Сінькевіч, Г. Мост у мінулае / Ганна Сінькевіч // Настаўніцкая газета. — 2025. — 6 мая. — С. 9.
Для дырэктара сярэдняй школы № 34 Магілёва Ігара Якіменкі стары сямейны фотаальбом — своеасаблівы мост паміж мінулым і будучыняй.
Альбом доўгія дзесяцігоддзі збірала мая бабуля Хацім’я Міронаўна. Цяпер рэліквія перайшла да мяне. Тэта не проста калекцыя здымкаў, а жывая хроніка нашай сямейнай гісторыі, якая адлюстроўвае лёсы продкаў, — паведаміў Ігар Віктаравіч.
Сярод вялікай колькасці фатаграфій асаблівае месца займае выява юнака ў ваеннай форме. Здымак назаўсёды захаваў атмасферу мая 1945-га.
— Гэтай фатаграфіі 80 гадоў. Тут мой дзед Рыгор Міронавіч Антоненка, які франтавымі дарогамі прайшоў усю Вялікую Айчынную вайну. У рады Чырвонай Арміі ён быў прызваны яшчэ ў 1939-м. Служыў на Каўказе, быў камандзірам машыны батальённай сувязі. У гэтай вайсковай спецыяльнасці і праходзіў яго баявы шлях. Дзед ваяваў у Крыме, двойчы прарываўся праз акружэнне. Удзельнічаў у Сталінградскай бітве, змагаўся з нямецка-фашысцкімі захопнікамі на Харкаўскім напрамку, дзе атрымаў ранение. Пасля шпіталя быў задзейнічаны ў аперацыі «Баграціён», вызваляў Беларусь. А далей праз Балгарыю разам са сваёй часцю дайшоў да Будапешта, — расказаў Ігар Якіменка.
Менавіта там, у Венгрыі, Рыгор Антоненка сустрэў чаканую вестку пра Перамогу. Тады, вясной 1945-га, ён і вырашыў зрабіць памятны здымак у фотаатэлье. Фатаграфію з радасным лістом аб тым, што жывы, здаровы І хутка вернецца дадому, малодшы лейтэнант адправіў сям’і на Радзіму.
— Ліст быў згублены, а вось здымак захаваўся.
Але напружаны выраз твару і смутак у вачах адлюстроўваюць цяжкія выпрабаванні, якія яму прыйшлося вытрываць, — адзначыў Ігар Віктаравіч.
Сярод сваякоў Ігара Якіменкі нямала тых, хто заваёўваў мір і свабоду на роднай зямлі. Вялікую Айчынную прайшоў не толькі Рыгор Антоненка, але і яго брат Іван. За баявыя заслугі абодва ўзнагароджаны шматлікімі ордэнамі і медалямі.
— Ваявалі таксама дзяды Захар Антоненка і Фёдар Якіменка. Аднак яны Перамогі не дачакаліся. Захар Міронавіч загінуў у ходзе вызвалення Магілёўшчыны. Пра тое, што здарылася з Фёдарам Ахрэмавічам, мы не ведаем і сёння. Ён прапаў без вестак у 1943-м у жорсткіх баях каля ракі Проня, — расказаў Irap Якіменка.
Здымкаў загінуўшых продкаў у сям’і практычна няма. Па гэтай прычынедля Ігара Віктаравіча неверагодна каштоўная ваенная фатаграфія дзеда Рыгора Антоненкі.
— Звычайная чорна-белая выява — не толькі момант з перажытага ў сям’і, але і сувязь з гісторыяй, якая фарміравала краіну і грамадства. Кожны раз, калі гляджу на фатаграфію Рыгора Міронавіча, адчуваю, наколькі важна разумець урокі мінулага, ведаць, што продкі — тэта наша гордасць і сіла. Пакуль мы памятаем пра іх, пра тыя подзвігі, якія яны здзяйснялі для нас, — будзе мір. Усведамленне гэтага зараз імкнуся перадаць сваім дзецям, каб сувязь пакаленняў не перарывалася. Паказваю і значнасць захавання гістарычнай праўды. У пасляваенныя гады агульнымі сямейнымі намаганнямі мы дабіліся ўнясення імя Фёдара Ахрэмавіча на абеліск у гонар загінуўшых падчас Вялікай Айчыннай вайны ўраджэнцаў вёскі Будачка Хоцімскага раёна, — заўважыў Ігар Віктаравіч.
Адметна, што, вярнуўшыся з франтоў, браты Рыгор і Іван Антонена сталі настаўнікамі. Прыклад іх плённай працы на ніве адукацыі стаў падмуркам для фарміравання вялікай педагагічнай дынастыі.
— Навучанне і выхаванне дзяцей стала справай, якую я атрымаў у літаральным сэнсе ў спадчыну. Прадстаўляю ўжо трэцяе пакаленне настаўнікаў у нашай сям’і. А агульны сямейны педагагічны стаж налічвае звыш 415 гадоў, — падкрэсліў Ігар Якіменка.
Вярнуўшыся з франтоў Вялікай Айчыннай вайны, браты Рыгор і Іван Антоненкі сталі настаўнікамі. Прыклад іх плённай працы на ніве адукацыі стаў падмуркам для фарміравання вялікай педагагічнай дынастыі.
Ганна СІНЬКЕВІЧ.