Дом для анімацыі

Габец, Я. Дом для анімацыі / Яўгенія Габец // Мастацтва. — 2024. — № 4. — С. 44.

Адной з візітовак Магілёўшчыны з’яўляецца Міжнародны фестываль анімацыйных фільмаў «Анімаёўка», традыцыя правядзення якога зарадзілася яшчэ ў 1998 годзе.

Ідэя стварэння ў Беларусі фестывалю анімацыі належыць Ігару Волчаку, рэжысёру, які выгадаваў не адно пакаленне творцаў. Першы форум праходзіў у Мінску, але ўжо з наступнага года пераехаўу Магілёў, дзе праводзіцца на працягу 26 гадоў. За час свайго існавання «Анімаёўка» набыла статус значнай падзеі ў культурным жыцці горада і Беларусі. Фестываль стаў добрай пляцоўкай для дэманстрацыі і папулярызацыі найлепшых дасягненняў сусветнай і айчыннай анімацыі, наладжвання культурных сувязяў паміж Рэспублікай Беларусь і краінамі-ўдзельніцамі фестывалю. Акрамя таго, тэта добрая магчымасць для таленавітых дзяцей і моладзі развіць творчыя здольнасці і пазнаёміцца з вядучымі дзеячамі кінамастацтва. «Анімаёўка» нездарма носіць званне Міжнароднага фестывалю: штогод тут прадстаўлена анімацыя практычна з усіх кантынентаў. 3 кожным годам геаграфія форуму пашыраецца. Апошні фестываль паставіў рэкорд па заяўках: 188 фільмаў з 30 краін. Упершыню ў конкурсах прынялі ўдзел Перу, Парагвай і Катар. Нягледзячы на шырока прадстаўленую геаграфію, нішто не перашкаджае ўдзельнікам і гледачам разумець адно аднаго. Хоць многія анімацыйныя фільмы транслююцца на мове арыгінала, мова анімацыі не патрабуе перакладу, бо выклікае зразумелыя эмоцыі. Дарэчы, гран-пры і прыз 26-га фестывалю «Вялікі крыштальны аловак» атрымаў расійскі фільм «Светлыя душы». Беларусь святкавала перамогу ў дзевяці намінацыях, у чатырох з якіх вызначыліся магіляўчане. Так, у намінацыі «Самы юны стваральнік анімацыйнага фільма» найлепшым быў Данііл Дзьячкоў з магілёўскай дзіцячай анімацыйнай студыі «Diggie Club» з творам «Хлопчык-хуліган». Прадстаўнікі гэтай студыі вызначыліся яшчэўдзвюх намі-нацыях: Аляксандра Клінцова з фільмам «Бунт у каралеўстве» — «Найлепшая сцэнарная работа», а Цімафей Сагун за работу «Бюджэтная дзірка» адзначаны «За найлепшае акцёрскае агучванне». Найлепшым сацыяльным фільмам у адпаведнай намінацыі стала праца «Працягні руку дапамогі» калектыву аўтараў з Сацыяльна-гуманітарнага каледжа МДУ імя А.А. Куляшова.

У рамках фестывалю нязменна праводзяцца тры конкурсы: анімацыйных фільмаў, дзіцячай анімацыйнай творчасці і дзіцячай выяўленчай і дэкаратыўна-прыкладной творчасці. Адбор праводзіцца экспертнай камісіяй, у якую ўваходзяць знакамітыя рэжысёры-аніматары, акцёры, дзеячы культуры. У розныя гады гасцямі «Анімаёўкі» станавіліся знакамітыя асобы. Сярод іх заслужаная артыстка Расійскай Федэрацыі Наталля Крачкоўская, заслужаная артыстка Расійскай Федэрацыі Аксана Сташэнка, народная артыстка Расійскай Федэрацыі Ірына Мураўёва, якая падарыла голас Бамбіна з вядомай мультыплікацыйнай тэтралогіі «Прыгоды парася Фунціка», і народны артыст СССР Леў Дураў, чыім голасам размаўляе сабака Шарык з любімага многімі «Прастаквашына».

У фестывальныя дні, акрамя конкурсных паказаў, адбываюцца творчыя сустрэчы і майстар-класы ад вядучых рэжысёраў Беларусі і замежжа, бо адна з задач «Анімаёўкі» — выхаваць новую змену аніматараў, якія могуць з’явіцца толькі з адной катэгорыі: з гледачоў. Дзякуючы фестывалю ў Магілёве з’явілася некалькі анімацыйных студый, у якіх дзеці ствараюць аўтарскія мультфільмы. I прычым вельмі паспяхова: іх работы становяцца пераможцамі нетолькі айчыннага форуму, але і прэстыжных міжнародных кон-курсаў.

Пасля заканчэння фестывалю фільмы-ўдзельнікі традыцыйна дэманструюцца ў рамках кінапаказаў «Рэха „Анімаёўкі»» ва ўсіх кінатэатрах Беларусі і ў іншых краінах на працягу года, што дазваляе ніколі не спыняцца святу анімацыі.

Сёлета фестываль мае адбыцца 25—27 верасня.