Васілевіч, А. Наватарства і класіка / Анастасія Васілевіч // Мастацтва. — 2024. — № 4. — С. 40—41.
У Магілёве два дзяржаўныя тэатры — Магілёўскі абласны драматычны тэатр І Магілёўскі тэатр лялек. Горад на Дняпры славуты тэатральным жыццём. На базе Магілёўскага драматычнага ладзіцца вядомы фестываль «М@rt.кантакт», які сабраў вакол сябе аматараў тэатральнага мастацтва і выгадаваў прафесійных тэатральных гледачоў. Жыхары горада звыклыя да эксперыментаў і нетрадыцыйных тэатральных фарматаў. Абодва тэатры прапануюць якасныя і наватарскія спектаклі і падчас фестывалю, і на працягу ўсяго года. На прэм’еры прыязджаюць і прафесіяналы, і зацікаўленыя гледачы з іншых гарадоў.
Без перабольшання, сэрца горада — Магілёўскі абласны драматычны тэатр. Будынакз чырвонай цэглы, узведзены ў псеўдарускім стылі, прыцягвае позіркі мінакоў і турыстаў менавіта сваім архітэктурным вырашэннем. Гэта найстарэйшы тэатр у вобласці, заснаваны ў 1888 годзе, як мы б цяпер сказалі, «па метадзе краўдфандынгу». У той час у Магілёў прыязджалі антрэпрызныя спектаклі, аднак прыстасаванага для іх будынка і не было. Болыи за тое, гарадскі ўрад хвалявала, што бедная частка насельніцтва не можа наведваць пастаноўкі праз невялікія залы і высокія кошты. Гораду быў патрэбны тэатр, і жыхары пачалі збіраць грошы на яго пабудову. Памешчыкі, інтэлігенцыя, студэнты, службоўцы — амаль усе зрабілі пасільны грашовы ўнёсак. Аднак афіцыйным пачаткам дзейнасці Магілёўскага драматычнага тэатра лічыцца 1954 год — менавіта тады ў Магілёў перавялі трупу Пінскага абласнога драматычнага тэатра. Адзін з плённых гістарычных перыядаў тэатра — 1970-я. Тэатр узначальвалі Уладзімір Аляксандравіч Караткевіч і Юрый Міроненка, тут з’яўляліся спектаклі па больш нязвыклай для тагачаснай беларускай публікі драматургіі: «Клоп» У. Маякоўскага, «Таполька мая ў чырвонай касынцы» паводле Ч. Айтматава, «Каса Марэ» I. Друцэ, творы Г. Ібсэна, Н. Думбадзэ, У. Шэкспіра І г.д. Адным з вядомых спектакляў была «Паўлінка» па п’есе Я. Купалы, якая ішла на беларускай мове — у тыя часы гэта быў сапраўды гістарычны прэцэдэнт. У тым ліку ставілі новыя нацыянальныя п’есы, напрыклад наватарскую рэпартажную драму «Таблетка пад язык» А. Макаёнка, тэксты М. Матукоўскага І А. Дзялендзіка.
