Еўрапейскi горад Магiлёў

Ножнiкаў, М. Еўрапейскi горад Магiлёў : [новая экспазiцыя ў музеi гiсторыi] / Мiкалай Ножнiкаў // Веснiк Магiлёва. — 2005. — 7 декабря. — С. 3.

Падзея, што адбылася ў мінулую сераду, 30 лістапада, у музеі гісторыі Магілёва, безумоўна, стала адной з буйнейшых у культурным жыцці нашага горада ў 2005 годзе, які і падыходзіць да канца.

Тут у прысутнасці шматлікіх прадстаўнікоў грамадскасці была ўрачыста адкрыта выстава «Магілёў часоў Магдэбургскага права 16-18 стагоддзяў». У цыромонii прынялi ўдзел i выступілі старшыня Магілёўскага гарвыканкама Віктар Шорыкаў і Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Злучаных Штатаў Амерыкі ў Рэспубліцы Беларусь Джордж Крол. Паколькі экспазіцыя, якая рупліва рыхтавалася амаль паўтара года (пра гэта паведаміў дырэктар музея Алег Яшмецьеў), створана з дапамогай пасольства ЗША — яно выдзеліла для гэтай мэты спецыяльны грант у 9,5 тыс. долараў. В.Шорыкаў i Д.Крол перарэзалі чырвоную стужку і запрасілі прысутных да першага агляду.

Шматлікія экспанаты, фотаздымкі, копіі старажытных гравюр, дакументаў на стэндах ў вітрынах набліжаюць да нас далёкія гады залатых часоў гісторыі сярэднявечнага Магілёва. Горада, які ў Вялікім княстве Літоўскім меў правы амальнароўні са сталіцай дзяржавы Вільняй. I выкарыстоўваў іх таленавіта, з вялікім размахам. Таму і быў вядомы далека за межамітагачасных княства і федэратыўнай Рэчы Паспалітай.

У гэтым можна было пераканацца на свае вочы і вушы — пры аглядзе экспазіцыі і з расказанавуковага кіраўніка пры стварэнні новай экспазіцыі, доктара гістарычных навук Ігара Марзалюка. Які бліскуча, па-навуковаму І пераканаўча, з добрым пачуццём гумару правёў першую экскурсію, на якой прысутныя ўпершыню даведаліся пра шматлікія факты і падзеі з жыцця старажытнага горада і побыту продкаў цяперашніх магілёўцаў.

Пра тагачасную інтэграцыю горада ў еўрапейскую эканамічную сістэму — магілёўцы гандлявалі прыкладна з 50 гарадамі суседніх і больш далёкіх краін. Сістэму гарадской улады і кіравання ўсімі сферамі жыцця гараджан, уключаючы жабракоў. Сістэму і структуру рамесных цэхаў, першыя з якіх (кушняроў, калачнікаў і хлебнікаў) вядомы яшчэ з 1577 г. Сістэму гарадскіх умацаванняў з трох абарончых паясоў. Сістэму адукацыі, якая пачалася ў 1590 г. з адкрыццём першай школы пры пры праваслаўным брацтве, прадоўжылася ў піярскай школе (пры манастыры каталіцкага ордэнапіяраў), калегіюме езуітаў, праваслаўнай семінарыі і г.д.

Асобныя кнігі можна пісаць пра магілёўскую кафлю, што вядома з 15 ст., магілёўскія школы (накірункі) гравюры, дойлідства, разьбы па дрэве, іканапісу, фрэскі, гісторыю кнігадрукавання, што пачалася ў 1616 г., славуты летапіс «МагІлеўская хроніка» 17-19 ст.ст. — адзіны гарадскі летапіс сярод усіх усходнеславянскіх гарадоў.

Пра ўсё гэта і многае іншае можна даведацца на новай выставе, якая, трэба спадзявацца, стане адной з асноўных экспазіцый музея. Свой аповяд пра магдэбургскі перыяд жыцця горада І.Марзалюк падмацоўваў наказам макетаў (у прыватнасці, магілёўскіх замка і ратушы), шматлікіх экспанатаў з археалагічных раскопаў, што вялі ён сам і яго калегі (кераміка, посуд, прадметы хатняга ўжытку, жаночыя ўпрыгожанні і г.д.), адзення, зброі. Можна без перабольшання сказаць, што гэтая экспазіцыя — наглядны падручнік для вывучэння гісторыі горада на працягу двух стагоддзяў і выдатны падарунак усім гараджанам. Яна можа зацікавіць і школьнікаў, і студэнтаў, і педагогаў — усіх, хто цікавіцца біяграфіяй роднага горада.

У гэтым можа пераканацца кожны, наведаўшы музей, які | знаходзіцца на вул.Ленінскай.13. Як пераканаліся ўсе, хто прыйшоў на адкрыццё.

Дарэчы, ганаровы госць са Злучаных Штатаў, які вельмі прыстойна валодае беларускай мовай (плюс пачуццё гумару), сказаў, што яго радавыя карані — менавіта з Рэчы Паспалітай.

Менавіта па-беларуску Джордж Крол і зрабіў запіс у памятнай кнізе музея. Трэба яшчэ дадаць, што самым маштабным «экспанатам» выставы стаў вялізны насценны (прыкладна 3 на 4 метры) ростевядомага нашага мастака Васіля Камарова, які з высокім майстэрствам і гістарычнай дакладнасцю напісаў цікавую панараму старажытнага Магiлёва

Лепш адчуць, убачыць і пачуць атмасферу далёкіх магдэбургскіх часоў усім прысутным дапамаглі «Карцінкі старога горада», якія паказалі «рыцары» творчага цэнтра «РУНО»,музыкі і вакальна-харэаграфічны ансамбль школы мастацтваў № 1, удзельнікі тэатра моды «Парадыз» і рэжысёр Ірына Дмахоўская з гарадскога цэнтра культуры. Старажытнымі касцюмамі «падзяліўся» абласныдрамтэатр.