Сябруем тэатрамі

Зігуля, Н. Сябруем тэатрамі / Нэлі Зігуля // Літаратура і мастацтва. — 2025. — 25 красавіка. — С. 11.

Магілёўскія гледачы ўсё яшчэ пад уражаннем ад гастроляў Уладзімірскага акадэмічнага абласнога тэатра драмы. Некалькі гадоў таму ўладзімірскія артысты прыязджалі на фестываль «М.@гt.кантакт» з пастаноўкай «Кароль Лір», але на гастролях пабывалі ўпершыню. Урачыстым момантам стала падпісанне пагаднення з Магілёўскім абласным драматычным тэатрам.

— Такім чынам мы замацавалі наша рашэнне аб сумесных мерапрыемствах, адзначыў дырэктар Уладзімірскага акадэмічнага абласнога тэатра драмы Барыс Гунін. — Маюцца на ўвазе абменныя гастролі, удзел у фестывалях, — што праводзіць той ці іншы тэатр, абмен рэжысёрамі, сумесныя пастаноўкі, у якіх могуць удзельнічаць артысты абодвух тэатраў. Не выключаем, што будзем абменьвацца майстар-класамі, новымі формамі работы. Такія нашы першыя крокі.

Тэатр пачаў гастролі са спектакля «Жыць» па творы Васіля Быкава «Сотнікаў».

— Наколькі вам цікавыя беларускія аўтары? — спыталася ў дырэктара ўладзімірскага тэатра карэспандэнт «ЛіМа».

— Вельмі цудоўны драматург Аляксей Дудараў. У нашым тэатры калісьці ішоў спектакль па яго п’есе «Парог». Цяпер вось звярнуліся да творчасці Васіля Быкава. Гэта наш прэмерны спектакль. Магчыма, у рэпертуары з’явяцца і пастаноўкі твораў іншых аўтараў, улічваючы спецыфіку нашага пагаднення.

Дырэктар Магілёўскага драмтэатра Вольга Кузняцова прызналася, што эмоцыі, атрыманыя падчас спектакля «Жыць», былі вельмі моцнымі. Уладзімірскія артысты адкрылі глыбінны сэнс гэтага твора, вельмі дакладна і цікава перадалі характары герояў.

Зала апладзіравала артыстам стоячы, не адпускаючы іх са сцэны.

— Спадзяюся, што наша супрацоўніцтва будзе пленным, — адзначыла Вольга Кузняцова. — У нас ёсць спектаклі, якія, думаю, зацікавяць расійскага гледача. Нядаўна ў нас адбылася прэм’ера «Чайкі», дзе працуе маладое пакаденне. I мы вельмі хацелі б паказаць гэты спектакль у Расіі.

— Нам трэба сябраваць, мы ж Саюзная дзяржава, браты, адной крыві,— згодны з калегай Барыс Гунін.— Магілёў імпануе тым, што тут жывуць прыязныя, ветлівыя людзі. Спадзяёмся прыехаць на наступим ваш «М.@гt.кантакт», a магілёўскі тэатр запрашаем на два нашыя фестывалі — камерных і монаспектакляў «Тэатр. Тэрыторыя яднання» і «Каля Залатых варот». Апошні фестываль — расійскі, але мы абавязкова запросы на яго магіляўчан.

Нэлі ЗІГУЛЯ