«Буйніцкае поле» — на дзве краіны

Ладуцька, К. «Буйніцкае поле» — на дзве краіны / Кастусь Ладуцька // Беларусь. Belarus. — 2024. — № 5. — С. 100—101.

У Маскве на пляцоўцы Павільёна Рэспублікі Беларусь на выстаўцы дасягненняў народнай гаспадаркі прайшлі Дні Магілёўскай вобласці. Яны падсумавалі тую грандыёзную працу, якая праводзіцца магіляўчанамі ў сферы інтэграцыйных стасункаў літаральна зусімі рэгіёнамі Расійскай Федэрацыі.

У выступнні і кіраўніка вобласці, і ганаровых гасцей урачыстага акрыцця Дзён Надзвычайнага і Паўнамоцна Пасла Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі Крутога, Дзяржаўнага сакратара Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі Дзмітрыя Мезенцава гучалі лічбы,, называліся ўражлівыя прыклады літаральна ва ўсіх сферах жыццядзейнасці. Дасягненні сталі магчымы дзякуючы высокім урадавым рашэнням, пазіцыі нацыянальных лідараў нашых дзяржаў — Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і Прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна. Прыемна было слухаць і выступленне кіраўнікоў маладзёжных арганізацый Магілёўшчыны і цэлага шэрагу рэгіёнаў Расійскай Федэрацыі, якія паяднаны з магілёўскімі сябрамі ў правядзенні мерапрыемстваў па захаванні гістарычнай памяці, у супольнай працы беларускай і расійскай моладзі, студэнцтва па ўмацаванні духоўнасці нашай агульнай прасторы.

Асобнай падзеяй, якая стала выразнай праявай еднасці беларускай і расійскай культур, літаратур, праявай агульных ініцыятыў у захаванні і развіцці традыцый агульнай літаратурнай прасторы, можна лічыць і падпісанне Палажэння аб літаратурнай прэміі “Буйніцкае поле” Ініцыятыва невыпадковая. Яна нарадзілася летась, калі ў Магілёве праводзілася міжнародная навукова-практычная канферэнцыя па героіка-патрыятычнаму выхаванню “Гэта трэба — не мёртвым! Гэта трэба — жывым: Буйніцкае поле — поле памяці”. Выступаючы на канферэнцыі, шырокі ўдзел у якой прымалі і пісьменнікі з Расіі — старшыня агульнарасійскай грамадскай арганізацыі “Саюз пісьменнікаў Расіі” Мікалай Іваноў, дэлегацыі пісьменнікаўз Брянска і Смаленска — старшыня Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта Анатоль Ісачанка заўважыў: «… Менавіта тут у 1941 годзе ішлі цяжкія абарончыя баі, і праціўнік атрымаў варты адпор. 23 дні ў адным акопе змагаліся нашы з вамі землякі, ураджэнцы Магілёўскай, Смаленскай, Разанскай, Тульскай, Маскоўскай абласцей. Буйніцкае поле — сімвал агульнай памяці. Наш гістарычны гонар і боль за загінулых салдат, салдат-вызваліцеляў, якія выратавалі ўвесь свет ад фашызму. Гэта месца гераічнага подзвіга савецкага народа, якое па праве стаіць у адным радзе з Кулікоўскай, Барадзінскай, Прохараўскай бітвамі і бітвай пад Ржэвам… Цвёрда ўпэўнены, што яшчэ адным этапам захавання гістарычнай справядлівасці стане будаўніцтва музейнага гісторыка-культурнага комплекса на Буйніцкім полі. I гэта святы абавязак кожнага з нас — зрабіць усё магчымае, каб увекавечыць памяць пра подзвіг нашых братэрскіх народаў”

Якраз тады, на пачатку 2023 года, на канферэнцыі ў Магілёве кіраўнік расійскай пісьменніцкай арганіза-цыі Мікалай Іваноў і выступіў з ініцыятывай засна-ваць літаратурную прэмію “Буйніцкае поле”… “ У нас, у Расіі, ёсць прэміі, прысвечаныя знакамітым адрасам гістарычнай памяці, — Кулікову полю, Барадзінска-му полю, Прохараўскаму полю, — зазначыў Мікалай Фёдаравіч. — Дарэчы, шмат хто з беларускіх літаратараў стаў лаўрэатам прэміі “Прохараўскае поле”. Сярод іх — і пісьменнік-франтавік, беларускі партызан Алесь Савіцкі… Чаму б нам не заснаваць супольную беларуска-расійскую літаратурную прэмію “Буйніцкае поле”?..” Ініцыятыву падтрымаў кіраўнік Магілёўскай вобласці Анатоль Ісачанкаі. На канферэнцыі, у яе кулуарах шмат гаварылася пра Канстанціна Сіманава, выключную ролю вялікага рускага і савецкага пісьменніка, чый прах развеяны над Буйніцкім полем, у стварэнні мастацкага, дакументальнага партрэта баёў на подступах да Магілёва ў 1941 годзе… Не выпадкова добрай традыцыяй на працягу многіх гадоў з’яўляецца правядзенне ў Магілёве Сіманаўскіх дзён…

Прайшоў год — і ў Маскве адбылося падпісанне Палажэння аб літаратурнай прэміі “Буйніцкае поле”, заснавальнікамі якой з’яўляюцца Магілёўскі аблас-ны выканаўчы камітэт, грамадскае аб’яднанне “Саюз пісьменнікаў Беларусі”, агульнарасійская грамадская арганізацыя “Саюз пісьменнікаў Расіі”. Свае подпісы паставілі старшыня СП Беларусі Алесь Карлюкевіч і старшыня СП Расіі Мікалай Іваноў.

Ідэя заснавання новай прэміі заюпочаецца ў падтрымцы сучаснага літаратурнага працэса ў Саюзнай дзяржаве і заахвочвання таленавітых аўтараў, якія раз-віваюць лепшыя традыцыі паэзіі, прозы і драматурги, ствараюць творы высокага грамадзянскага гучання. Асноўнымі патрабаваннямі да намінантаў з яўляюцца бясспрэчныя мастацкія вартасці твораў, вастрыня і актуальнасць праблематыкі, глыбіня асэнсавання знач-ных для сучаснага грамадства пытанняў. Прэмія будзе прысуджацца штогод у межах міжнароднай канферэн-цыі «Гэта трэба — не мёртвым! Гэта трэба — жывым: Буйніцкае поле — поле памяці».

Магілёўшчына ва ўсе пасляваенныя дзесяцігоддзі падтрымлівала героіка-патрыятычную, ваенную тэму ў беларускай літаратуры. Гэта навідавоку. Яркі прыклад — творчасць паэта Аляксея Пысіна (1920-1981). Гэта ён, “салдат і сейбіт”, пісаў пра сябе: “Удалося і мяне жалезу//Мігам надзяліць ненажавым.//3 той мяжы няблізкай я належу//Ў пэўнай меры — не адным жывым…” Так у вершы “Цёзкі, сваякі…” як засведчыла беларуская крытыка, “А. Пысін акрэсліў адзін з асноўных маральна-этычных крытэрыяў — памяць “пабрацімства мёртвых і жывых”… Гэтыя неўміручыя радкі таксама належаць Пысіну: “Палім мы маршанскую махорку,/Бачым мы Дняпроўскую граду./Будзе сёння бой. На тым узгорку/Можа, я таксама ўпаду”. I яшчэ I ад Пысіна, з яго “Балады Буйніцкага поля”, як запавет нам, жывым: “За полем поле, як за словам слова/У спеве аб свяшчэнным, дарагім./Ёсць Барадзінскае, ёсць Кулакова,/! — гэтае, вядомае не ўсім./0, поле бою, Буйніцкае поле,/Дарога, дрэўцы, ўскрайчык травяны,/3 трывогаю, з сваім глыбінным болем/Ты ўсё яшчэ вяртаешся з вайны./<…> Даўно пярэдні край жніва не дзеліць,/Ды бой жыве, стралковы полк жыве./Варожых танкаў колькі!../Трыццаць дзевяць/Старчма гараць на горасным жніве./Знікаюць дрэвы, птушкі палявыя,/Дняпром сплывае плач маладзіка./“Мы будзем тут стаяць, пакуль жывыя”, -/Сказаў Куцепаў, камандзір палка. <…> О, поле бою, Буйнщкае поле,/Вясною, летам, восенню сырой/Выносіш ты ў разгорнутым прыполе/Мінулае — з каменнем і жарствой./Перад дарогаю пад гул матораў/Скаціўся з поля камень, а на ім/Той самы подпіс -/франтавы аўтограф/Палку Куцепава і нам, жывым./Спыніцеся, мой боль, мой смутак, — пастаім”.

I сёння ў пісьменніцкай кагорце Магілёўшчыны — руплівыя захавальнікі памяці пра Вялікую Айчынную: паэт Алесь Казека, публіцыст Мікалай Барысенка, публіцыст, краязнаўца Віктар Арцем’еў, паэт Уладзімір Ясеў… Дзякуючы іх літаратурнай, грамадскай руплівасці Буйніцкае поле і надалей застаецца мастацкім сімвалам вечнай гераічнай памяці…

А заснаванне літаратурнай прэміі “Буйніцкае поле” — гэта яшчэ і напамін пра іншыя памятныя мясціны Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Беларусі, падказка, што следам варта заснаваць, напрыклад, і міжнародную літаратурную прэмію “Брэсцкая крэпасць”. Будзем спадзявацца, што прыклад магіляўчан падштурхне да гэтага і берасцейскіх літаратараў… Памяць пра нашых прашчураў, якія гераічна адстойвалі і нашу свабоду ад фашысцкай няволі, ад генацыду, -аснова духоўнага сталення грамадства і ў наступныя часіны. Забывацца на гэта мы не маем права!..

Кастусь Ладуцька