Неспадзяваная радасць

Філіпава, Н. Неспадзяваная радасць / Ніна Філіпава // Літаратура і мастацтва. — 2024. — 29 сакавіка. — С. 11.

Люблю чытаць часопіс «Нёман». Выпісваю яго даўно. Калісьці ў ім друкаваліся творы нашых класікаў. На шчасце, узровень мастацкіх твораў і цяпер высокі. У гэтым, канешне, заслуга і галоўнага рэдактара, і рэдкалегіі часопіса. Адбор аўтараў тут сур’ёзны. Увагу прыцягнула творчасць Наталлі Міхальчук, вершы якой часопіс друкуе рэгулярна.

На фотаздымку прыгожая маладая I жанчына з вялікімі выразнымі карымі вачыма, чыстымі, даверлівымі, добрымі. Вершы Наталлі Міхальчук такія ж  чыстыя, шчырыя, светлыя, душэўныя. I А самае галоўнае — таленавітыя:

Спешите, Мужчина,

жасминовый куст осыпается, И так облетает в серебряных

отсветах молодость, Фарфоровой чашкой надежда

ее разбивается

О Вашу безмолвным асфальтом

залитую холодность. «Спешите, Мужчина»

Паэзія Наталлі Міхальчук глыбокая і тонкая, што гаворыць пра багацце душы і высокі інтэлект паэтэсы. Убачыць у звычайным незвычайнае — гэта ўласцівасць назіральнага чалавека з па-этычным бачаннем свету:

Встречая путников усталых,

Благоухают сладковато

Нарциссы. Чудом семена их

Донес к нам ветерок когда-то.

«По дороге на дачу»

У біяграфічнай даведцы пазначана, што аўтар гэтых выдатных вершаў — магіляўчанка, кандыдат філалагічных навук, дацэнт Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. А. Куляшова, член Саюза пісьменнікаў Беларусі. Захацелася больш даведацца пра творцу з такім непаўторным паэтычным голасам. Аказваецца, Наталля Аляксандраўна ўжо паўтара дзясятка гадоў кіруе ўніверсітэцкім літабяднаннем «Натхненне», якому ў кастрычніку 2023-га споўнілася 35 гадоў. Нядаўна адбылася прэзентацыя дзвюх кніг, прысвечаных жыццю і творчасці народнага паэта Беларусі Аркадзя Куляшова, імя якога носіць універсітэт. Дарэчы, адна з кніг прысвечана не толькі класіку, юбілей якога адзначаем сёлета, але і творчасці ўдзельнікаў аб’яднання «Натхненне» — студэнтаў і выкладчыкаў. Гэтае ўнікальнае выданне адлюстроўвае сувязь пакаленняў, працяг добрых літаратурных «куляшоўскіх» традыцый.

Наталля Міхальчук — уладальніца Гран-пры прэстыжнага рэспубліканскага конкурсу «Іван Шамякін. Сэрца на далоні» за кнігу паэзіі «Светлы дзень», узнагароджана Ганаровай граматай універсітэта за работу з творчай моладдзю і значны ўклад у нацыянальную літаратуру.

У абласной бібліятэцы горада Магілёва ўдалося знайсці кнігу маладой паэтэсы «Светлы дзень», гэта яе трэці зборнік паэзіі. Чытаючы вершы Наталлі Міхальчук, я быццам прытулілася да чыстай крыніцы. Тэта для мяне было сапраўднае свята паэзіі, «неспадзяваная радасць».

Тэмы, да якіх звяртаецца Наталля Міхальчук, — малая радзіма, прырода, паэт і паэзія, бацькі, настаўнікі, каханне…

Любовью светлой жизнь полна,

Пока глядит в окошко мама.

Там ветка, зябка и больна,

Но крепится к стволу упрямо. «Болезнь»

Цыкл «Вершы пра дачку» — чулая матчына любоў, выяўленая паэтычна, таленавіта:

Луковичкой — русая головка.

Улыбнись, чтоб отступила вьюга.

Ты пойми, шалунья-чернобровка,

Не прожить с тобой нам друг без друга.

«Лизе»

А. П. Чэхаў пісаў у адным са сваіх лістоў: «Дзецям трэба даваць толькі тое, што падыходзіць для дарослых. Трэба не пісаць для дзяцей, а ўмець выбіраць з таго, што ўжо напісана для дарослых, гэта значыць, з сапраўдных мастацкіх твораў». «Вершы пра дачку» адрасаваны як дзецям, так і дарослым. У іх няма надуманых, штучна створаных вобразаў. Творы жывыя, чалавечныя, добрыя, прасякнуты вялікай любоўю, зрэшты, як і ўсё, напісанае паэтэсай.

Дзіцячая літаратура павінна ўзвышаць душы дзяцей і развіваць іх розум, вучыць сяброўству, любові да блізкіх, да сваёй радзімы. Па маім глыбокім перакананні, мастацкія творы (як для дзяцей, так і для дарослых) павінны фарміраваць добры эстэтычны густ, выхоўваць культуру, у тым ліку і моўную, не разбэшчваць, не скажаць уяўленне аб прыгажосці, гонары і справядлівасці. Усё гэта ёсць у творчасці Наталлі Міхальчук, чым яна блізкая і дарагая чытачам. Такія творы трэба ўключаць у падручнікі для школьнікаў і студэнтаў як узор сапраўднай сучаснай паэзіі.

Хочацца ад душы пажадаць зямлячцы натхнення і сілы духу ў нашым няпростым жыцці, новых таленавітых твораў! А мы, удзячныя чытачы, з нецярпеннем будзем чакаць яе новых зіхоткіх жамчужын у бурным літаратурным моры.

Ніна ФІЛІПАВА, настаўніца рускай мовы і літаратуры