Сінькевіч, Г. З любоўю да Радзімы / Ганна Сінькевіч // Настаўніцкая газета. — 2024. — 26 лістапада. — С. 5.
Гордасць за сваю краіну і народ, асабістае разумение патрыятызму адлюстравалі ў творчых работах удзельнікі конкурсаў “Мы разам” і “Што такое адзінства” на Магілёўшчыне.
Гляджу на такіх таленавітых дзяцей — і сэрца перапаўняе гордасць. Мы разам робім Беларусь боцъш моцнай, праслаўляем яе сваімі творчымі работамі і дасягненнямі абсалютна ва ўсіх сферах: культуры, спорце, навуцы, вытворчасці. Упэўнена, яны вырастуць патрыётамі, стануць дастойнай будучыняй нашай суверэннай і незалежнай краіны.
Да творчых спаборніцтваў, якія праходзілі ў рамках рэспубліканскай грамадска-культурнай акцыі «Марафон адзінства», школьнікі Прыдняпроўскага краю далучыліся масава. Так, удзельнікамі конкурсу малюнка «Мы разам» сталі звыш 12,6 тысячы вучняў пачатковых класаў. На абласны этап былі адабраны 766 работ з усіх раёнаў вобласці.
— Кожная карціна нечым адметная, кожная прасякнута цяплом, дабрынёй, пазітывам. Праз выяўленчае мастацтва хлопчыкам і дзяўчынкам удалося перадаць любоў да роднага краю і сваёй сям’і, паказаць разнастайнасць нашай культурней спадчыны, багатую гісторыю і дасягненні сучаснай Беларусі, — расказала член журы намеснікдырэктара Магілёўскага абласнога цэнтра творчасці Святлана Рыськова.
Работы ўдзельнікаў конкурсу сачыненняў «Што такое адзінства» таксама былі прасякнуты гордасцю за Айчыну. Аб народным адзінстве разважалі звыш 5,5 тысячы навучэнцаў 5—и класаў. На ўзровень вобласці былі адабраны 69 выдатных твораў.
— Нягледзячы на ўзрост, школьнікі здзівілі глыбінёй разваг, шчырасцю, усвядомленасцю. Дзеці бачылі аснову адзінства ў дружнай сям’і, згуртаванасці класнага калектыву, захаванні нацыянальных традыцый. Старшакласнікі звярталіся ўтэкстах да ідэй мастацкіх твораў і народнай мудрасці. Шмат увагі канкурсанты ўдзялялі мужнасці і гераізму беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны як прыкладу ўсеагульнага яднання, — падкрэсліла член журы метадыст Магілёўскага дзяржаўнага абласнога інстытута развіцця адукацыі Святлана Маліноўская.
Юных аўтараў лепшых работ ушаноўвалі ва ўрачыстай атмасферы. Узнагароды ўручыла намеснік міністра адукацыі Кацярына Пятруцкая. Яна шчыра падзякавала хлопчыкам і дзяўчынкам за творчасць і любоў да Радзімы:
— Гляджу на такіх таленавітых дзяцей — і сэрца перапаўняе гордасць. Мы разам робім Беларусь больш моцнай, праслаўляем яе сваімі творчымі работамі і дасягненнямі абсалютна ва ўсіх сферах: культуры, спорце, навуцы, вытворчасці. Школьнікі прадэманстравалі гэта ў сваіх малюнках і сачыненнях. Упэўнена, яны вырастуць патрыётамі, стануць дастойнай будучыняй нашай суверэннай і незалежнай краіны.
Па выніках конкурсу малюнка «Мы разам» былі ўзнагароджаны 12 навучэнцаў. У ліку ўладальнікаў пераможных дыпломаў — прадстаўніца Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі «Агат» Магілёва Софія Чэлачава і вучаніца сярэдняй школы № 1 Крычава Ульяна Кручок. На малюнках дзяўчынкі прадставілі славутасці сваіх гарадоў, а натхненне знайшлі ў родных краявідах.
Цудоўная работа атрымалася і ў вучаніцы Бельскай сярэдняй школы Крычаўскага раёна Софіі Касянковай. Дзяўчынка вучыцца ў 3 класе і з энтузіязмам займаецца ў аб’яднанні па інтарэсах «Роспіс».
— На малюнку Софія адлюстравала наваколле аграгарадка і дзяцей у нацыянальных касцюмах. Наогул у конкурсе прымалі ўдзел пяцёра маіх навучэнцаў, і лейтматывам усіх работ стала прыгажосць малой радзімы. Тэматыку дзеці выбіралі самі. Для мяне гэта паказчык таго, што вучні разумеюць каштоўнасць роднай зямлі, ганарацца беларускай культурай, — падзялілася педагог дадатковай адукацыі Бельскай школы Святлана Бачкова.
Пераможцамі конкурсу «Што такое адзінства» былі названы 10 навучэнцаў. Адно з самых кранальных сачыненняў напісаў вучань 5 класа Цяцерынскай сярэдняй школы Імя А.С.Лукашэвіча Круглянскага раёна Мацвей Галубовіч. Па меркаванні хлопчыка, народнае яднанне пачынаецца з сям’і.
— У мяне вялікая сям’я: мама, тэта, бабуля з дзядулем, старэйшыя брат і сястра. Бабуля і матуля — педагог!’, па іх шляху пайшла і сястра Маша. Цяпер у нас цэлая настаўніцкая дынастыя! Адказ на пытанне, што такое адзінства, для сачынення мне падказала бабуля. Яна запрасіла нас у госці, разам мы напяклі бліноў, сабраліся за адным сталом, пілі гарбату, гута рыл і, спявалі песні. У тэты момант я зразумеў: адзінства — тэта калі ўся сям’я разам, — запэўніў Мацвей.
Думкі вучня поўнасцю падзяляе настаўніца рускай мовы і літаратуры Цяцерынскай школы Тамара Скорабагатая. Педагог пераканана: аснова народнага адзінства — сапраўды згуртаваная сям’я.
— Будуць моцныя сем’і — будзе і народнае яднанне. А калі мы адзіныя, то можам супрацьстаяць любому ўздзеянню. Гэтым ісцінам неабходна вучыць дзяцей, трансліраваць патрыятызм, грамадзянскую пазіцыю. Выхаванне падрастаючага пакалення залежыць ад дарослых — настаўнікаў і бацькоў. Што мы ўкладзём у дзіцячыя сэрцы сёння, тое і атрымаем заутра, — лічыць Тамара Мікаулаеўна.
Усім пераможцам і прызёрам конкурсаў былі ўручаны дыпломы галоўнага ўпраўлення па адукацыі Магілёўскага аблвыканкама і памятныя падарункі. Найлепшыя работы прадставяць рэгіён на рэспубліканскім этапе ў сталіцы.