Энергазберажэнне — змалку

Храмянкова, С. Энергазберажэнне — змалку / Святлана Храмянкова // Настаўніцкая газета. — 2024. — 19 сакавіка. — С. 10. 

Фарміраванне культуры энергазберажэння — важны напрамак адукацыйнага працэсу. Як прывіць дзецям навыкі радыянальнага рэсурсаспажывання? Толькі праз мэтанакіраваную, сістэматычную работу педагогаў і сям’і.

У нашай дашкольнай установе выхаванне культуры энергазберажэння арганізавана ў гульнявой форме. Педагогі рэгулярна праводзяць тэматычныя інтэграваныя заняткі, накіраваныя на развіццё актыўнасці і самастойнасці дзяцей. Малышы вучацца быць сапраўднымі гаспадарамі сваёй краіны, беражліва і эканомна выкарыстоўваць усё, што дае нам прырода і дзяржава. Выхаванцы атрымліваюць уяўленні пра тое, што, эканомячы ваду, электраэнергію, газ, кожны з іх эканоміць працу многіх людзей, прымнажае багацці нашай Радзімы, умацоўвае яе энергетычную і эканамічную бяспеку.

Вельмі падабаецца малышам праца-ваць з матэрыяламі інтэрактыўнага плаката «Зберажом энергію — захаваем планету!*, створанага педагогамі. Шмат-узроўневы плакат дазваляе фарміраваць веды аб энергарэсурсах і спосабах іх эка-номіі. Захапляе дзяцей і чытанне мастацкай літаратуры, таму ў кожнай трупе створаны бібліятэчкі гнома Эканома.

Свае веды і ўменні выхаванцы адлюстроўваюць у творчасці. Усе правілы эканомнага выкарыстання цяпла, святла, газу, вады дзеці намалявалі, а потым зрабілі для бацькоў адпаведную выставу. Акрамя таго, былі выпушчаны спецыяльныя маляўнічыя знакі «Адыходзячы, гасіце святло!» «Захоўвайце цяпло ў доме!», «Беражыце ваду!» «Эканомце электраэнергію», «Закрывайце краны з вадой» і інш.

Замацаванню ў дзяцей атрыманых уяўленняў садзейнічаюць сюжэтна-ролевыя гульні і далучэнне да ўдзелу ў даследчых праектах, а таксама ўзаемадзеянне з бацькамі. Пры ўстанове створана школа эканомных сем’яў. На занятках выхаванцы сумесна з мамамі і татамі афармляюць плакаты, глядзяць вучэбныя відэаролікі, вырабляюць карткі-нагадвалкі аб неабходнасці беражлівых адносін да вады, цяпла і электрычнасці. Вынікі гэтай работы прадстаўляюцца на групавых і агульных бацькоўскіх сходах, на выставах і конкурсах.

Нашы выхаванцы не проста запамінаюць правілы энергазберажэння. У дзяцей выпрацоўваецца звычка эканомнага выкарыстання энергарэсурсаў у побыце.

Святлана ХРАМЯНКОВА, выхавальніца дзіцячага сада № 70 Магілёва.