Размова аб дзяржаўнасці

Сінькевіч, Г. Размова аб дзяржаўнасці / Ганна Сінькевіч // Настаўніцкая газета. — 2024. — 26 лістапада. — С. 5.

Старт новаму праекту “Маё жыццё. Мой шлях. Мой Прэзідэнт” быў дадзены падчас “Марафону адзінства” ў Магілёве.
Mерапрыемства ў фармаце шчырай размовы аб’яднала студэнтаў і выкладчыкаў МДУ імя А.А.Куляшова. Першым спікерам праекта стаў доктар педагагічных навук, прафесар, заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Радзькоў.

Размова аб дзяржаўнасці

У біяграфіі Аляксандра Радзькова нямала знакавых старонак. У свой час ён скончыў цяперашні Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.А.Куляшова, нрайшоў тут шлях ад асістэнта кафедры да ирарэктара, пасля ўзначальваў УВА, быў міністрам адукацыі, першым намеснікам кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта. У ходзе зносін з аўдыторыяй Аляксандр Міхайлавіч расказваў пра многае, але галоўнай тэмай гутаркі стала моцная асоба і яе складнікі.

— Вядомы расійскі матэматык Уладзімір Арнольд выказаў думку: як бы правільна ні было сфармулявана азначэнне, яно ніколі да канца не раскрывае паняцце. Патрэбны прыклад. Калі няма прыкладу, ты не зразумееш, што табе прапануюць, чым ты павінен кіравацца. Таму мы і размаўляем пра філасофію станаўлення асобы. Аб тым, як яна фарміруецца, як на тэта ўплывае спадчыннасць, як знайсці сябе ў жыцці, правільна рэалізавацца і дасягнуць поспеху, — адзначыў Аляксандр Радзькоў.

Па яго словах, на фарміраванне асобы ўтілы-ваюць розныя фактары: адукацыя, культура, настаунікі, воля, адказнасць. Прыклад гэтага — Прэзідэнт, у якога была генетычная схільнасць да лідарства.

— Аляксандр Лукашэнка быў вельмі захопленым студэнтам і заўсёды цягнууся да моцных выкладчыкаў. I нават праз гады пасля заканчэння ўніверсітэта ён памятаў усіх педагогаў, 6о праз іх адбывалася яго ўнутранае станаўленне, — адзначыў Аляксандр Міхайлавіч.

У размове Аляксандр Радзькоў акцэнтаваў увагу на тым, што прырода ўсім дае розныя схільнасці: камусьці — мастака ці матэматыка, а камусьці — кіраўніка. Важна тэта зразумець і раскрыць свой патэнцыял з дапамогай бацькоў, настаўнікаў, калег, сяброў, паплечнікаў. Але каб быць лідарам, толькі прыроджаных якасцей недастаткова.

— Паспрабуй прымі рашэнне, калі разумеет першапачаткова, што з ім будуць згодны не ўсе. На тэта патрэбна воля. А калі за табой краіна, калі за табой людзі, іх бяспека, культура, развіццё? Канечне, патрэбна і добрая прафесійная падрыхтоўка. У асобасным станаўленні Прэзідэнта вялікую ролю адыграў выбар прафесіі гісторыка. Тэта дазволіла зразумець, як фарміруецца грамадства, як пазбегнуць рэвалюцыі, а ісці шляхам эвалюцыі, як за сабой павесці людзей. Трэба было і Горацкую акадэмію скончыць, і папрацаваць на сельгаспрадпрыемстве, каб разумець эканоміку, і ў арміі паслужыць, каб прымаць вайсковыя рашэнні. Усё тэта для таго, каб выканаць сваё прызначэнне, — падкрэсліў Аляксандр Міхайлавіч.

Як заўважыў мадэратар сустрэчы, старшыня праўлення Беларускага таварыства “Веды”, генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Вадзім Гігін, праект “Маё жыццё. Мой шлях. Мой Прэзідэнт” — тэта размова пра шлях беларускай дзяржаўнасці.

— На “Марафоне адзінства” не выпадкова выступаюць такія спікеры, як Аляксандр Міхайлавіч Радзькоў, Лідзія Міхайлаўна Ярмошына, — растлумачыў Вадзім Францавіч. — Гэтыя людзі стваралі сучасную незалежную суверэнную Рэспубліку Беларусь і працягваюць уносіць свой уклад у яе развіццё.

Ганны СІНЬКЕВІЧ.