Вы можаце ганарыцца сваімі дзецьмі!

Кухарава, А. Вы можаце ганарыцца сваімі дзецьмі! / Алёна Кухарава // Веснік Магілёва. — 2024. — 30 октября. — С. 7.

Міністр абароны Віктар Хрэнін асабіста павіншаваў 60 лепшых ваеннаслужачых тэрміновай службы

Выдатиая служба, дысцыпліна і вытрымка — нагоды для асабпівага ўшанавання. У восеньскі перыяд для многіх маладых людзей завяршаецца тэрміновая служба ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь. I ўжо традыцыйна міністр абароны Віктар Хрэнін асабіста віншуе лепшых ваеннаслужачых тэрміновай службы. Асаблівая ўвага — мамам, жанчынам, якія выхавалі годных абаронцаў Радзімы. «Веснік Магілёва» пабываў на ўрачыстым мерапрыемстве ў Цэнтральным доме афіцэраў.

Урачыста, радасна адказна

У Центральным доме афіцэраў пануе атмасфера радаснага ўзбуджэння. Сёння тут сабраліся лепшыя ваеннаслужачыя: 60 салдатаў і сяржантаў тэрміновай службы з усіх ваенных гарнізонаў краіны. Увосень завяршаецца іх служба, а хтосьці ўжо дэмабілізаваўся.

Радасна ў гэты дзень яшчэ і таму, што з усіх куткоў Беларусі прыехалі родныя салдат. Таты, каханыя і, канешне, мамы. Сустрэчы пасля некалькіх месяцаў ці тыдняў раапукі заўсёды цёплыя, тым больш што нагода для вымушанага расставания сур’ёзная і важная. Тут тэта разумев кожны.

Урачыстае мерапрыемства ў Цэнтральным доме афіцэраў — падзея ўнікальная, бо аб’ядноўвае два паралельна існуючыя светы. I гэта відаць з парога. Пасля абдымкаў і цёплых прывітанняў гучыць мяккі голас сулрацоўніцы гардэроба: «Грамадзянскія, мамы, таты, падыходзьце да мяне. Ваеннаслужачыя распранаюцца самі — насупраць». Ужо хугка гэты бар’ер будзе пераадолены, а памужнелыя, статныя прыгажуны з сур’ёзнай задуменнасцю ў вачах вернуцца ў родныя пенаты. Аднак пра дні службы ў войску, таварышаў і вернасць абавязку гэтыя маладыя людзі наўрад ці калі забудуцца.

Такая думка застыла ў паветры, яе ж для ўсіх прысутных агучыў у сваёй прамове міністр абароны Віктар Хрэнін. Ваеннаслужачыя, якіх запрасілі на ўрачыстую цырымонію, дабіліся самых высокіх вынікаў у 2023/2024 навучальным годзе і сталі лепшымі з лепшых.

— Дарагія хлопцы, воінскую службу вы запомміце надоўга, пранясеце праз усё жыццё. Гэта адзін з самых важных перыедаў у жыцці мужчыны, калі ён сталее, разумев важнасць абароны Радзімы, тое, што нашу Беларусь трэба любіць сумленна, шчыра і аддана. Каб ворагам не хацелася прыйсці да нас з бядой і вайною, — звярнуўся да выдатнікаў службы міністр.

— Кожны з вас варты павагі і пахвалы. А гэта значыць, вы здолелі стаць сапраўднымі абаронцамі Айчыны — сваёй сям’і і свайго дому. Карпатлівай штодзённай працай вы даказалі, што сённяшняя моладзь адчувае асабістую адказнасць за мір на роднай зямлі.

За час службы маладыя людзі моцна змяніліся. Яны набылі грунтоўныя веды, атрымалі ваенна-ўліковую спецыяльнасць. А таксама выраслі асабіста і цяпер па-новаму глядзяць на жыццё. I гэта нельга не заўважыць. А побач з ваеннаслужачымі ўважліва слухаюць прамову кіраўніка ваеннага ведамства іх мамы.

— Асабліва ўрачыстай гэтую цырымонію робіць прысутнасць тут цудоўных матуль, якія выхавалі годных сыноў, — падкрэсліў Віктар Хрэнін. — Як бацька я разумею ўсе вашы трывогі. А як службовая асоба, як мі-ністр абароны, я ўпэўнены, што менавіта дзякуючы вашым мудрым мацярынскім наказам вашы сыны дасягнулі высокіх вынікаў. Прыемная місія — дзякаваць вам за сыноў, бачыць, як зіхацяць ад радасці вашы вочы.

Міністр абароны ўручыў кожнаму выдатніку службы падзяку і гадзіннік на памяць аб бездакорна пройдзенай службе ва Узброеных Сілах. Сярод адзначаных — два жыхары Магілёва і іх мамы.

Проста годна служыў

Наш зямляк Андрэй Магераў праходзіць службу ў 336-й рэактыунай артылерыйскай брыгадзе. Праз некалькі дзён ён дэмабілізуецца. А пакуль прыехаў з Асіповіч, каб атрымаць узнагароду за выдатнае выкананне свайго абавязку. Хлопец усмешлівы і стрыманы адначасова, не па гадах сур’ёзны: яму ўсяго 24.

