Памяць і надзея // Культура. — 2024. — 29 сакавіка. — С. 12
Тэмы Вялікай Айчыннай вайны, 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў чырвонай ніткай прайшлі праз XVII Міжнародны маладзёжны тэатральны форум М.@г1.кантакт” які па традыцыі завяршыўся ў Магілёве ў Дзень тэатра — 27 сакавіка.
Ваенна-патрыятычнай тэме былі прысвечаны два спектаклі: “Ymyt” (“Надзея”) Кыргызскага дзяржаўнага ТЮГа імя Бакен Кыдыкеевай і “Твардоўскі: Васіль Цёркін. Кніга пра байца” Іркуцкага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Мікалая Ахлопкава. Першы быў прысвечаны лёсу жанчыны, якая праводзіла на фронт сына і чакае, не страчвае надзеі ўбачыць яго жывым, колькі б гадоў ні прайшло. Яркія нацыян-льныя рысы, увасобленыя праз мілагучную кыргызскую мову, асобныя побытавыя рэчы і дэталі, жывое гучанне каларытнага музычнага інструмента кылкыяка спалучаліся з агульначалавечымі пачуццямі памяці і надзеі. Другі спектакль, пастаўлены паводле паэмы А. Твардоўскага, спалучаў вершаваны тэкст з красамоўнымі кадрамі хронікі, песнямі ваеннага і пасляваеннага часу. Героя пераследавала Смерць, увасобленая прыгожай дзяўчынай у белым адзенні, але ён змог перамагчы яе, паўстаўшы сімвалам перамогі ўсяго народа. Спектакль быў створаны ў рамках праекта “Голас рускай паэзіі” пры падтрымцы Прэзідэнцкага фонду культурных ініцыятыў Расійскай Федэрацыі.
Два апошнія фестывальныя дні ля Магілёўскага абласнога драмтэатра, які з’яўляецца заснавальнікам і адным з арганізатараў форуму, працавала перасоўная экспазіцыя “Наш абавязак — памятаць!” Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Выстава разгарнулася ўнутры вялізнай фуры, падзеленай на некалькі тэматычных зон. Тыя былі прысвечаны абароне Брэсцкай крэцасці, партызанскаму руху і, нарэшце, вызваленню Беларусь Можна было ўбачыць не толькі фота герояў, копіі дакументаў; рэпрадукцыі карцін, плакатаў, але і муляжы зброі, асабістыя рэчы ўдзельнікаў вайны. Увагу прыцягвалі інтэрактыўныя сэнсарныя экраны, праз якія можна было паглыбіцца ў ваенную гісторыю сваіх родных мясцін. Супрацоўніцы музея, апранутыя ў вайсковую форму, праводзілі экскурсий рэжыме нон-стоп, бо выстава была адкрыта не толькі для гасцей форуму: чарада школьнікаў, якіх прывозілі цэлымі класамі, не канчалася.