Iванова, I. «А мы з Магiлёва, дзе ўсё справiдлова!» / Iлона Iванова // Звязда. — 2005. — 8 снежня. — С. 8.
Так жыхары Маплева ў XVII стагоддзі гаварылі пра свой горад. Гэтую старажытную прымаўку ўзгадалі ў якасці пацвярджэннядухоўнага і матэрыяльнага росквіту Магілёва за часам магдэбургскага права на адкрыцці новай экспазіцыі ў музеі гісторыі горада.
Экспазіцыю «Магілёўчасоў магдэбургскага права XVI—XVIII стагоддзя», урачыста адкрылі старшыня Магілёўскага гарвыканкама Віктар Шорыкаў і Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол ЗША ў Рэспубліцы Беларусь Джордж Крол. Яна створана магілёўскімі гісторыкамі, музейнымі супрацоўнікамі і мастакамі пры садзейнічанні амерыканскага пасольства, якое прадаставіла грант у 9,5 тысячы долараў.
У новай экспазіцыі прадстаўлены архіўныя дакументы, археалагічныя знаходкі, сімволіка, адзенне і зброя часоў магдэбургскага права. Яно было падаравана Магілёву ў 1577 годзе, і дзве сотні гадоў гэты горад, адзначыў на адкрыцці навуковы кіраўнікэкспа-зіцыі, доктар гістарычных навук ІгарМарзалкж, быў другім (пасля Вільні) па ўзроўню развіцця ва ўсім Вялікім княстве Літоўскім. Самакіраванне ажыццяўлялася праз выбарную раду, гараджане мелі правы і абавязкі, дзейнічалі свае суды, развіваліся рамёствы і гандаль. Гэта быў «залаты век» Магілёва, час росквіту матэрыяльнай і духоўнай культуры.
Пра ўсё гэта цяпер могуць даведацца наведвальнікі музея гісторыі Магілёва. Яго супрацоўнікі і кіраўніцтва горада спадзяюцца, што новая экспазіцыя будзе карыстацца папулярнасцю ў гараджан. А мэр Віктар Шорыкаў заявіў, што ў 2007 годзе музей гісторыі Магілёва адчыніць свае дзверы ў новым будынку Ратушы, праектная дакументацыя якога ўжо зроблена. Ад старой Ратушы, на жаль, нічога не засталося, І горад хоча пабудаваць новую — як сімвал Магілёва.