Васіль Галец

Васіль Галец // Культура. — 2024. — 15 лістапада. — С. 9.

Засяужаны артыст Рэспублікі Беларусь, артыст драмы — вядучы майстар сцэны заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра.

За прафесійную дзейнасць В. Галец атрымаў медаль Францыска Скарыны (2007), нагрудны знак Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь «За ўклад у развіццё культуры Беларуси (2005), падзяку Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2013), ганаровыя граматы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, прэмію Беларускага прафесійнага саюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму ў сферы культуры ў намінацьй к «Тэатральнае, экраннае, цыркавое мастацтва» (2024), юбілейны медаль «80 год вызвалення Беларуси ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў» (2024).

1949 — Вааль Мікалаевіч нарадзіўся 28 жніўня 1949 года ў Петрыкаўскім раёне Гомельскай вобласці.

1975 — Скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інаытут, быў размеркаваны ў Магілёўскі абласны тэатр драмы і камедыі імя В. Дуніна-Марцінкевіча (Бабруйск). У пачатку кар’еры таксама працаваў у Тбіліскім ТЮГу.

1985 — Стаў акцёрам Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра.

Васіль Галец мае яркую сцэнічную знешнасць і шырокія творчыя магчымасці. Роля спадарыні Журдэн у спектаклі «Прыдуркаваты Журдэн» паводле М. Булгакава, 2004.

У 2010 годзе ўзнагароджаны дыпломам «Найлепшая мужчынская роля“ за вобраз Прышыбаева ў сцэнічнай фантазіі на тэму апавяданняў А. Чэхава “Антрапас» у межах і Міжнароднага фестывалю камерных і монаспектакляў LUDI (Арол, Расійская Федэрацыя)

2014 — Прысвоена званне “Заслужаны артыа Рэспублікі Беларусь”.

УДзень Незалежнасці па выніках 2023 года В. Галец унесены ў Кнігу славы Магілёўшчыны за значныя творчыя дасягненні ў галіне тэатральнага і кінамастацтва і шматгадовую добрасумленную працу.

Васіль Галец — таленавіты артыст, здольны рашаць любыя заданы. У «Канцэрце-жарце» Н. Мілаванавай выканаў ролю вядучага, 2021

Перад чытачамі Кнігі славы Магілёушчыны В. Галец паўстаў у вобразе Ката са спектакля С. Пракоф’евай і Г. Сапгіра Кот у ботах», 2024

Васіль Галец увасобіў вялікую колькасць роляў. Найбольш важныя і запамінальныя з іх — Мёбіус (Дзялок» А. Талстой), Міралюбаў («Мудрамер» М. Матукоўскі), спадарыня Журдэн («Прыдуркаваты Журдэн», М. Булгакаў), філосаф («Я твая нявеста” В.Астаф’еў), Афанасій, Прышыбаеў («Антрапас» А. Чэхаў), Анучкін («Жаніцьба», М. Гогаль), бацька («Настаўленне для ахвотных ажаніцца», А. Чэхаў) і іншыя. Васіль Мікалаевіч спрабуе сілы і ў кіно. Ён сыграў кладаўшчыка ў тэлесерыяле «Спедчы Пратасаў» швейцара ўтэлесерыяле «Цёмны бок Месяца», дзеда ў фільме «Час вярнуцца». В. М. Галец — рэжысёр-пастаноўшчык спектакляў “Пра тых, хто баіцца” (М.Барценеў), Шматкі па закутках” (Р.Остэр),“Брыдкае качаня” (Х. К. Андэрсен, У. Сінакевіч), «Дзюймовачка» (па матывах казак X. К. Андэрсена), Спадары, таварышы, сволачы і дамы” (В.Ляпін),Настаўленне для ахвотных ажаніцца” (А. Чэхаў) і іншых. Васіль Галец ахвотна перадае досвед і зяўляецца прыкладам для маладых артыстаў, актыўна далучаецца да праектаў, накіраваных на духоўна-маральнае і патрыятычнае выхаванне новага пакалення. Больш за 10 гадоў — член мастацкага савета тэатра. Таксама з’яўляецца членам апякунскага савета.