Вераснёвіцкія напевы

Вераснёвіцкія напевы // Мастацтва. — 2024. — № 4. — С. 49.

Магілёўская дзіцячая школа мастацтваў № 7 расчыніла дзверы для ўсіх жадаючых атрымаць музычную і эстэтычную адукацыю ў 2013 годзе. Установа працуе па чатырох кірунках дзейнасці: музычны (інструментальны і харавы), харэаграфічны, тэатральны і выяўленчы. Школа ганарыцца таленавітымі выхаванцамі: за час работы восем навучэнцаў сталі стыпендыятамі Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі; штомесяц юныя таленты пацвярджаюць свае прафесійныя якасці на міжнародных і рэспубліканскіх конкурсах.

Мастацкая школа № 7 далучае дзяцей да народнай культуры, народных спеваў, народных традыцый і звычаяў, прафесійна навучае фальклору як віду мастацтва. Адным зяркіх прадстаўнікоў гэтага напрамку з’яўляецца вакальны ансамбль «Вераснёвіца».

Гісторыя ансамбля пачалася ў верасні 2020-га. Стваральнікам і мастацкім кіраўніком з’яўляецца вопытны і таленавіты педагог вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі Алена Анатольеўна Багданава. Рэпертуар калектыву складаюць найлепшыя ўзоры беларускага песеннага фальклору.

Усяго за тры гады тэты самабытны ансамбль стаў сапраўднай творчай лабараторыяй па даследаванні і прапагандзе традыцыйнай культуры беларусаў, у тым ліку народна-песеннай творчасці. У скарбонцы «Вераснёвіцы» восем гран-пры, больш за 700 дыпломаў лаўрэатаў розных ступеней, 1500 канцэртных выступленняў. У снежні 2023 года калектыў стаў стыпендыятам Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі.