Зігуля, Н. Адказныя за бяспеку / Нэлі Зігуля // Звязда. — 2025. — 25 красавіка. — С. 7.
У Магілёве прапануюць атрымаць новую спецыяльнасць — ваенрука
Пра важнасць гэтай прафесіі кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка выказваўся некалькі гадоў таму на адкрыцці ў Бабруйску новай школы. На яго думку, гэтыя спецыялісты патрэбны для тага, каб забяспечваць бяспеку і выхоўваць дзяцей у духу патрыятызму. Летась у МДУ імя А. Куляшова адкрылася прафілізацыя, дзе студэнтам прапаноўвалася атрымаць яшчэ і кампетэнцыі кіраўнікоў па ваенна-патрыятычным выхаванні. Сёлета тэта будзе ўжо асобная спецыяльнасць.
I НАСТАЎНІК, I ВАЕНРУК
— Гэта цалкам новая для ўніверсітэта спецыяльнасць — «Фізічная культура. Ваенна-патрыятычнае выхаванне», — удакладняе рэктар Магілёўскага дзяржуніверсітэта імя А. Куляшова Дзяніс ДУК. — Мы з’яўляемся адзіным г універсітэтам у краіне, які праводзіць набор на яе. Першы вопыт навучання будучых настаўнікаў фізічнай культуры і ваенна-патрыятычнага выхавання ў насёсць. I ён — удалы.
Для ўвядзення спецыяльнасці зроблены адмысловы вучэбны план, падпісаны дагавор з ваенным камісарыятам Магілёўскай вобласці аб правядзенні сумесных адукацыйных праграм, удзеле ў мерапрыемствах. Ёсць дамоўпенасць і з ваеннай кафедрай Беларуска-Расійскага ўніверсітэта, якая сёлета пасля шматгадовага перарыву зноў адкрылася, аб тым, што студэнты МДУ будуць праходзіць на ёй навучанне з перспектыврй атрымаць на выхадзе афіцэрскае звание.
ДАЕ НОВАЯ СПЕЦЫЯЛЬНАСЦЬ?
— Яна — універсальная, — тлумачыць рэктар. — Акрамя таго, што наш выпускнік зможа працаваць настаўнікам фізкультуры, ён з’яўляецца яшчэ і спецыялістам па ваенна-патрыятычным выхаванні, што вельмі важна для невялікіх малакамплектных школ. У выпускнікоў будзе вялікая магчымасць для выбару першага месца працаўладкавання, таму што попыт на спецыяліста вялікі. У нас шмат студэнтаў, якія вучацца на прафілізацыі па мэтавым наборы. I думаю, што пры наборы на спецыяльнасць да нас прыйдуць выпускнікі школ па мэтавым наборы. Яны будуць ведаць месца сваей будучай работы, праходзіць там практыкі, І гэта таксама вельмі добра.
Дзяніс Дук перакананы: вопыт універсітэта будзе запатрабаваны І не выключена, што гэтая спецыяльнасце з’явіцца і ў іншых навучальных установах.
БАЗА ДЛЯ НАВУЧАННЯ
Новую спецыяльнасць можна будзе атрымаць за чатыры гады. Для стварэння базы па падрыхтоўцы ваенрукоў ВНУ закупіла электронны цір. Набытае і ўжо ўведзена ў эксплуатацыю спартыўнае абсталяванне, трэнажоры.
— Ідзе капітальная перабудова нашага стадыёна, — расказвае прарэктар па вучэбнай рабоце Уладзімір ЯСЕЎ. — Там будзе і лыжаролерная траса, і пляцоўкі для гульнявых відаў, і сектар для заняткаў лёгкай атлетыкай. Што датычыцца прадметаў, то з другога курса ідуць спецыялізаваныя:
«Асновы дапрызыўнай падрыхтоўкі», «Ваённа-патрыятычнае выхаванне», «Грамадская бяспека ў сферы абароны ад надзвычайных сітуацый» і іншыя.
Уладзімір Ясеў паведамляе, што шмат хто ўжо цікавіцца новай спецы-яльнасцю. На Дні адчыненых дзвярэй гэта было самае распаўсюджанае пытанне.
БОЛЬШАСЦЬ — МЭТАВІКІ
Ахвотных атрымаць новую спецыяльнасць менавіта па мэтавым накіраванні шмат.
— Літаральна днямі дадаліся ў спіс тры мэтавікі з Віцебскай вобласці, — кажа дэкан факультэта фізічнага выхавання Уладзімір ШУТАЎ. — Думаю, што 2-3 чалавекі на месца на гэту спецыяльнасць будзе прэтэндаваць. Галоўныя ўпраўленні адукацыі рэгіёнаў хутка завершаць фарміраванне спісаў мэтавікоў і адправяць для падрыхтоўкі плана па прыёме ў Мінадукацыі. Тады будзем ведаць дакладна, колькі да нас іх прыйдзе.
Чым спецыяльнасць лепш за прафілізацыю?
— Што датычыцца выпускнікоў прафілізацыі «Ваенна-патрыятычнае выхаванне», то рашэнне, ці будуць яны працаваць кіраўнікамі па ваенна-патрыятычным выхаванні, залежыць выключна ад работадаўцы, — кажа дэкан. — Тое, што датычыцца спецыяльнасці, — ужо больш надзейна. Яна ўведзена ў класіфікатар, і гэта гарантыя таго, што нашы выпускнікі дакладна могуць працаваць якнастаўнікамі.так і кіраўнікамі па ВПВ.
Нэлі ЗІГУЛЯ.