Гаўрыловіч, Г. Жамчужына мерапрыемстваў : [выстава магілёўскіх мастакоў у выставачнай зале Музея гісторыі Магілёва] / Г. Гаўрыловіч // Магілёўскія ведамасці. — 2013. — 10 сентября. — С. 9.
Восеньскую выставу зладзілі магілёўскія сябры Саюза мастакоў у выставачнай зале Музеягісторыі Магілёва. Над шасцюдзесяццю палотнамі i скульптурамі працавалі васямнаццаць мастакоу i чатыры скульптары.
Важнай дэталлю прэзентацыі стала тое, што з моманту адкрыцця было абвешчана вяртанне ў выставачную залу практыкі продажу карцін сяброў Саюза мастакоў Беларусь з гэтага часу ў фае залы можна набыць любую карціну, якая спадабалася.
Як адзначыў дырэктар установы культуры Аляксей Бацюкоў: «Назву выставе далі з намёкам, каб яна распачала пэўную традыцыю. Калі мы аднавілі працу выставачнай залы, аднавілі i выставу “Восеньскія ілюзіі”, якая паказала, наколькі мерапрыемства цікавіць i ўдзельнікаў, i наведвальнікаў. Мы зразумелі што трэба зрабіць яе пастаяннай, i заклалі сёння пэўную традыцыю».
Мастакі самі выбіралі свае творы. Прыемным сюрпрызам для ўcix удзельнікаў мерапрыемства сталі новыя работы майстроў. Ведаючы, што цяпер зала будзе працаваць пастаянна, мастакі ўжо рыхтуюцца да наступнага этапу творчасці. На выставе сярод работ знакамітых магілёўскіх майстроў з’явіліся новыя асобы, творы якіх не ўступаюць сваей прыгажосцю. Прыемна i тое, што кожны мастак працуе ў розных тэхніках, рознымі стылямі i тэмы твораў не абавязкова адпавядаюць назве выставы. Напрыклад, адно з палоцен мастачкі Леніны Сіваковай напісана маслам i перадае стан спакою i адпачынку пасля працы.
А вось Мікалай Міханенка, які прадставіў тры акварэльныя працы, поўнасцю пацвердзіў назву экспазіцыі: «Хацелася нешта сказаць пра восень i пра вёску адначасова, бо яны ў маім разуменні неяк звязаны паміж сабой. Гэта тэма ў мяне як след на душы. Я па натуры лірык i шукаю свае адкрыцці ў прозе. Прырода можа вельмі многае даць чалавеку, які яе разумее i любіць».
Амаль што кожны мастак можа вызначыць работу іншага паплечніка па манеры пісьма. Таму магілёўскія майстры з задавальненнем прынялі ўдзел у выставе, каб на іншых паглядзець i сябе паказаць.
Навуковы супрацоўнік музея Ірына Трафімава падкрэслівае, што мастакі — гэта асобны свет, асобы позірк на жыццё, асабістыя адносіны да жыцця i гэтая зала вельмі патрэбна майстрам — гэта ix тэрыторыя.
У далейшым у час працы выставы адбудуцца сустрэчы дзяцей з мастакамі. Таксама пройдуць своеасаблівыя майстар-класы.