Няпэўна, гэта своеасаблівая прыкмета ўсіх, чыя служба адзначана на найвышэйшым узроўні.

-Канешна, адпраўляць сына ў войска было неверагодна складана, — расказвае маці Андрэя Людміла Магерава. — Сын пайшоў служыць не па ўзросце: адразу атрымліваў адукацыю, скарыстаўся адтэрміноўкай, а яшцэ пэўны час не праходзіў по здароўі. Пасля заканадаўства змянілася, і больш абмежаванняў для службы не стала.

— Ні пра што як маці не шкадую: усё адбылося так, як і павінна было адбыцца. Канешне, хвалявалася за сына, увесь час у сэрцы была трывога, бо тэта ж ракетныя войскі… Але сёння ўсё забылася, адчуваю вялікі гонар за сына. Шчыра скажу: нават не чакала, што яго так адзначаць за выдатную службу.

Андрэй, па прафесіі аўтаслесар, завочна атрымліваў вышэйшую інжынерную адукацыю ў Беларуска-Расійскім універсітэце. На паўтара гады навучанне давялося прыпыніць, але сам хлопец з гэтай нагоды не смуткуе.

— Да таго як пайшоў служыць, таксама, прызнаюся, не быў у захапленні. Аднак сёння разумею, што стаў больш адказным, самастойным. Не магу сказаць, што на паўтара гады выпаў з жыцця. Хутчэй успрымаю гэта як паўзу, перезагрузку. На жыццё, на свой час паглядзеў з іншага боку, задумаўся, куды і як трэба яго выдаткоўваць. Абдумаў шмат якія рэчы і нават адпачыў душой.

А яшчэ тэты малады чалавек вельмі сціплы. Хаця і атрымаў гадзіннік з рук міністра, не зазнаецца. 3 цеплынёй узгадвае месяцы службы, таварышаў і камандзіраў.

— Подзвігаў ніякіх не здзяйсняў, — усміхаецца Андрэй, — проста служыў годна. Патрапіў у прыемны калектыў, камандзіры, начальнікі адзыўлівыя, заўсёды дапамагалі. Таварышы таксама добрыя хлопцы, пасябравалі. Кожны дзень службы даў свой досвед. Ёсць два варыянты. Або мы знаходзімся на месцы, у пункце сталай дыслакацыі — гэта звычайнае жыццё, побыт, заняткі. Або яшчэ ёсць другі бок: выкананне задач па прызначэнні, ахова дзяржаўной мяжы — там усё больш сур’ёзна.

Запытваем, як адчуваюцца апошнія моменты службы і чым зоймецца малады чалавек далей.

— 3 лёгкім смуткам. Прыемна ўзгадаць увось свой шлях, усё добрае, што адбылося за гэты час, развітацца з таварышамі. Як бы цяжка ні было, за доўгі час з’ядноўваешся з людзьмі. Першы тыдзень дома хачу крыху адпачыць, паспаць, пагуляць. А далей трэба паступова ўключацца ў жыццё: праца, жыллё… Планую аднавіцца ва ўніверсітэце, каб завяршыць навучанне.

Правільны крок у будучыню

Магіляўчаніну Мікалаю Цупрыкаву да новых краявідаў прызвычайвацца не давялося. Служыць ён у адным з буйнейшых воінскіх злучэнняў Магілёўшчыны — 188-й гвардзейскай інжынернай брыгадзе. Малады чалавек атрымліваў прафесію настаўніка фізікі і інфарматыкі ў МДУ ім. А. Куляшова. Аднак жыццё склалася так, што ён пайшоу служыць. I гэта правільны крок у яго жыцці. Яфрэйтар Цупрыкаў адзначаны за актыўнасць і павышэнне свайго прафесійнага ўзроўню.

— Мікалай — рознабаковы, развіты, мэтаскіраваны, сацыяльна актыўны. Думаю, менавіта гэтыя якасці і дапамаглі яму добра прайсці службу і атрымаць такую падзяку, — расказвае мама салдата Ірына Цупрыкава. — Найбольш хвалявалася, калі адпраўляла сына ў войска, пужала невядомасць. Калі ўсё стабілізавалася, супакоілася. Лічу, што служба толькі ў плюс. Сын пасталвў, стаў больш сур’ёзным.

Перад службай хлопец ужо меў правы на кіраванне аўтамабілем, а ў войску дадаткова атрымаў катэгорыю «С» і пачаў кіраваць грузавым транспартам. Гэты карысны навык, безумоўна, не будзе лішнім і ў паўсядзённым жыцці.

— Служылася мне вельмі добра. Патрапіў у Пашкава, у інжынерныя войскі, пантонна-маставы батальён. Мы займаліся навядзеннем перапраў праз розныя водныя аб’екты. У тым ліку і на Святым возеры ў Магілёве ладзілі пантонную пераправу. Гэта цікавая праца. Пасада ў мяне — старэйшы вадзіцель, незвычайным быў і досвед кіравання вялікім цяжкім аўтамабілем, які атрымаў падчас службы.
Зусім хутка служба Мікалая завершыцца. Ён многае зразумеў, а таксама сфарміраваў сваю ўласную сістэму каштоўнасцяў, трывалых і грунтоўных.

Алёна КУХАРАВА