Лапо, П. Заказнік у горадзе / Пётр Лапо ; гутарыў Уладзімір Русаковіч // Родная прырода. — 2024. — № 3. — С. 36—37.
Я вырас на правым беразе ракі Дубравенкі, якая працякае праз Пячэрскі лесапарк. Маляўнічыя віды на верхаліны дрэў адкрываліся перад вачыма ўсё дзяцінства з акна бацькоўскага дома.
Процьма часу, праведзенага за адпачынкам у лесе і на Пячэрскім возеры, прывяла да паважлівага стаўлення да гэтай мясціны. Тым болын, найстарэйшыя жыхары нашага раёна часта нагадвалі нам, падлеткам, пра шматсотгадовую гісторыю прадмесця Пячэрск, лес, рэчку і яе даўнюю назву. Ад гэтага малая радзіма станавілася яшчэ болын таямнічай і прыцягальнай.
А між тым Пячэрскі лесапарк з’яўляецца заказнікам мясцовага значэння. Аб прычынах яго ўтварэння і сучасным стане распавёў начальнік Магілёўскай гарадской і раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Пётр ЛАПО.
Пячэрскі лесапарк (488 га) месціцца на паўночным захадзе Магілёва ў даліне ракі Дубравенкі (прыток Дняпра), дзе штучна стварылі Пячэрскае возера.
Каб захаваць каштоўныя прыродныя комплексы і ўнікальныя аб’екты расліннага свету Пячэрскага лесапарку, прадстаўленыя насаджэннямі з дрэвастоямі цвердалістых і іглічных парод (з сярэднім узростам звыш 100 гадоў) ва ўмовах урбанізаванага асяроддзя, рашэннем Магілёўскага гарвыканкама ад 2 верасня 2021 года № 8-43 лес быў абвешчаны заказнікам мясцовай значнасці «Пячэрскі». Плошча заказніка, наводле рашэння, с клал а 256,3 га.
— Магілёўскі гарвыканкам абвясціў Пячэрскі лесапарк заказнікам мясцовай значнасці ў 2021 годзе. Што паслужыла прычынай для яго пераўтварэйня?
— У Магілёве развітая інфраструктура і высокая капцэнтрацыя прамысловых прадпрыемстваў (іх тут 71!). Гэта і машынабудаванне, і лёгкая, і хімічная, і харчовая прамысловасць. У Ленінскім раёне дамінуючай галіной з’яўляецца машынабудаванне і металаапрацоўка, якая найперш прадстаўлена Магілёўліфтмашам і Магілёўскім металургічным заводам. Магілёўскі камбінат сілікатных вырабаў і Завод палімерных труб з’яўляюцца аднымі з найбуйнейшых вытворцаў будаўнічых матэрыялаў ва Усходняй Еўропе.
Асаблівы статус Пячэрскага лесапарку дае магчммасць захаваць яго натуральны стан як найбуйнейшага і иайстарэйшага рэкрэацыйнага аб’екта (як гарадская зона адлачынку ён выкарыстоўваецца з 1919 гада), у якім маюць патрэбу жыхары абласнога цзнтра з развітой прамысловасцю, а таксама дазваляе мілімізаваць негатыўнае ўздзеянне ад гаспадарчай дзейнасці, што рэалізуецца на тэрыторыях, якія прымыкаюць да яго.
— Якія рэдкія віды жывёл і раслін тут сустракаюцца?
— У складзе лясных насаджэнняў 200 дрэў хвоі, дуба і елкі ўзростам 130-150 гадоў. Таксама тут раеце від грыбоў, уключаны ў Чырвоную кнігу Беларусі, — ружовая губа (Fomitopsis rosea). Апрача таго, гэта асяроддзе пражывання відаў жывёл, якія ахоўваюцца міжнародным дагаворам Рэспублікі Беларусь. Да такіх відаў належаць вераб’інападобныя птушкі (шэрая валасяніца, гарадская (варанок) і вясковая (касатка) ластаўкі, лясны свірстун, шпак) і прадстаўнікі сямейства вечарнікавых: рыжая вячэрніца, позні кажан, лясны нетапыр і вушан.
— У чэрвені 2023 года рашэннем Магілёўскага гарвыканкама былі зменены межы і плошча заказніка, якая паменшылася на 4,37 га. Што прывяло да скарачэння?
