — акцэнтаваў архібіскуп Магілёўскі і Мсціслаўскі Сафроній.

Неаднаразова гучала ў размове меркаванне аб тым, што асноўная мэта школы — нетолькі навучанне, але і выхаванне. Прычым асабліва значны змест выхаваўчай работы. Настаўнікам трэба звяртаць пільную ўвагу на тое, што яны выхоўваюць у вучнях. У прыклад навучэнцам варта прыводзіць беларускую гісторыю, нашых герояў з ліку рэальных, праведных і адданых Радзіме людзей, а не абстрактных выдуманых персанажаў навязаных звонку. Акрамя таго, педагог павінен сам быць прыкладам, даносіць духоўныя пастулаты з уласнай верай у душы — тады атрымаецца зацікавіць і павесці дзяцей за сабой.

Як заўважыў, звяртаючыся да настаўніцтва, старшыня Сінадальнага аддзела Беларускай Праваслаўнай Царквы протаіерэй Фёдар Поўны, абавязак настаўнікаў — прасвятляць дзяцей словам Хрыстовым, вучыць ісціным ведам.

— Наша беларуская традыцыя — жыць па Евангеллі. Калі мы яе страцім, то адмовімся ад сваёй гісторыі і ад саміх сябе. У цяперашніх рэаліях нам трэба дзякаваць Богу, што ў роднай краіне ўсё спакойна. Нам трэба зразумець, што гарант нашай свабоды — адэкватная дзяржава на чале з прэзідэнтам, а яе падмурак — духоўнасць: Хры-тос і яго царква. Настае момант, калі праўда спасцігаецца не тэкстамі. У іх ужо не знайсці аб’ектыўнасці. Нават Свяшчэннае Пісанне спрабуюць перапісаць, і даручаецца гэта штучнаму інтэлекту. Губляецца згода аб тым, што добра, а што дрэнна. Зноў прыходзіць час, калі ісціна спасцігаецца духам святасці. Калі ў характары не будзе духоўнага стрыжня, у душы — Бога, а ў сэрцы — маральнасці, то не будзе і чалавека, — падкрэсліў айцец Фёдар.

Па яго словах, навучэнцаў зараз трэба ахоўваць ад негатыўных норм паводзін, што папулярызуюцца ў сацыяльных сетках. Сумесна імкнуцца да таго, каб моладзь атрымала прышчэпку ад памылковых каштоўнасцей і ішла верным жыццёвым шляхам.

Непасрэдна настаўнікам неабходна памятаць, што іх духоўная культура — аснова развіцця маральнасці і фарміравання асобы вучняў. Педагогам варга самім шчыра верыць у тое, што яны хочуць укласці ў розумы дзяцей, а таксама ўсведамляць эсабістую адказнасць за сэнсы, якія яны транслююць падрастаючаму пакаленню.

Ганна СІНЬКЕВІЧ.