У XXI стагоддзі Магілёўскі драматыч-ны тэатр працягвае новыя мастацкія пошукі. Значны ўклад у фарміраванне рэпертуару і глядацкай аўдыторыі ўнеслі мастацкія кіраўнікі і галоўныя рэжысёры тэатра — К. Аверкава, У. Пятровіч, С. Варнас. Іх вылучала цікавасць да складанай драматургіі і новай рэжысёрскай мовы — за апошняе дваццацігоддзе ў тэатры з’явіліся спектаклі па творах абсурдыстаў С. Мрожэка, С. Віткевіча, Ж. Ануя, навадрамнікаў А. Стрындберга, Д. Нігра, паводле замежнай і нацыянальнай класікі, сучаснай беларускай драматурги. Вобразнае вырашэнне пастановак таксама адпавядала тэндэнцыі сучаснага тэатра. У адным са спектакляў Саўлюса Варнаса на сцэне з’яўляліся нават жывыя пітоны — маленькі і вялікі, — з якімі ўзаемадзейнічалі акцёры. Аднак гэта былі не проста фармальныя эксперыменты: сцэнічны твор «Скарына» быў прысвечаны беларускаму асветніку і першадрукару. Падчас фестывалю «М@rt.кантакт» і па-за яго межамі ладзіліся праграмы сцэнічных чытанняў, майстар-класы і лекцыі, рэжысёрскія лабараторыі. Дзякуючы гэтаму магілёўскія тэатры прыцягвалі не толькі глядацкую ўвагу, але і маладых творцаў. Напрыклад, Магілёўскі драматычны тэатр шмат гадоў плённа супрацоўнічае з маладым рэжысёрам Камілёй Хусаінавай, а ў тэатры лялек рэжысёрам-пастаноўшчыкам зараз працуе Марыя Гуцава, якая не так даўно скончыла БДАМ. Магілёўскі тэатр лялек таксама мае багатую гісторыю. Ён быў створаны ў 1976 годзе, першая трупа — выпускаю культурна-асветніцкага вучыліш-ча і тэатральныя аматары. Першы спектакль — «Тыграня Петрык» па п’есе Г. Янушэўскай і Я. Вількоўскага ў пастаноўцы М. Кулага. Мастаком-пастаноўшчыкам працаваў Л. Быкаў, і менавіта яго рудое тыграня ператварылася ў талісман тэатра лялек.
Ужо ў той момант у тэатры выкарыстоўваліся лялькі розных сістэм — пальчаткавыя, планшэтныя, трысцінавыя, марыянетачныя, маскі і г.д. Гледачу гэтая класіфікацыя можа падацца нязначнай, аднак менавіта разнастайнасць сродкаў выразнасці і добрая акцёрская школа дапамагаюць не першы год ствараць уражальныя спектаклі. У розны перыяд тэатр узначальвалі сусветна вядомыя рэжысёры — А. Ляляўскі, А. Жугжда, I. Казакоў і г.д. Яны актыўна шукалі новую творчую мову: у 1980-х выйшаў адзін з самых вядомых спектакляў тэатра «Дзед і жораў» па п’есе В. Вольскага. Асаблівасцю стала рэжысёрскае вырашэнне патаноўкі ўтрадыцыях народнай глінянай цацкі і драматургічная аснова беларускай казкі. Батлейка прафесійнага ўзроўню, выцінанка на сцэне, выкарыстанне класічных марыянетак з’явіліся ў тэатры разам з А. Жугждам («Рыгорка — Ясная Зорка» паводле А. Вярцінскага, «Піліпка і ве-дзьма» С. Кавалёва, «Чырвоны Каптурок» П. Кандрусевіча). Міжнародная вядомасць тэатра ў 2010-я прыйшла разам з фігурай галоўнага рэжысёра I. Казакова. Ствараліся спектаклі па творах У. Шэкспіра, М. Горкага, Вальтэра, Б. Брэхта, А. Пушкіна. Казакоў выбіраў сусветную класіку і сатырычныя сюжэты, працаваў з экзістэнцыяльнай і сацыяльнай праблематыкай, экалагічнымі пытаннямі, прапаноўваў актуальную рэжысёрскую мову — яго шматлікія пастаноўкі атрымоўвалі прызы на беларускіх і замежных фестывалях. Цяпер тэатр працягвае творча-эксперыментальную дзейнасць — на чале з маладым рэжысёрам Марыяй Гуцавай.
Магілёўскі драматычны тэатр і тэатр лялек — адны з самых уплывовых на беларускай прасторы. Абодва распачынаюць новы перыяд разам з маладымі рэжысёрамі і акцёрамі, але і беражліва ставяцца да сваёй гісторыі і рэпертуарнай спадчыны.