— Пераўтварэнне выклікала пашырэнне тэрыторыі Магілёўскай дзіцячай абласной бальніцы. На жаль, аналіз праектных рашэнняў устанавіў немагчымасць ажыццявіць будаўніцтва на альтэрнатыўных участках. Са складу заказніка былі выведзены: 2,4 га пад новы лячэбны корпус з камунікацыямі, а таксама каля 2 га для рэкрэацыйнага ўладкавання і ўтварэння паркавай зоны паблізу медыцынскіх устаноў.
У чэрвені 2023 года дзялянку, якую планавалі вывесці са складу заказніка, абследавалі спецыялісты Інстытута эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча і Навукова-практычнага цэнтра па біярэсурсах Нацыянальнай акадэміі навук Беларусь Па заключэнні навукоўцаў, выключэнне гэтай дзялянкі са складу заказніка не акажа істотнага уплыву на экасістэмы з-за празмернай антрапагеннай нагрузкі на лясныя насаджэнні. Таксама на даследаванай дзялянцы не выявілі «чырвонакніжных» відаў жывёл і раслін, тыповых і рэдкіх біятопаў і краявідаў. Наадварот, у яе межах адзначаецца багатая экспансія інвазійных і пустазельна-рудэральных відаў раслін — непасрэдны ўплыў урбанізаванай тэрыторыі.
— Наколькі істотна новы статус лесапарку змяніў правы землекарысталыгікаў?
— Да абвящчэння заказніка лясны масіў адносіўся да катэгорыі ракрэацыйна-аздараўленчых лясоў, пасля — да прыродаахоўных лясоў. Яшчэ да змянення статусу накладаліся абмежаванні на правядзенне высечак і нарыхтоўку драўніны, жывіцы і другарадных лясных рэсурсаў.
Цяпер у заказніку забаронена ўзворванне зямель у прыбярэжных палосах, рух і стаянка машын па-за дарогамі агульнага карыстання і абсталяванымі месцамі, выкарыстанне водных транспартных сродкаў з рухавікамі ўнутранага згарання эвыш 15 конскіх сіл і інш. Нельга рабіць турысцкія стаянкі, самавольна размяшчаць палаткі і разводзіць вогнішча, будаваць склады, станцыі тэхнічнага абслугоўвання і аўтамыйкі, аб’екты выкарыстання адходаў і жылой забудовы. Таксама забараняецца выпальванне сухой расліннасці і травы на пні, выкананне работ па гідратэхнічнай меліярацыі, скід сцёкавых вод у навакольнае асяроддзе. Урэшце, непрымальнымі з’яўляюцца высечка і пашкоджанне такіх дрэў, як чарэшчаты дуб, бук, вастралісты клён, вяз, ясень, ліпа, дугласія, кедр і карэльская бяроза і г. д.
— Ці можна задзейнічаць Пячэрскі лесапарк для экалагічнага турызму?
— Ён больш за 100 год выкарыстоўваецца ў якасці месца масавага адпачынку гараджан. На тэрыторыі ахоўнай зоны лесапарку пабудаваны спартыўны трамплін, у раёне іглічных насаджэнняў абсталяваны зона рэлаксацыі і сцежка здароўя. Працуе пункт пракату, дзе можна ўзяць лодкі, катамараны, веласіпеды, ролікі і іншы спартыўны інвентар.
Можна арандаваць для пікніка альтанкі з мангаламі для шашлыка і хатку для адпачынку з сябрамі і блізкімі. Альтанкі, дарэчы, размепгчаны на тэрыторыі спартыўнай школы «Спартак», дзе можна зладзіць гульні з мячом ці ў бадмінтон.
На тэрыторыі «Пячэрскага» знаходзіцца парк актыўнага адпачынку «Рубікон», які прапануе масу магчымасцяў для актыўнага і вясёлага баўлення часу: пейнтбол, страйкбол, лазертаг і нават базукабол. Працуюць цір, батут, скаладром, тралей і вяровачны джунглі-парк.
Пляжная зона Пячэрскага возера абсталявана драўляным насцілам, навесамі для адпачынку і кантэйнерамі для смецця. Невялікая частка парку занята асфальтаванай пляцоўкай і эстрадай, дзе праводзяцца арганізаваныя святы.